Партыя БНФ пачынае бестэрміновую кампанію супраць уваходжаньня Беларусі ў Эўразійскі эканамічны саюз. Пра гэта было абвешчана 19 лістапада на Сойме БНФ.
«Таксама партыя выступае супраць удзелу краіны ў такіх утварэньня, як Саюзная дзяржава Беларусі й Расеі, ЭўрАзЭС, Мытны саюз, паколькі яны супярэчаць нацыянальным інтарэсам Беларусі», — заявіў старшыня партыі Аляксей Янукевіч.
У заяве, прынятай Соймам, адзначаецца, што «авантурная і эканамічна непісьменная палітыка ўладаў прывяла да прыніжальнай здачы часткі нацыянальнага, палітычнага і эканамічнага сувэрэнітэту на карысьць так званых наднацыянальных і інтэграцыйных органаў, цалкам кантралюемых Расеяй».
«Далейшае паглыбленьне інтэграцыйных працэсаў, прадугледжанае падпісанымі 18 лістапада дакумэнтамі, пагражае поўным зьнішчэньнем незалежнасьці нашай дзяржавы, растварэньнем Беларусі ў будучым Эўразійскім саюзе», — гаворыцца ў заяве.
Партыя БНФ лічыць, што ўваходжаньне Беларусі ў Мытны саюз стала адным з галоўных складнікаў комплекснага сацыяльна-эканамічнага крызісу і масавага зьбядненьня беларусаў у 2011 годзе. А ўдзел Беларусі ў эўразійскай інтэграцыі адмоўна паўплывае на пэрспэктывы інтэграцыі краіны ва ўсясьветную эканамічную і палітычную прастору, абмяжуе магчымасьці яе ўдзелу ў агульнаэўрапейскіх праектах, такіх як Усходняе партнэрства, што супярэчыць нацыянальным інтарэсам краіны.