Напярэдадні прысуду абвінавачаным за выбух у менскім мэтро Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву, якім пагражае расстрэл, у Беларусі і за межамі краіны праводзяцца акцыі супраць сьмяротнага пакараньня. Акцыі салідарнасьці праходзяць арганізавана і стыхійна, удзел у іх бяруць тысячы людзей. Праваабаронцы называюць гэта чорнай меткай уладзе Беларусі.
Менская актывістка Ларыса Андросік — адна з 45 тысяч грамадзян, якія паставілі свой подпіс пад зваротам супраць сьмяротнага пакараньня. Сваю пазыцыю яна тлумачыць гэтак:
«Я, як і большасьць людзей, падпісалася зь недаверу да нашага правасудзьдзя. З усяго гэтага працэсу абсалютна не зразумела, чаму гэта адбылося, як гэта адбылося і хто гэта зрабіў. Я абсалютна ня ўпэўненая, што выбух зрабілі менавіта яны. Я як хрысьціянка не магу спакойна глядзець на гэта. Я ўвогуле супраць сьмяротнага пакараньня, тым больш у такой сытуацыі, тым больш што існуе мноства выпадкаў, калі цярпелі невінаватыя людзі. Таму я і падпісалася».
Ініцыятыва правесьці акцыю салідарнасьці з абвінавачанымі праз інтэрнэт ня мае пэўнага аўтарства. Праваабаронцы называюць яе народнай кампаніяй, якая выкліканая нязгодай з пазыцыяй і дзеяньнямі ўладаў адносна Канавалава і Кавалёва. Праваабаронца Людміла Гразнова, якая штодня прысутнічала ў судзе, адзначае, што неабыякавасьць людзей была заўважная яшчэ падчас працэсу:
«Людзі хадзілі на суд, адсочвалі ўвесь ход працэсу, давалі гэтую інфармацыю ў інтэрнэт, незалежна гэта рабілі — бяз грошай, коштам уласнага часу, асабістых эмоцыяў — вось гэта ўскалыхнула таксама іншых. Гэтак людзі спрабуюць прадухіліць сцэнар суду і адвесьці гэтую бяду ня толькі ад Канавалава і Кавалёва, але і ад усіх нас».
Маці Ўладзіслава Кавалёва выступіла з адкрытай заявай на адрас кіраўніка краіны з просьбай не забіваць яе сына, бо ўпэўненая, што ні ён, ні ягоны сябар Канавалаў не ўчынялі выбуху ў мэтро. Берасьцейскія актывісты «Гавары праўду» і «Маладыя дэмакраты» зладзілі акцыю «Спынім забойствы!» падчас якой расклейвалі ўлёткі з фатаздымкамі Канавалава і Кавалёва, а таксама адрас інтэрнэт-сайту, дзе можна падпісацца ў іх падтрымку. А беларускія праваабаронцы выступілі з супольнай заявай, адным з ініцыятараў якой стаў праваабарончы цэнтар «Вясна».
«Мы падзяляем пазыцыю адвакатаў абвінавачаных. Нам падаецца, што ні сьледзтва, ні суд не далі дакладнай і адпаведнай інфармацыі пра вінаватасьць гэтых асобаў. Гэта не было даказана ў поўным аб’ёме, і таму, безумоўна, неабходна, каб адбылося поўнае публічнае расьсьледаваньне гэтай справы, каб вызначыць ступень вінаватасьці гэтых людзей. Але безадносна ад таго, ці вінаватыя яны ў гэтым жахлівым і цяжкім злачынстве, сьмяротнае пакараньне катэгарычна не павінна выкарыстоўвацца ў Беларусі, дый у іншых краінах сьвету»? — гаворыць праваабаронца Ўладзімер Лабковіч:
У Брусэлі насупраць будынку Эўракамісіі і Рады Эўропы актывісты Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня правялі інфармацыйны пікет у падтрымку Канавалава і Кавалёва. Беларусы, якія жывуць у Нямеччыне, з гэтай жа мэтай пікетавалі амбасаду Беларусі ў Бэрліне.
Актыўную салідарнасьць беларусаў на радзіме і ў замежжы палітоляг Юры Чавусаў называе чорнай меткай для ўладаў: «Я б успрыняў тое грамадзкае спачуваньне, якое дамінуе ў беларускім народзе адносна гэтых двух зьвінавачаных у тэрарыстычным акце, як чорную метку на адрас уладаў. Ужо настолькі ўлада не карыстаецца даверам грамадзян, што нават у сытуацыі абвінавачаньня ў тэрарызьме абвінавачаных успрымаюць як ахвяраў несправядлівага перасьледу. Гэта калі не закранаць пытаньні доказнай базы і ўсяго сьледчага і судовага працэсу, які меў месца ў гэтай справе. Таму я ня думаю, што мае месца пэўнае стаўленьне да гэтых дзьвюх асобаў, хутчэй гэта абвінавачаньне на адрас уладаў. Народ бачыць уладу вінаватай у тым, што адбылося, а вось гэтых двух ахвярных казлоў успрымае як ахвяраў несправядлівай акцыі з боку дзяржавы».
30 лістапада ў Вярхоўным судзе Беларусі будзе агалошаны прысуд у справе аб тэракце ў менскім мэтро 11 красавіка ды іншых тэрактах, у якіх абвінавачваюць Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва. Намесьнік генэральнага пракурора Аляксей Стук запатрабаваў для абвінавачаных сьмяротнага пакараньня.