Пракурор просіць пакараць Алеся Бяляцкага 5 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Як ставяцца да гэтага патрабаваньня праваабаронцы?
Паводле намесьніка старшыні праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянціна Стэфановіча, віна Бяляцкага ў зьдзяйсьненьні інкрымінаванага яму злачынства не была даказаная на працэсе. Шмат якія доказы ў прынцыпе не зьяўляюцца дапушчальнымі, бо былі здабытыя з парушэньнем працэсуальных нормаў.
"Раздрукоўкі з банкаўскіх рахункаў зьяўляюцца падобнымі да раздруковак, паколькі не замацаваныя ні пячаткамі дзяржаўных органаў, ні пячаткамі банкаў і подпісамі службовых асобаў. Тым больш, ёсьць ліст Міністэрства юстыцыі Літвы, згодна зь якім інфармацыя, прадстаўленая па Бяляцкім, не адпавядае рэчаіснасьці. Таму доказаў віны Бяляцкага няма і ён павінен быць вызвалены. Але, ведаючы сытуацыю, у якой мы знаходзімся, я прадбачу, што прысуд па справе будзе жорсткі і будзе зьвязаны з канфіскацыяй маёмасьці. Бо ўлады не адмовяцца ад такой магчымасьці -- стварыць яшчэ дадатковыя цяжкасьці для працы цэнтру "Вясна", забраўшы ў яго офіс. Таму нас чакаюць складаныя часы. Але мы сваю дзейнасьць не спыняем і спыняць не зьбіраемся".
Паводле старшыні БХК Алега Гулака, пасьля выступу ў спрэчках неабгрунтаванасьць патрабаваньняў пракурора стала відавочнай. І калі Бяляцкага зьняволяць на пяць гадоў, гэта ўжо будзе зусім іншая сытуацыя.
"Падчас судовага сьледзтва якраз устаноўлена тое, што Бяляцкі цалкам мае рацыю. І абвінавачаньне ніякім чынам не пераканала ў тым, што Бяляцкі атрымліваў даходы. І пры такіх абставінах у пракуратуры не было ніякіх абгрунтаваньняў для падобнага патрабаваньня. Для ўсіх відавочна, што гэта менавіта за праваабарончую працу. А ўсё астатняе – гэта проста прыдумкі. Мы бачым ужо, які рэзананс выклікала ўтрыманьне Бяляцкага пад вартай. Імідж Беларусі сапсаваць ужо складана. Але гэта будзе надзвычай сур'ёзнай перашкодай для аднаўленьня нейкіх стасункаў з Эўропай. Але я думаю, што і расейскі бок, зь якім у нас зараз стасункі паляпшаюцца, таксама ня будзе ў захапленьні ад гэтага. Атрымаецца крытыка і з гэтага боку".
Праваабаронца Алена Танкачова адзначае, што адвакат невыпадкова папрасіў апраўдальнага прысуду:
"Бо пазыцыя абароны поўнасьцю, пасьлядоўна адрынае тыя дакумэнты, якія прадстаўленыя сьледзтвам для судовага працэсу. Патрабаваньні пракурора аб прызначэньні пяці гадоў узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці на фоне вельмі пераканаўчай прамовы адваката выглядаюць надзвычай недарэчнымі".
Паводле адваката Паўла Сапелкі, гэта палітычна матываваны перасьлед вядомага праваабаронцы за ягоную яркую і прафэсійную праваабарончую дзейнасьць:
"Пракурор папрасіў пакараньня практычна па верхняй мяжы санкцый артыкула. З прымяненьнем дадатковага пакараньня. У гэтай сытуацыі гэта для мяне зусім зразумела, бо абвінавачаньне ня мела намеру разьбірацца ў сутнасьці таго, што адбылося. Сьледзтва і часткова судовае пасяджэньне былі праведзеныя зь яўна абвінаваўчым ухілам. І такая пазыцыя пракурора адносна пакараньня стала лягічным завяршэньнем яго пазыцыі адносна ўсёй справы ад яе пачатку да завяршэньня. А якую пазыцыю зойме суд, наколькі ён будзе незалежны пры прыняцьці рашэньня, застаецца толькі меркаваць".