Пра гэта «Свабодзе» паведамілі крыніцы ў Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі. Паводле гэтай жа інфармацыі, затрыманьне высокага міліцэйскага начальніка правялі супрацоўнікі КДБ Беларусі.
На пытаньне «Свабоды», ці сапраўды КДБ быў задзейнічаны ў гэтай апэрацыі, начальнік цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Аляксандар Антановіч адказаў: «Без камэнтароў».
Паводле крыніцаў «Свабоды», ў МУС Беларусі ламаюць галаву над тым, за што затрымалі намесьніка міністра.
На пытаньне, ці не зьвязана гэта з нейкімі ўласнымі інтарэсамі, як гэта было ў нашумелай справе высокіх міліцэйскіх чыноў, якія пабудавалі свае шыкоўныя лецішчы ў забароненай зоне, тут кажуць, што наўрад ці. Маўляў, пасьля той гісторыі ўсе нібыта прыціхлі.
Калегі Полудня згадваюць, што на мінулым тыдні ён быў надзвычай актыўным — прадстаўляў ад імя міністэрства законапраект у Палаце прадстаўнікоў, уручаў узнагароды лепшым участковым на Меншчыне і на Берасьцейшчыне.
Яўгена Полудня добра ведалі ўдзельнікі дэмакратычных акцыяў пратэсту. Менавіта пад ягоным кіраўніцтвам адбываліся масавыя затрыманьні ўдзельнікаў такіх мерапрыемстваў.
Яўген Полудзень уваходзіць у сьпіс чыноўнікаў, якім забаронены ўезд ў ЗША і краіны Эўразьвязу.
Намесьнікам міністра — начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўген Полудзень быў прызначаны 4 жніўня 2009 году.