У сьнежні гэтага году Эўрапейскі Зьвяз прадставіць новае бачаньне сваіх дачыненьняў зь Беларусьсю. Пра гэта, размаўляючы з дэлегацыяй беларускай апазыцыі ў Брусэлі, заявіў эўракамісар у справе пашырэньня Эўразьвязу і палітыкі добрасуседзтва Штэфан Фюле.
Як паведаміў «Свабодзе» лідэр АГП Анатоль Лябедзька, эўракамісар Штэфан Фюле перш за ўсё абмеркаваў з дэлегацыяй беларускай апазыцыі сытуацыю з палітвязьнямі, будучыя выбары ў Нацыянальны сход Беларусі і плян эўрапейскай падтрымкі мадэрнізацыі будучай Беларусі. Адкрываючы гэтую сустрэчу, Штэфан Фюле заявіў: «Эўразьвязу не патрэбна шэрая зона, над якой стаяць нейкія масты. Мы бачым Беларусь часткай агульнай эўрапейскай прасторы».
Паводле спадара Фюле, апошнім часам сытуацыя ў Беларусі пагаршаецца, і ў Эўразьвязе гэта разумеюць. Пасьля Варшаўскага саміту адбылося рэзкае ўзмацненьне жорсткасьці палітыкі беларускіх уладаў. «І мы павінны рэагаваць у гэты крытычны час», — заявіў эўракамісар.
Штэфан Фюле паведаміў, што ўжо ў бліжэйшую пятніцу міністры замежных спраў краін Эўразьвязу абмяркуюць сытуацыю ў Беларусі і ўхваляць важныя рашэньні, у прыватнасьці — аб падтрымцы дэмакратыі па ўсім поясе суседніх з Эўразьвязам краін. А ў сьнежні адбудзецца прэзэнтацыя новага бачаньня стратэгіі Эўразьвязу па ўзаемаадносінах зь Беларусьсю.
Гэтае новае бачаньне, паводле аднаго з удзельнікаў сустрэчы са спадаром Фюле Анатоля Лябедзькі, — плян дзеяньняў, які ўтрымлівае ў сабе тры асноўныя кірункі. Першы — кропкавыя санкцыі супраць адказных за рэпрэсіі, якія будуць захоўвацца і пашырацца, другі — падтрымка грамадзянскай супольнасьці...
«А вось трэці кірунак — новы: гэта бачаньне такога „пляну Маршала“ для Беларусі, таго, што Эўрапейскі зьвяз канкрэтна можа прапанаваць для новай Беларусі. Не для Лукашэнкі, а для новай Беларусі і яе грамадзян. Гэты плян можа быць рэалізаваны толькі пасьля таго, як у Беларусі будуць зробленыя рэальныя крокі: вызваленьне палітвязьняў і правядзеньне выбараў паводле стандартаў АБСЭ».
Іншы сябар дэлегацыі, старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, ацаніў плян Фюле як распрацоўку бачаньня эўрапейскай будучыні Беларусі:
«У дэталях ён пакуль што не патлумачыў, што маецца на ўвазе, аднак з дыскусіі вынікае, што размова ідзе пра альтэрнатыўную праграму разьвіцьця краіны, як грамадзтва, так і эканомікі, іншых сфэраў жыцьця пры большай арыентацыі на эўрапейскі вэктар разьвіцьця».
Спадар Янукевіч перакананы, што гаворка будзе весьціся пра канкрэтныя рэчы:
«І мы са свайго боку казалі, што гэта вельмі важна, каб гучалі ня проста нейкія абяцаньні, што Беларусь можа атрымаць 9 мільярдаў ці яшчэ нейкую суму ў тым выпадку, калі будуць адбывацца дэмакратычныя пераўтварэньні, а каб было вельмі канкрэтна, дэталёва расьпісана, якія ёсьць магчымасьці для атрыманьня рэсурсаў, для правядзеньня рэформаў у эканоміцы і якія дакладна сыстэмныя зьмены павінны адбыцца ў Беларусі, а ня толькі вызваленьне палітычных вязьняў».
Дэлегацыя беларускай апазыцыі сёньня мела таксама сустрэчы з працоўнай групай па сувязях зь Беларусьсю ў Эўрапарлямэнце і з групай па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі «Ўсходняга партнэрства» — «Эўранэст». Аляксей Янукевіч:
«Сапраўды, што да ўдзелу Беларусі ў „Эўранэсьце“, то тут сытуацыя патавая. Я думаю, што трэба ня проста абменьвацца думкамі, а, можа, у дыскусіі нарадзіць нейкія ідэі, якое можа быць выйсьце».
Сам Аляксей Янукевіч гаварыў у Брусэлі пра небясьпеку для незалежнасьці Беларусі, якую нясуць апошнія інтэграцыйныя дамовы Беларусі з Расеяй.
Апрача Аляксея Янукевіча і Анатоля Лябедзькі, у дэлегацыю беларускай апазыцыі ў Брусэлі ўваходзяць Сяргей Калякін, Аляксандар Мілінкевіч, былы палітвязень Аляксандар Атрошчанкаў.