Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатар Марк Кірк узяў шэфства над Мікалаем Аўтуховічам


Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч

Сэнатар амэрыканскага штату Ілінойс Марк Кірк(Mark Kirk) заявіў пра сваё рашэньне ўзяць апеку над асуджаным Івацэвіцкай калёніі № 5, палітзьняволеным Мікалаем Аўтуховічам у рамках праекту праваабарончай арганізацыі «Libereco — Partnership for Human Rights».

«Я захапляюся Мікалаем Аўтуховічам за яго мужнасьць у барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў апошняй дыктатуры Эўропы, — адзначыў Марк Кірк. — Яго апошняя галадоўка — сьведчаньне яго рашучасьці і яго адданасьці сваёй краіне. Я вельмі занепакоены паведамленьнямі адносна таго, што Мікалай нядаўна спрабаваў зьвесьці рахункі з жыцьцём у сувязі з тым ціскам, які чыніцца супраць яго. Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць Мікалая і ўсіх барацьбітоў за дэмакратыю і правы чалавека, якія былі кінутыя ў турмы лукашэнкаўскім рэжымам»

Спонсарская праграма для палітзьняволеных у Беларусі была створана сёлета нямецка-швайцарскай арганізацыяй «Libereco — Partnership for Human Rights». Яе мэта — каб кожны палітзьняволены ў Беларусі і яго сям’я атрымалі маральную ды палітычную падтрымку з боку заходніх парлямэнтарыяў. Сутнасьць такога падыходу ў тым, каб сачыць за праблемамі «падшэфнага» палітвязьня, падтрымліваць, у тым ліку, і матэрыяльна, ягоную сям’ю, распаўсюджваць інфармацыю пра гэтага ды іншых палітзьняволеных у Беларусі з мэтай іх вызваленьня. Сэнатар Марк Кірк стаў першым амэрыканскім палітыкам, які падключыўся да гэтага праекту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG