Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: Сяргея Каваленку будуць судзіць 5 сьнежня


Сябра КХП-БНФ вінавацяць у тым, што ён нібыта мацюкаўся і абразіў супрацоўнікаў інспэкцыі па выкананьні пакараньняў.

Сяргей Каваленка адбывае тэрмін умоўнага пакараньня за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на гарадзкой навагодняй ёлцы 7 студзеня 2010 году. Шточацьвер ён мусіць адзначацца ў інспэкцыі.

24 лістапада яму паведамілі, што зьмяняюць рэжым: раней ён мусіў знаходзіцца ў хаце з 21-й гадзіны, а цяпер – не пазьней як у 19.30. Каваленка заявіў, што такія зьмены беспадстаўныя, і адмовіўся падпісаць афіцыйнае папярэджаньне.

Жонка, Алена Каваленка, паведаміла, што 24 лістапада дахаты да іх прыйшлі супрацоўнікі міліцыі Першамайскага раёну Віцебску. Яны забралі Сяргея ў пастарунак, дзе склалі пратакол за нецэнзурную лаянку.

25 лістапада Сяргея Каваленку прывезьлі ў Першамайскі райсуд. Ён хадайнічаў, каб яму далі магчымасьць дамовіцца з адвакатам. Працэс перанесьлі на 5-га сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG