На працэсе супраць кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага 23 лістапада выступілі: пракурор, адвакат і сам Бяляцкі. Пракурор Сайкоўскі папрасіў пакараць Алеся Бяляцкага 5 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму і сканфіскаваць маёмасьць. Адвакат Лаеўскі папрасіў цалкам апраўдаць падабароннага. Сам Бяляцкі заявіў, што ня лічыць сябе вінаватым і што справа супраць яго палітычна матываваная.
Праваабаронцы пра патрабаваньне пракурора па справе Бяляцкага
Радаслаў Сікорскі пра суд над Бяляцкім
Эўразьвяз патрабуе неадкладна вызваліць Бяляцкага
Паплечнік Бяляцкага Ўладзімер Лабковіч тое, што пракурор запатрабаваў для Бяляцкага 5 гадоў зьняволеньня, расцаніў як сьведчаньне палітычнага характару справы:
"Гэта выключна палітычны перасьлед і палітычная расправа. І вельмі добра была паказаная адвакатам абсалютна ўся юрыдычная бяздоказнасьць, і вельмі добра спадаром Бяляцкім быў паказаны ўвесь палітычны складнік гэтай крымінальнай справы. Безумоўна, мы разглядаем гэта як расправу і над спадаром Бяляцкім, і як расплату за ўсю праваабарончую дзейнасьць "Вясны".
Кіраўнік расейскага праваабарончага цэнтру "Мэмарыял" Алег Арлоў заявіў "Свабодзе" па выніках працэсу, што справа Бяляцкага развалілася, што сьледзтва адкрыта парушала законы і рабіла падтасоўкі, спадзеючыся, што суд будзе на іх баку. Патрабаваньне пракурора спадар Арлоў ацаніў наступным чынам:
"Гэта драконаўская мера… Яго на адзін дзень няма за што садзіць. І вось ні за што чалавек зараз можа атрымаць 5 гадоў. Гэта павінна стаць нагодай для грамадзкай кампаніі, нагодай для абурэньня ўва ўсім сьвеце і ціску на рэжым у Беларусі".
Саша Кулаева зь Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека назвала судовы выступ Бяляцкага праграмнай прамовай праваабаронцы:
"На жаль, пасьля гэтага працэсу Беларусь можа ўвайсьці ў сьпіс краін, дзе праваабаронцаў асуджаюць на працяглае турэмнае зьняволеньне адназначна за іх праваабарончую дзейнасьць".
12.34 Прысуд Алеся Бяляцкаму абвесьцяць 24 лістапада аб 11-й гадзіне.
11.50 Апошняе слова Бяляцкага.
Бяляцкі падтрымаў тое, што сказаў адвакат: "Я згодны з кожным сказаным ім словам. Я знаходжуся ў складанай сытуацыі, бо выдатна разумею, што гэтая справа ад пачатку і да канца мае палітычны падтэкст і нашы выступы маюць статус голасу таго, хто крычыць у пустэльні. Але тым ня менш я маю што сказаць.
І пачну з таго, што мой сябра даў мне пачытаць старую савецкую кнігу пра супрацьдзеяньне КДБ праваабаронцам у СССР.
40 гадоў прайшло, але гэтыя 3 месяцы я адчуваю, што вярнуўся ў СССР. Толькі на нейкім іншым узроўні адбылася гэтая рэінкарнацыя.
Калі мы ехалі на ператрус у Ракаў, я спрабаваў разгаварыць супрацоўнікаў, чаму яны працуюць старымі мэтадамі.
Я ня веру ў тое, што КДБ, іншыя дзяржслужбы ня ведаюць, чым займаецца "Вясна".
Калі яны бачаць у нас крыніцу для сродкаў апазыцыі, гэта недапрацоўка ды непрафэсіяналізм. Я ў гэта ня веру. КДБ добра ведае, чым мы займаемся ў Беларусі, і сьвядома, мэтанакіравана працуе супраць праваабаронцаў, выкарыстоўваючы любыя мэтады".
Бяляцкі нагадвае, што ўсяго каля 400 арганізацыяў было зачынена ўладамі і што "Вясну" не рэгіструюць нават пасьля рашэньня Камітэту па правах чалавека ААН, а таксама – што ў 2006 годзе была ўведзеная крымінальная адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
"У 2011-м годзе было арганізаванае сапраўднае цкаваньне "Вясны" і мяне як старшыні. У Беларусі склалася аўтарытарная ўлада, і месца для праваабаронцаў улады ня бачаць.
