Мікола Статкевіч у сваім лісьце з-за кратаў заклікаў дэмакратычныя партыі стварыць шырокі рух усіх слаёў грамадзтва, здольны пераламіць сытуацыю ў краіне ў бок дэмакратыі.
«На Плошчы 19 сьнежня мінулага года было ўхвалена рашэньне аб стварэньні Народнага руху „За вольныя выбары“ і нават абрана яго кіраўніцтва. Гэтае галасаваньне дзясяткаў тысячаў прыхільнікаў дэмакратыі валодае на дадзены момант найвышэйшай ступеньню легітымнасьці. Праўда, некаторыя сябры Рады Руху асудзілі мітынг, на якім яны былі абраныя, і згубілі маральнае права на месца ў Радзе.
Структура Руху не павінна быць цэнтралізаванай. Яго арганізацыі могуць дзейнічаць як аўтаномна, так і скаардынавана разам зь іншымі арганізацыямі. Арганізацыі вылучаюць свае ініцыятывы і каардынуюць дзеяньні праз сеціва», — адзначае Статкевіч у сваім лісьце «Як выйсьці з тупіка», апублікаваным на яго пэрсанальным сайце www.statkevich.org.
Паводле палітвязьня, адна з асноўных задачаў руху — «агітацыя, стварэньне ў грамадзтве атмасфэры пратэсту, пераадоленьне страху». Другая задача — публічныя акцыі.
«Мэта акцый — публічна прадэманстраваць пратэст, прымусіць рэжым выявіць перад усім сьветам свой брутальны характар», — піша Статкевіч. Ён прапануе 19 сьнежня гэтага года, у дзень сьвятога Мікалая, сабрацца ў 18:00 са сьвечкамі каля храмаў у буйных гарадах, а ў 22:00 (час пачатку разгону акцыі 19 сьнежня 2010 года) заклікаць людзей запаліць сьвечкі ў вокнах сваіх кватэр.
«Рада Руху», валодаючы легітымнасьцю, можа выступаць ад імя дэмакратычных сілаў Беларусі ў стасунках з рэжымам, замежнымі арганізацыямі і ўрадамі. Рада павінна давесьці да замежных партнэраў Беларусі, што крэдыты беларускай уладзе без эканамічных і палітычных рэформ — гэта рабаўніцтва будучых пакаленьняў беларусаў дзеля працягу агоніі рэжыму«, — піша Статкевіч.
Паводле палітвязьня, дэмакратычныя партыі павінны ўзяць удзел у бліжэйшых парлямэнцкіх выбарах.
«Пры адсутнасьці прагрэсу ў дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства задачамі ўдзелу дэмакратычных сіл у парлямэнцкай кампаніі павінны быць: карыстаньне легальнымі магчымасьцямі для агульнанацыянальнай агітацыйнай кампаніі, правядзеньне скаардынаваных акцый пратэсту па ўсёй краіне ў фармаце сустрэч з выбаршчыкамі, збор доказаў фальсыфікацыі выбараў», — адзначае Статкевіч.