Сёлета за даўгі па аплаце жыльлёва-камунальных паслугаў у Менску й рэгіёнах прымусова выселеныя са сваіх кватэраў больш як 100 сем’яў. Пра гэта паведаміла міністэрства ЖКГ. Акрамя таго, у 2011 годзе яшчэ ў кватэрах 37 тысяч няплатнікаў адключалі электрычнасьць, ваду й газ. У суды было пададзена амаль 50 тысяч пазоваў на спагнаньне 19 мільярдаў рублёў. Увогуле ўжо 6 працэнтаў жыхароў Беларусі маюць даўнюю запазычанасьць перад камунальнымі гаспадаркамі.
Колькасьць тых, хто завінаваціўся з кватэрнай платай, расьце суадносна з падзеньнем беларускага рубля, лічаць работнікі ЖКГ. Калі на заробак з кожным месяцам можна набыць усё менш прадуктаў ці тавараў першай неабходнасьці, то няма спадзеву, што сям’я зможа неяк выплаціць запазычанасьць, якая расьце з кожным месяцам, разважае супрацоўніца аднаго зь віцебскіх ЖЭУ спадарыня Вікторыя:
«У выпадку, калі за камунальныя паслугі ня плацяць больш як 6 месяцаў, Жыльлёвым кодэксам, 71-м артыкулам, прадугледжана перасяленьне ў памяшканьне меншай плошчы. Гэта дзейнічае, вядома, толькі ў дачыненьні да дзяржаўных кватэр… Дасылаецца папярэджаньне, потым справа перадаецца ў суд. Іншае памяшканьне павінна быць выдзелена ў тым самым населеным пункце».
Кватэрамі высяленцаў прынаджваюць кадры зь іншых мясцовасьцяў
Кватэры высяленцаў не пустуюць — у Наваполацку, да прыкладу, іх зрабілі «прынадай» для адмыслоўцаў. Увесну гэтага году старшыня гарвыканкаму Натальля Качанава даручыла службам ЖКГ «вызваліць» кватэры для мэдыкаў — у якасьці службовага жытла, каб спэцыялісты затрымаліся на працы ва ўмовах кадравага дэфіцыту.
Але ёсьць і дэфіцыт кватэрны: знайсьці, куды перасяліць таго, хто завінаваціўся, таксама цяжка, працягвае спадарыня Вікторыя:
«Падаць пазоў у суд можна толькі тады, калі ёсьць іншая кватэра, куды трэба выселіць. А з гэтым праблемы, бо сапраўды шмат людзей, якія маюць патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў. І паводле 71 артыкула ёсьць пэўныя патрабаваньні: можна, каб была меншая плошча, а каб горшыя ўмовы — не».
Толькі ў Кастрычніцкім раёне Віцебску — каля 400 кватэранаймальнікаў, якія ня плацяць за кватэру больш як паўгода. Але каб іх выселіць, у суды пададзена толькі каля 60 пазоваў: або перасяляць проста няма куды, або некаторыя сямейнікі маюць пэўныя сацыяльныя гарантыі — да прыкладу, у іх непаўналетнія дзеці.
Дзяцей высялялі бяз санкцыі аддзелу адукацыі
Артыкул № 71 і няведаньне грамадзянамі сваіх правоў сёй-той можа скарыстаць у сваіх інтарэсах, лічыць актывіст кампаніі «Наш дом» Мікалай Петрушэнка. Ён распавёў гісторыю сям’і Васілеўскіх, якую перасялілі з чатырохпакаёвай кватэры ў Коханаве ў вёску Марцюхова:
«Жыла Васілеўская-маці з трыма сынамі, адной дачкой і ўнучкай. Трое сыноў пілі, а „крайнімі“ засталіся маці, дачка і ўнучка. Цяпер высьвятляецца, што высялялі іх бяз санкцыі аддзелу адукацыі. Між іншым, чатырохпакаёвая кватэра! І трэба яшчэ паглядзець, каму яна дасталася!»
На думку спадара Петрушэнкі, жыльлёвае заканадаўства стварае глебу для кватэрных махінацый. Тым болей, што існуе яшчэ й артыкул № 39, паводле якога чалавека дазваляецца высяляць проста на вуліцу — калі яго прызнаюць яшчэ й правапарушальнікам і хатнім дэбашырам, а ня толькі «злосным няплатнікам».
На Гомельшчыне сёлета амаль 9 тысяч гараджанаў атрымалі позвы ў суд дзеля прымусовага спагнаньня даўгоў за камунальныя паслугі. Пасьля гэтага 16 няплатнікаў былі выселеныя са сваіх кватэраў.
34-гадовы гомельскі бомж Алег страціў аднапакаёвую кватэру ў мікрараёне «Валатава» тры гады таму. Спачатку яго звольнілі з будоўлі — за жытло не было чым разьлічвацца. Аднаклясьнікі параілі хутчэй прадаць кватэру, пакуль камунальнікі не давялі справу да суду. Так ён і зрабіў, спадзеючыся набыць пасьля пакой у маласямейцы. Але не набыў — цяпер жыве на вуліцы, а ў халады начуе ў падвалах жылых дамоў:
«Ёсьць падвалы, якія не зачыненыя. Так нырнуў паціху, каб ніхто ня бачыў. Кардоніну кінуў на бэтон — у падвале ж цеплавыя трубы, ня так холадна. Маразы можна перажыць. Плюс вып’еш бутэлечку, каб цяплей было. Так зімой і кантуюся».
На працу Алег ня можа ўладкавацца. Знайсьці яе цяпер цяжка, да таго ж няма пашпарта. Кажа, што скралі.
Днём Алег шукае па сьметніцах і дварах пустыя бутэлькі, харчовыя адкіды:
«З раніцы вароны: „кар-кар!“ Гэта будзільнік — раніца наступіла. Я падняўся, кардоніну за сабой схаваў. Парадак! І зноў пайшоў па дварах бутэлькі зьбіраць, паперу, жалеза. У кантэйнэрах для сьмецьця — людзі ёсьць і багатыя — іншы раз і паўкавалка каўбасы могуць выкінуць ці шматок сала. Людзі такія пераборлівыя: тэрмін прыдатнасьці сышоў — усё, баяцца атруціцца. А мне што — я бомж. Паспытаў — нармальна».
Суразмоўца кажа, што ў дварах цяпер больш бяздомных. У абласны цэнтар наехалі бяздомныя з Чачэрску, Сьветлагорску, некаторых іншых гарадоў.
Ёсьць людзі, якія жывуць у кватэрах, але камунальнікі адключылі ім гарачую ваду, газ, сьвятло:
«Газ адключылі, сьвятло адключылі. Лёша сьвечкай карыстаецца, каб падсьвяціць. Гарачую ваду ў суседзяў просіць, каб прыгатаваць. Пакуль так. І міліцыя папярэдзіла, што штраф будзе й выселяць».
У рэгіёне звыш 30 тысяч сем’яў нерэгулярна аплачваюць паслугі ЖКГ.
Камунальнікі тым часам заяўляюць, што зараз у рэгіёне звыш 30 тысяч сем’яў нерэгулярна аплачваюць камунальныя паслугі. Агулам насельніцтва рэгіёну завінаваціліся жыльлёва-камунальным прадпрыемствам 5 мільярдаў рублёў.
45-гадовая спадарыня Тацяна таксама з раніцы выпраўляецца правяраць гарадзкія сьметнікі. Жыве ў знаёмага, якому ад яе шчыраваньня па кантэйнэрах таксама перападае:
«Пакуль у Сяргея жыву, а што далей — ня ведаю. Ежджу з вазком і зарабляю так пастаянна. Зьбіраю бутэлькі хадавыя, медзь, алюміній. Ля могілак ёсьць прыёмны пункт, у краму „Палесьсе“ здаю бутэлькі. На каву мне выходзіць, на курыва, Сяргею — на бутэльку, як і належыць».
Камунальнікі Берасьця асвойваюць розныя мэтады барацьбы зь няплатнікамі. У гэтым годзе пачалі прымяняць прыладу «Спрут» для адключэньня каналізацыі.
Жыхар вёскі Чэрні, што ля Берасьця, Аляксандар Міцкевіч ужо працяглы час туляецца без жытла, начуе на сьметніках. Год таму яго выселілі з кватэры, ня даўшы нават горшага жыльля. Гэта быў першы выпадак у Берасьцейскім раёне, калі чалавека з кватэры выгналі бамжаваць за працяглую няплату камунальных паслугаў.
Аднак, як кажа стараста вёскі Чэрні Васіль Басацкі, высяленьне на вуліцу на стыль жыцьця Міцкевіча не паўплывала:
«Бамжуе, нідзе ён ня робіць. Я бачу, што тачку нейкую валачэ, то на ровары едзе… »
Спадар Басацкі лічыць малаверагодным, што такі чалавек можа выправіцца і вярнуць сабе жытло. Хутчэй за ўсё, кажа стараста вёскі, яго чакае незайздросны лёс:
«У яго жабрацтва і безграшоўе: няма ні грошай, ні жонкі, нікога няма. Ён адзінокі. Яму апора нейкая патрэбная, падтрымка. А дзе ён тую падтрымку знойдзе?»
Ва ўмовах падвышэньня камунальных плацяжоў камунальнікі Берасьцейшчыны рознымі мэтадамі змагаюцца зь няплатнікамі: публікуюць сьпісы няплатнікаў у пэрыядычным друку, вывешваюць іх на прыпынках і ў крамах. Калі гэта ня дзейнічае, то адключаюць ваду і электрычнасьць. А з гэтага году ў Берасьці пачаў нават прымяняцца «Спрут» — адмысловая прылада для блякіроўкі каналізацыі.
Ці ня вырасьце колькасьць бяздомных на вуліцах ва ўмовах падвышэньня камунальных плацяжоў? Як павелічэньне платы за кватэру адаб’ецца на бюджэце простых берасьцейцаў?
Камэнтуе кіраўнік абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі:
«Гэта ўсё будзе залежаць ад узроўню заробку людзей. Калі мінімальны заробак ня будзе ўзрастаць, калі кампэнсацыі па беспрацоўі ня будуць узрастаць, такая тэндэнцыя, думаю, магчымая. У гэтай сытуацыі людзі будуць свае грошы траціць менш на ежу, менш на вопратку, таму што асноўныя сродкі будуць накіроўвацца на аплату жыльлёва-камунальных паслугаў».
Віцебшчына

Можна, каб была меншая плошча, а каб горшыя ўмовы — не

Гомельшчына

юдзі такія пераборлівыя: тэрмін прыдатнасьці сышоў — усё, баяцца атруціцца. А мне што — я бомж. Паспытаў — нармальна
Днём Алег шукае па сьметніцах і дварах пустыя бутэлькі, харчовыя адкіды:
«З раніцы вароны: „кар-кар!“ Гэта будзільнік — раніца наступіла. Я падняўся, кардоніну за сабой схаваў. Парадак! І зноў пайшоў па дварах бутэлькі зьбіраць, паперу, жалеза. У кантэйнэрах для сьмецьця — людзі ёсьць і багатыя — іншы раз і паўкавалка каўбасы могуць выкінуць ці шматок сала. Людзі такія пераборлівыя: тэрмін прыдатнасьці сышоў — усё, баяцца атруціцца. А мне што — я бомж. Паспытаў — нармальна».
Суразмоўца кажа, што ў дварах цяпер больш бяздомных. У абласны цэнтар наехалі бяздомныя з Чачэрску, Сьветлагорску, некаторых іншых гарадоў.
Ёсьць людзі, якія жывуць у кватэрах, але камунальнікі адключылі ім гарачую ваду, газ, сьвятло:
«Газ адключылі, сьвятло адключылі. Лёша сьвечкай карыстаецца, каб падсьвяціць. Гарачую ваду ў суседзяў просіць, каб прыгатаваць. Пакуль так. І міліцыя папярэдзіла, што штраф будзе й выселяць».
У рэгіёне звыш 30 тысяч сем’яў нерэгулярна аплачваюць паслугі ЖКГ.
Камунальнікі тым часам заяўляюць, што зараз у рэгіёне звыш 30 тысяч сем’яў нерэгулярна аплачваюць камунальныя паслугі. Агулам насельніцтва рэгіёну завінаваціліся жыльлёва-камунальным прадпрыемствам 5 мільярдаў рублёў.
45-гадовая спадарыня Тацяна таксама з раніцы выпраўляецца правяраць гарадзкія сьметнікі. Жыве ў знаёмага, якому ад яе шчыраваньня па кантэйнэрах таксама перападае:
«Пакуль у Сяргея жыву, а што далей — ня ведаю. Ежджу з вазком і зарабляю так пастаянна. Зьбіраю бутэлькі хадавыя, медзь, алюміній. Ля могілак ёсьць прыёмны пункт, у краму „Палесьсе“ здаю бутэлькі. На каву мне выходзіць, на курыва, Сяргею — на бутэльку, як і належыць».
Берасьцейшчына