Шмат маіх сяброў выкінутыя з працы, перасьледуюцца ў адміністрацыйным парадку ды іншым чынам. Улада перасьледуе палітычных апанэнтаў, абмяжоўвае грамадзянскія і палітычныя правы і не дазваляе разьвівацца грамадзянскай супольнасьці.
Улада ня церпіць крытыкі, перасьледуе журналістаў і праваабаронцаў.
Галоўная супярэчнасьць, інтрыга бачыцца ў тым, што гэтыя дзеяньні ўлады супярэчаць і Канстытуцыі Беларусі, і міжнародным пагадненьням.
Канстытуцыя РБ дае права на свабоду аб'яднаньняў, распаўсюд інфармацыі, свабоду меркаваньняў, абавязвае дзяржаўныя органы рабіць захады дзеля абароны правоў і свабодаў асобы.
Парушаюцца міжнародныя абавязкі, Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека, Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах".
Бяляцкі пералічвае правы людзей, адпаведна з Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі.
"Навошта вы гэтую Дэклярацыю падпісвалі? Выйдзіце з ААН і АБСЭ – і ўсё будзе зразумела, дзе мы знаходзімся", – Бяляцкі зьвярнуўся да пракурора як прадстаўніка дзяржавы.
"Дзяржава парушае правы звычайных грамадзянаў. Такія працэсы маюць палітычны характар. Па стаўленьні ўлады да праваабаронцаў можна меркаваць пра дэмакратычны характар краіны".
Бяляцкі згадвае Ўзбэкістан, дзе сядзяць дзясяткі праваабаронцаў, Расею, дзе на Каўказе праваабаронцаў проста забіваюць, і параўноўвае з сытуацыяй у Беларусі.
Палітычны характар справы падкрэсьлівае і тое, які ажыятаж адбываецца тут вакол суду, і тое, як мяне з машынай ДАІ возяць з "Валадаркі", і тое, што піша пра суд дзяржаўная прэса.
Інфармацыя дзяржаўных СМІ – гэта наўпроставы ціск на суд.
Я рады, што шмат гаварылася пра "Вясну", бо без разуменьня працы праваабаронцаў у Беларусі суду могуць быць незразумелыя матывы і дзеяньні, якія тут разглядаліся".
Бяляцкі падрабязна распавядае пра статутныя мэты "Вясны": "Вясна" існуе 15 гадоў у вельмі няпростых умовах. Адна з асноўных нашых задачаў – дапамога ахвярам палітычных рэпрэсіяў. За гэты час мы дапамаглі тысячам людзей.
Мы маем дастаткова высокі аўтарытэт, і ўсе гэтыя прэміі, якія тут агучваліся, – гэта сьведчаньне той драматычнай сытуацыі, якая склалася ў Беларусі. Гэта міжнародныя сыгналы Беларусі, што трэба нешта мяняць.
Усе гэтыя гады мы праводзілі грамадзкія кампаніі: супраць сьмяротнага пакараньня, за свабодныя выбары, мы назіралі за выбарамі 2008 і 2010 году. Мы ўдзельнічалі ў праваабарончых місіях у іншых краінах, бралі ўдзел у міжнародным назіраньні за выбарамі.
Мы шмат у чым ратуем гонар Беларусі ў вачах міжнароднай супольнасьці.
Акты падатковай інспэкцыі я лічу незаконнымі.
Я адчуваю сябе абсалютна невінаватым. У 2011 годзе я мог выехаць за мяжу, але не зрабіў гэтага. Я займаюся 30 гадоў праваабарончай дзейнасьцю".
Доўгія аплядысмэнты пасьля выступу.
10.27 Выступае адвакат. Ён кажа, што гатовы разьбіць усе пункты выступу пракурора.
Але найперш нагадвае, каго судзяць: перад вамі чалавек, які неаднаразова вылучаўся на Нобэлеўскую прэмію міру, які абраны віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, ляўрэат прэміяў, ганаровы грамадзянін горада Генуі, філёляг, літаратар, былы дырэктар музэю Максіма Багдановіча.
“Абвінавачаньне не адпавядала нормам Крымінальнага кодэксу і парушала права на абарону – ня ўтрымлівала часу і месца правапарушэньня і спосабу яго зьдзяйсьненьня”.
Адвакат зазначае, што ня быў выкананы шэраг даручэньняў намесьніка пракурора Менску па гэтай справе, не выконваліся і хадайніцтвы абароны.
