Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША будзе ўздымаць пытаньне пра Бяляцкага на сустрэчы ў Вільні


Ян Келі
Ян Келі
«Мы расцэньваем суд над Бяляцкім як палітычна матываваны, а прысуд — як спробу прымусіць замаўчаць паважанага абаронцу правоў чалавека і свабодаў. Гэта пытаньне, якое падыме дэлегацыя ЗША», — гэтак 28 лістапада заявіў у Вільні Ян Келі, прадстаўнік ЗША ў АБСЭ.

На будучым тыдні ў сталіцы Літвы адбудзецца сустрэча міністраў замежных спраў краін-сябраў АБСЭ.

Паводле Яна Келі, асуджэньне Алеся Бяляцкага — «яшчэ адзін крок беларускіх уладаў назад ад дэмакратыі і інтэграцыі з Захадам», цытуе дыплямата Інтэрфакс. Амэрыканскі прадстаўнік заявіў пра неабходнасьць сумеснай палітыкі ЗША і Эўропы што да санкцыяў супраць беларускага рэжыму і выказаўся супраць торгу адносна вызваленьня палітвязьняў у абмен на дыялёг з афіцыйным Менскам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG