Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН заклапочаная прысудам Бяляцкаму


Арганізацыя Аб’яднаных Нацый выказала расчараваньне прысудам Алесю Бяляцкаму і заклікала беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх палітычных апанэнтаў, зьняволеных за ажыцьцяўленьне сваіх правоў.

«Мы вельмі занепакоеныя тым, што прысуд нэгатыўна паўплывае на магчымасьці грамадзянскай супольнасьці дзейнічаць свабодна і бяз страху», — заявіла ў Жэнэве прадстаўнік Упраўленьня Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека Равіна Шамдасані.

«Суровы прысуд па абвінавачваньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў быў вынесены ў той час, калі арышты, допыты, ператрусы ў офісах, канфіскацыя і іншыя формы запалохваньня звузілі прастору для няўрадавых арганізацый у Беларусі», — дадала яна.

«Мы паўтараем наш заклік да ўладаў Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных апанэнтаў, актывістаў і журналістаў, зьняволеных за ажыцьцяўленьне сваіх асноўных правоў, а таксама пакласьці канец палітычным і адміністрацыйным мерам, накіраваным на перасьлед праваабаронцаў», — заявіла Равіна Шамдасані.

Алесь Бяляцкі на мінулым тыдні быў прысуджаны да чатырох з паловай гадоў зняволення за ўхіленьне ад выплаты падаткаў. Гэты прысуд выклікаў шырокі пратэст у сьвеце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG