Рада Эўропы асуджае прысуд, вынесены 24 лістапада беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Пра гэта гаворыцца ў заяве генэральнага сакратара арганізацыі Трубьерна Ягланда, перадае БелаПАН.
«Я рашуча асуджаю суровы прысуд праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, вынесены нібыта за ўхіленьне ад выплаты падаткаў – сказаў Ягланд. – Стаўленьне да Бяляцкага зьяўляецца яркім прыкладам перасьледу ўладамі арганізацый грамадзянскай супольнасьці, асабліва пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году».
Ягланд падкрэсьліў, што Бяляцкі павінен быць «вызвалены без усялякіх умоваў, як і ўсе іншыя палітзьняволеныя». Акрамя таго, адзначыў генэральны сакратар Рады Эўропы, не павінна быць перашкод для далейшай дзейнасьці Бяляцкага ў справе абароны правоў чалавека ў Беларусі.