“Накіраваньне справы ў суд у такім выглядзе, нават зь не перакладзенымі з замежных моваў раздрукоўкамі з банкаў – пацьвярджэньне неаб'ектыўнасьці падатковых праверак у адносінах да Бяляцкага”.
“Мы так і не пачулі, адкуль узяліся гэтыя лічбы ў абвінавачаньні. Нават сьведкі з боку абвінавачаньня давалі паказаньні, якія апраўдваюць Бяляцкага”.
“Сёньня вядома толькі тое, што ў Бяляцкага ёсьць нейкія рахункі, на якія пералічваліся нейкія сумы, частка зь якіх выкарыстоўвалася ім на праваабарончую дзейнасьць”.
“Не даказана, якім чынам і ў якім аб'ёме гэтыя сродкі траплялі ў Беларусь і ці траплялі яны ўвогуле. Таму на ўсе гэтыя сродкі не распаўсюджваецца беларускі закон аб замежнай гуманітарнай дапамозе. Апрача таго, гэтыя грошы не зьяўляюцца "бязвыплатнай" дапамогай. Такім чынам, з боку Бяляцкага ніякіх парушэньняў 24-га дэкрэту не было".
Адвакат, спасылаючыся на дзейныя законы, заявіў, што пералічаныя сродкі не адносяцца да абкладаных падаткамі даходаў.
"Да аб'ектаў падаткаабкладаньня не адносяцца сродкі, атрыманыя ад адной асобы іншай для выкананьня пэўных абавязкаў ці перадачы трэцім асобам”, – адвакат працытаваў артыкул Падатковага кодэксу і заявіў, што ў Бяляцкага менавіта такі выпадак.
“Гэтыя грошы не былі прыбыткамі Бяляцкага, а атрымліваліся для праваабарончай дзейнасьці, у пералічэньнях у графе "Прызначэньне" фігуруе праваабарончы цэнтар "Вясна", канкрэтныя кірункі дзейнасьці, праекты, камандзіроўкі”.
Адвакат зьвяртае ўвагу на лісты міжнародных арганізацый, накіраваныя ў суд, пра тое, што сродкі на рахунак Бяляцкага накіроўваліся выключна на праваабарончую дзейнасьць, дапамогу рэпрэсаваным і іх сем'ям і што гэтыя арганізацыі ніякіх прэтэнзіяў да Бяляцкага ня маюць.
“Усё гэта – падставы для таго, каб вынесьці апраўдальны прысуд", – заявіў адвакат.
“Усё павінна разглядацца комплексна: мэтавае накіраваньне грошай, спэцыфіка дзейнасьці Бяляцкага, лісты праваабарончых арганізацыяў, асоба майго падабароннага (...) Бяляцкі не набываў ніякай маёмасьці, што было пацьверджана дэклярацыямі аб прыбытках".
Дакумэнты, пакладзеныя ў аснову абвінавачаньня, паводле адваката, –
гэта “дакумэнты, падобныя да руху сродкаў па банкаўскіх рахунках”. “На момант накіраваньня запыту на Бяляцкага адсутнічалі падставы для патрабаваньня і выдачы такіх дакумэнтаў паводле дамовы аб прававой дапамозе. Запыты былі зробленыя яшчэ да завядзеньня справы”.
“Ня выкананыя ўмовы, пры якіх зьвесткі, якія маюцца ў справе, маглі б лічыцца годнымі веры, – на іх няма подпісаў і гербавых пячатак”.
“Дакумэнты з банкаў не завераныя патрэбным чынам". Адвакат зьвяртае ўвагу суду, што дакумэнты "не завераныя нічыімі подпісамі і пячаткамі, не прашытыя і не пранумараваныя". “А арыгінальныя электронныя носьбіты пра рух грошай нікім ня вынятыя ў належным парадку”.
"Усё гэта тычылася зьвестак зь літоўскага банку”.
Гэтак жа падрабязна адвакат абвяргае правамоцнасьць зьвестак з польскага банку.
“Незразумела, кім і як гэтая выпіска была зробленая".
Адвакат зьвяртае ўвагу суду, што частка матэрыялаў справы – ананімныя звароты, а гэта супярэчыць Крымінальна-працэсуальнаму кодэксу.
"Шэраг расьпісак увогуле не адносяцца да справы, значэньня як доказы ня маюць”.
"Гэта стварае ў суду ілжывае ўражаньне пра наяўнасьць нейкай доказнай базы”.
"Прыналежнасьць Уладзімеру Лабковічу электроннай паштовай скрынкі, зь якой узятыя пэўныя матэрыялы ў справу, не даказаная. І ўвогуле зьвесткі, атрыманыя ў выніку апэратыўна-вышуковай дзейнасьці, ня могуць быць пакладзеныя ў абвінавачаньне”, – заявіў адвакат.
Адвакат спасылаецца на нядаўняе пасланьне прэзыдэнта пра пэрспэктывы дзейнасьці судовай сыстэмы, дзе сьцьвярджаецца пра недапушчальнасьць асуджэньня невінаватых.
Гэта выклікала ўсьмешкі ў зале.
Адвакат просіць цалкам апраўдаць Бяляцкага і скасаваць арышт на маёмасьць.
Заля апладзіруе адвакату.
10.25 Пракурор просіць пакараць Алеся Бяляцкага 5 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
Пракурор заявіў, што няма акалічнасьцяў, якія зьмякчаюць віну.
10.00 Працэс адноўлены. Пачаліся спрэчкі. Выступае пракурор. Кажа, што сплата падаткаў – абавязак усіх грамадзян Беларусі.
Сайкоўскі зазначае, што абвінавачаны – чалавек адукаваны і ў некаторых колах грамадзтва нават паважаны, і таму разумеў, што трэба плаціць падаткі.
Пракурор называе тыя самыя лічбы пералічэньняў у 2007–2010 на рахункі ў банках Літвы і Польшчы – 567 тысяч эўра.
"Доказаў, дасьледаваных у судзе, у сукупнасьці дастаткова для прызнаньня Бяляцкага вінаватым", – заявіў пракурор.
“Сапраўднасьць банкаўскіх дакумэнтаў не выклікае сумненьняў. Тое, што на іх няма пячатак і подпісаў, неістотна".
"Ці зьяўляюцца сродкі, якія паступалі, прыбыткамі? Дзейнасьць ад імя такой неправамоцнай арганізацыі, як "Вясна", ня можа ўплываць на выкананьне абавязку сплаты падаткаў грамадзянінам Бяляцкім".
Пракурор спасылаецца на Падатковы кодэкс. Паводле яго, павінны абкладацца падаткам усе даходы, якія прыйшлі з-за мяжы. Пад выключэньні выпадак зь Бяляцкім не трапляе, зазначае ён. Пракурор крытычна ацэньвае паказаньні Бяляцкага ў судзе, яго тлумачэньні, што грошы ішлі на праваабарончую дзейнасьць і дапамогу рэпрэсаваным.
Перавод грошай жонцы пярэчыць такім довадам Бяляцкага, зазначыў пракурор.
Пракурор зьвяртае ўвагу, што ад ніводнай з замежных арганізацый-фундатараў не паступілі дакумэнты, якія пацьвярджалі б, што Бяляцкі не павінен плаціць падаткі з атрыманых грошай.
"Такім чынам, устаноўлена, што расходаваньне грошай на літоўскім і польскіх рахунках ажыцьцяўлялася Бяляцкім на ўласнае меркаваньне, і гэтыя грошы адносяцца да ягоных прыбыткаў", – заявіў пракурор.
“Асобнай увагі заслугоўвае асоба Бяляцкага. Ён нават не абцяжарваў сябе сумленнасьцю ў сплаце падаткаў, у той жа час карыстаецца ўсімі сацыяльнымі выгодамі. Ён меў магчымасьць легальна дзейнічаць ад імя сваёй арганізацыі. Парушэньні, за якія яна была зачыненная, зьяўляюцца паапраўнымі”.
9.50 Амаль поўная заля: палітыкі, праваабаронцы, дыпляматы, шмат журналістаў. Алесь Бяляцкі працуе з паперамі, нешта піша.
На папярэднім паседжаньні 22-га лістапада Бяляцкі заявіў, што ня будзе даваць паказаньні паводле новага абвінавачаньня, бо "па сваёй сутнасьці яно нічым не адрозьніваецца ад папярэдняга". Бяляцкі таксама адзначыў, што лічыць абвінавачаньне "неабгрунтаваным, што паказалі папярэднія паседжаньні суду".
Судзьдзя — Сяргей Бандарэнка.
Адвакат — Зьміцер Лаеўскі.
Пракурор — Валеры Сайкоўскі.
Суд над Алесем Бяляцкім:
Дзень першы
Дзень другі
Дзень трэці
Дзень чацьвёрты
Дзень пяты
Дзень шосты
Суд над Алесем Бяляцкім пачаўся 2 лістапада.
Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйных памерах з грошай, якія ішлі на праваабарончую дзейнасьць.
Бяляцкаму пагражае да 7 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.
Банкаўскія дадзеныя Бяляцкага афіцыйнаму Менску перадалі Літва і Польшча.
Бяляцкага затрымалі 4 жніўня. Яго ўтрымліваюць у турме на вуліцы Валадарскага ў Менску.
Бяляцкі: "Я не шкадую ні пра адзін свой крок дзеля абароны дэмакратыі ў Беларусі"
Праваабаронцы пра патрабаваньне пракурора па справе Бяляцкага
Радаслаў Сікорскі пра суд над Бяляцкім
Эўразьвяз патрабуе неадкладна вызваліць Бяляцкага
"Гэта драконаўская мера... Яго на адзін дзень няма за што садзіць"
Паплечнік Бяляцкага Ўладзімер Лабковіч тое, што пракурор запатрабаваў для Бяляцкага 5 гадоў зьняволеньня, расцаніў як сьведчаньне палітычнага характару справы:
"Гэта выключна палітычны перасьлед і палітычная расправа. І вельмі добра была паказаная адвакатам абсалютна ўся юрыдычная бяздоказнасьць, і вельмі добра спадаром Бяляцкім быў паказаны ўвесь палітычны складнік гэтай крымінальнай справы. Безумоўна, мы разглядаем гэта як расправу і над спадаром Бяляцкім, і як расплату за ўсю праваабарончую дзейнасьць "Вясны".
Кіраўнік расейскага праваабарончага цэнтру "Мэмарыял" Алег Арлоў заявіў "Свабодзе" па выніках працэсу, што справа Бяляцкага развалілася, што сьледзтва адкрыта парушала законы і рабіла падтасоўкі, спадзеючыся, што суд будзе на іх баку. Патрабаваньне пракурора спадар Арлоў ацаніў наступным чынам:
"Гэта драконаўская мера… Яго на адзін дзень няма за што садзіць. І вось ні за што чалавек зараз можа атрымаць 5 гадоў. Гэта павінна стаць нагодай для грамадзкай кампаніі, нагодай для абурэньня ўва ўсім сьвеце і ціску на рэжым у Беларусі".
Саша Кулаева зь Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека назвала судовы выступ Бяляцкага праграмнай прамовай праваабаронцы:
"На жаль, пасьля гэтага працэсу Беларусь можа ўвайсьці ў сьпіс краін, дзе праваабаронцаў асуджаюць на працяглае турэмнае зьняволеньне адназначна за іх праваабарончую дзейнасьць".
12.34 Прысуд Алеся Бяляцкаму абвесьцяць 24 лістапада аб 11-й гадзіне.
11.50 Апошняе слова Бяляцкага.
Бяляцкі падтрымаў тое, што сказаў адвакат: "Я згодны з кожным сказаным ім словам. Я знаходжуся ў складанай сытуацыі, бо выдатна разумею, што гэтая справа ад пачатку і да канца мае палітычны падтэкст і нашы выступы маюць статус голасу таго, хто крычыць у пустэльні. Але тым ня менш я маю што сказаць.
І пачну з таго, што мой сябра даў мне пачытаць старую савецкую кнігу пра супрацьдзеяньне КДБ праваабаронцам у СССР.
40 гадоў прайшло, але гэтыя 3 месяцы я адчуваю, што вярнуўся ў СССР. Толькі на нейкім іншым узроўні адбылася гэтая рэінкарнацыя.
Калі мы ехалі на ператрус у Ракаў, я спрабаваў разгаварыць супрацоўнікаў, чаму яны працуюць старымі мэтадамі.
Я ня веру ў тое, што КДБ, іншыя дзяржслужбы ня ведаюць, чым займаецца "Вясна".
КДБ добра ведае, чым мы займаемся ў Беларусі і сьвядома, мэтанакіравана працуе супраць праваабаронцаў ...
Калі яны бачаць у нас крыніцу для сродкаў апазыцыі, гэта недапрацоўка ды непрафэсіяналізм. Я ў гэта ня веру. КДБ добра ведае, чым мы займаемся ў Беларусі, і сьвядома, мэтанакіравана працуе супраць праваабаронцаў, выкарыстоўваючы любыя мэтады".
Бяляцкі нагадвае, што ўсяго каля 400 арганізацыяў было зачынена ўладамі і што "Вясну" не рэгіструюць нават пасьля рашэньня Камітэту па правах чалавека ААН, а таксама – што ў 2006 годзе была ўведзеная крымінальная адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
"У 2011-м годзе было арганізаванае сапраўднае цкаваньне "Вясны" і мяне як старшыні. У Беларусі склалася аўтарытарная ўлада, і месца для праваабаронцаў улады ня бачаць.
Шмат маіх сяброў выкінутыя з працы, перасьледуюцца ў адміністрацыйным парадку ды іншым чынам. Улада перасьледуе палітычных апанэнтаў, абмяжоўвае грамадзянскія і палітычныя правы і не дазваляе разьвівацца грамадзянскай супольнасьці.
Улада ня церпіць крытыкі, перасьледуе журналістаў і праваабаронцаў.
Галоўная супярэчнасьць, інтрыга бачыцца ў тым, што гэтыя дзеяньні ўлады супярэчаць і Канстытуцыі Беларусі, і міжнародным пагадненьням.
Канстытуцыя РБ дае права на свабоду аб'яднаньняў, распаўсюд інфармацыі, свабоду меркаваньняў, абавязвае дзяржаўныя органы рабіць захады дзеля абароны правоў і свабодаў асобы.
Парушаюцца міжнародныя абавязкі, Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека, Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах".
Бяляцкі пералічвае правы людзей, адпаведна з Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі.
Навошта вы гэтую Дэклярацыю падпісвалі? Выйдзіце з ААН і АБСЭ – і ўсё будзе зразумела, дзе мы знаходзімся...
"Навошта вы гэтую Дэклярацыю падпісвалі? Выйдзіце з ААН і АБСЭ – і ўсё будзе зразумела, дзе мы знаходзімся", – Бяляцкі зьвярнуўся да пракурора як прадстаўніка дзяржавы.
"Дзяржава парушае правы звычайных грамадзянаў. Такія працэсы маюць палітычны характар. Па стаўленьні ўлады да праваабаронцаў можна меркаваць пра дэмакратычны характар краіны".
Бяляцкі згадвае Ўзбэкістан, дзе сядзяць дзясяткі праваабаронцаў, Расею, дзе на Каўказе праваабаронцаў проста забіваюць, і параўноўвае з сытуацыяй у Беларусі.
Палітычны характар справы падкрэсьлівае і тое, які ажыятаж адбываецца тут вакол суду, і тое, як мяне з машынай ДАІ возяць з "Валадаркі", і тое, што піша пра суд дзяржаўная прэса.
Інфармацыя дзяржаўных СМІ – гэта наўпроставы ціск на суд.
Я рады, што шмат гаварылася пра "Вясну", бо без разуменьня працы праваабаронцаў у Беларусі суду могуць быць незразумелыя матывы і дзеяньні, якія тут разглядаліся".
Бяляцкі падрабязна распавядае пра статутныя мэты "Вясны": "Вясна" існуе 15 гадоў у вельмі няпростых умовах. Адна з асноўных нашых задачаў – дапамога ахвярам палітычных рэпрэсіяў. За гэты час мы дапамаглі тысячам людзей.
Мы маем дастаткова высокі аўтарытэт, і ўсе гэтыя прэміі, якія тут агучваліся, – гэта сьведчаньне той драматычнай сытуацыі, якая склалася ў Беларусі. Гэта міжнародныя сыгналы Беларусі, што трэба нешта мяняць.
Усе гэтыя гады мы праводзілі грамадзкія кампаніі: супраць сьмяротнага пакараньня, за свабодныя выбары, мы назіралі за выбарамі 2008 і 2010 году. Мы ўдзельнічалі ў праваабарончых місіях у іншых краінах, бралі ўдзел у міжнародным назіраньні за выбарамі.
Мы шмат у чым ратуем гонар Беларусі ў вачах міжнароднай супольнасьці.
Акты падатковай інспэкцыі я лічу незаконнымі.
Я адчуваю сябе абсалютна невінаватым. У 2011 годзе я мог выехаць за мяжу, але не зрабіў гэтага. Я займаюся 30 гадоў праваабарончай дзейнасьцю".
Доўгія аплядысмэнты пасьля выступу.
10.27 Выступае адвакат. Ён кажа, што гатовы разьбіць усе пункты выступу пракурора.
Але найперш нагадвае, каго судзяць: перад вамі чалавек, які неаднаразова вылучаўся на Нобэлеўскую прэмію міру, які абраны віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, ляўрэат прэміяў, ганаровы грамадзянін горада Генуі, філёляг, літаратар, былы дырэктар музэю Максіма Багдановіча.
“Абвінавачаньне не адпавядала нормам Крымінальнага кодэксу і парушала права на абарону – ня ўтрымлівала часу і месца правапарушэньня і спосабу яго зьдзяйсьненьня”.
Адвакат зазначае, што ня быў выкананы шэраг даручэньняў намесьніка пракурора Менску па гэтай справе, не выконваліся і хадайніцтвы абароны.
“Накіраваньне справы ў суд у такім выглядзе, нават зь не перакладзенымі з замежных моваў раздрукоўкамі з банкаў – пацьвярджэньне неаб'ектыўнасьці падатковых праверак у адносінах да Бяляцкага”.
Мы так і не пачулі, адкуль узяліся гэтыя лічбы ў абвінавачаньні...
“Мы так і не пачулі, адкуль узяліся гэтыя лічбы ў абвінавачаньні. Нават сьведкі з боку абвінавачаньня давалі паказаньні, якія апраўдваюць Бяляцкага”.
“Сёньня вядома толькі тое, што ў Бяляцкага ёсьць нейкія рахункі, на якія пералічваліся нейкія сумы, частка зь якіх выкарыстоўвалася ім на праваабарончую дзейнасьць”.
з боку Бяляцкага ніякіх парушэньняў 24-га дэкрэту не было...
“Не даказана, якім чынам і ў якім аб'ёме гэтыя сродкі траплялі ў Беларусь і ці траплялі яны ўвогуле. Таму на ўсе гэтыя сродкі не распаўсюджваецца беларускі закон аб замежнай гуманітарнай дапамозе. Апрача таго, гэтыя грошы не зьяўляюцца "бязвыплатнай" дапамогай. Такім чынам, з боку Бяляцкага ніякіх парушэньняў 24-га дэкрэту не было".
Адвакат, спасылаючыся на дзейныя законы, заявіў, што пералічаныя сродкі не адносяцца да абкладаных падаткамі даходаў.
"Да аб'ектаў падаткаабкладаньня не адносяцца сродкі, атрыманыя ад адной асобы іншай для выкананьня пэўных абавязкаў ці перадачы трэцім асобам”, – адвакат працытаваў артыкул Падатковага кодэксу і заявіў, што ў Бяляцкага менавіта такі выпадак.
“Гэтыя грошы не былі прыбыткамі Бяляцкага, а атрымліваліся для праваабарончай дзейнасьці, у пералічэньнях у графе "Прызначэньне" фігуруе праваабарончы цэнтар "Вясна", канкрэтныя кірункі дзейнасьці, праекты, камандзіроўкі”.
Адвакат зьвяртае ўвагу на лісты міжнародных арганізацый, накіраваныя ў суд, пра тое, што сродкі на рахунак Бяляцкага накіроўваліся выключна на праваабарончую дзейнасьць, дапамогу рэпрэсаваным і іх сем'ям і што гэтыя арганізацыі ніякіх прэтэнзіяў да Бяляцкага ня маюць.
“Усё гэта – падставы для таго, каб вынесьці апраўдальны прысуд", – заявіў адвакат.
“Усё павінна разглядацца комплексна: мэтавае накіраваньне грошай, спэцыфіка дзейнасьці Бяляцкага, лісты праваабарончых арганізацыяў, асоба майго падабароннага (...) Бяляцкі не набываў ніякай маёмасьці, што было пацьверджана дэклярацыямі аб прыбытках".
Дакумэнты, пакладзеныя ў аснову абвінавачаньня, паводле адваката, –
адсутнічалі падставы для патрабаваньня і выдачы такіх дакумэнтаў паводле дамовы аб прававой дапамозе...
гэта “дакумэнты, падобныя да руху сродкаў па банкаўскіх рахунках”. “На момант накіраваньня запыту на Бяляцкага адсутнічалі падставы для патрабаваньня і выдачы такіх дакумэнтаў паводле дамовы аб прававой дапамозе. Запыты былі зробленыя яшчэ да завядзеньня справы”.
“Ня выкананыя ўмовы, пры якіх зьвесткі, якія маюцца ў справе, маглі б лічыцца годнымі веры, – на іх няма подпісаў і гербавых пячатак”.
“Дакумэнты з банкаў не завераныя патрэбным чынам". Адвакат зьвяртае ўвагу суду, што дакумэнты "не завераныя нічыімі подпісамі і пячаткамі, не прашытыя і не пранумараваныя". “А арыгінальныя электронныя носьбіты пра рух грошай нікім ня вынятыя ў належным парадку”.
"Усё гэта тычылася зьвестак зь літоўскага банку”.
Гэтак жа падрабязна адвакат абвяргае правамоцнасьць зьвестак з польскага банку.
“Незразумела, кім і як гэтая выпіска была зробленая".
Адвакат зьвяртае ўвагу суду, што частка матэрыялаў справы – ананімныя звароты, а гэта супярэчыць Крымінальна-працэсуальнаму кодэксу.
"Шэраг расьпісак увогуле не адносяцца да справы, значэньня як доказы ня маюць”.
"Гэта стварае ў суду ілжывае ўражаньне пра наяўнасьць нейкай доказнай базы”.
"Прыналежнасьць Уладзімеру Лабковічу электроннай паштовай скрынкі, зь якой узятыя пэўныя матэрыялы ў справу, не даказаная. І ўвогуле зьвесткі, атрыманыя ў выніку апэратыўна-вышуковай дзейнасьці, ня могуць быць пакладзеныя ў абвінавачаньне”, – заявіў адвакат.
Адвакат спасылаецца на нядаўняе пасланьне прэзыдэнта пра пэрспэктывы дзейнасьці судовай сыстэмы, дзе сьцьвярджаецца пра недапушчальнасьць асуджэньня невінаватых.
Гэта выклікала ўсьмешкі ў зале.
Адвакат просіць цалкам апраўдаць Бяляцкага і скасаваць арышт на маёмасьць.
Заля апладзіруе адвакату.
10.25 Пракурор просіць пакараць Алеся Бяляцкага 5 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
Пракурор заявіў, што няма акалічнасьцяў, якія зьмякчаюць віну.
10.00 Працэс адноўлены. Пачаліся спрэчкі. Выступае пракурор. Кажа, што сплата падаткаў – абавязак усіх грамадзян Беларусі.
Сайкоўскі зазначае, што абвінавачаны – чалавек адукаваны і ў некаторых колах грамадзтва нават паважаны, і таму разумеў, што трэба плаціць падаткі.
Пракурор называе тыя самыя лічбы пералічэньняў у 2007–2010 на рахункі ў банках Літвы і Польшчы – 567 тысяч эўра.
"Доказаў, дасьледаваных у судзе, у сукупнасьці дастаткова для прызнаньня Бяляцкага вінаватым", – заявіў пракурор.
“Сапраўднасьць банкаўскіх дакумэнтаў не выклікае сумненьняў. Тое, што на іх няма пячатак і подпісаў, неістотна".
"Ці зьяўляюцца сродкі, якія паступалі, прыбыткамі? Дзейнасьць ад імя такой неправамоцнай арганізацыі, як "Вясна", ня можа ўплываць на выкананьне абавязку сплаты падаткаў грамадзянінам Бяляцкім".
Пракурор спасылаецца на Падатковы кодэкс. Паводле яго, павінны абкладацца падаткам усе даходы, якія прыйшлі з-за мяжы. Пад выключэньні выпадак зь Бяляцкім не трапляе, зазначае ён. Пракурор крытычна ацэньвае паказаньні Бяляцкага ў судзе, яго тлумачэньні, што грошы ішлі на праваабарончую дзейнасьць і дапамогу рэпрэсаваным.
Перавод грошай жонцы пярэчыць такім довадам Бяляцкага, зазначыў пракурор.
Пракурор зьвяртае ўвагу, што ад ніводнай з замежных арганізацый-фундатараў не паступілі дакумэнты, якія пацьвярджалі б, што Бяляцкі не павінен плаціць падаткі з атрыманых грошай.
"Такім чынам, устаноўлена, што расходаваньне грошай на літоўскім і польскіх рахунках ажыцьцяўлялася Бяляцкім на ўласнае меркаваньне, і гэтыя грошы адносяцца да ягоных прыбыткаў", – заявіў пракурор.
Бяляцкі нават не абцяжарваў сябе сумленнасьцю ў сплаце падаткаў, у той жа час карыстаецца ўсімі сацыяльнымі выгодамі...