Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Алексіевіч атрымала прэстыжную прэмію


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч
Пісьменьніца зь Беларусі Сьвятлана Алексіевіч у мінулую суботу была ўганараваная літаратурнай прэміяй Цэнтральнай Эўропы «Angelus». Прэміяй адзначаная кніга «У вайны не жаночае аблічча», паведамляе Gazeta Wyborcza.

Пры атрыманьні прэміі ў Польскім тэатры ва Ўроцлаве, Сьвятлана Алексіевіч сказала, спасылаючыся на Фёдара Дастаеўскага, што нацыі Цэнтральнай Эўропы паходзяць «з аднаго вар'яцтва – з вар'яцтва сацыялізму».

Кніга Сьвятланы Алексіевіч, адзначаная прэміяй
Кніга Сьвятланы Алексіевіч, адзначаная прэміяй
Дасюль трагедыя і краса ідуць разам. Мы глядзім на трагедыю і яна падаецца нам прыгожай, і гэта самае страшнае, – сказала Алексіевіч.

Прафэсар Анджэй Завада, які ўваходзіць у журы прэміі «Angelus», падкрэсьліў, што сёлета выбар пераможцы быў вельмі цяжкі. «Кожная з кніг, якія апынуліся ў фінале, своеасаблівая і непаўторная», сказаў прафэсар.

Літаратурная прэмія Цэнтральнай Эўропы «Angelus» прызнаецца за найлепшую кнігу з тых, што выйшлі па-польску ў папярэдні год. Выдаўцы могуць вылучаць на яе жывых аўтараў з 21 краіны Цэнтральнай Эўропы. Прэмія складаецца са статуэткі «Angelus» і чэка на 150 тысяч злотых.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG