У складзе экіпажа верталёта, які разьбіўся ў Конга, былі двое грамадзянаў Беларусі. Сярод трох параненых сяброў экіпажа верталёта "Мі-8", які разьбіўся ў Конга, быў інжынэр зь Беларусі Ўладзімер Фёдараў.
Пра гэта паведаміў у эфіры тэлеканала СТВ прэс-аташэ амбасады Расеі ў Конга Алег Бутакоў.
У выніку крушэньня загінуў пілёт - грамадзянін Беларусі Аляксандар Косыраў. Яго цела дастаўлена ў сталіцу Конга Браззавіль. Міністэрства абароны афрыканскай дзяржавы вырашае пытаньне аб дастаўцы цела загіблага ў Беларусь.
Катастрофа адбылася 15 лістапада пры пасадцы ў мястэчку Бандада, у 800 км на поўнач ад сталіцы. Верагодная прычына падзеньня верталёта, які павінен быў забраць аўстралійскіх геолягаў з кампаніі Congo Mining, - неспрыяльныя ўмовы надвор'я.
Цягам апошніх гадоў у Беларусь з Афрыкі прыходзіла нямала трагічных навінаў.

- 30 сакавіка 2005 году ў Конга разьбіўся грузавы самалёт «Ан-12», загінуў беларускі лётчык.
- Літаральна праз два месяцы там жа пацярпеў катастрофу аналягічны «Ан-12», загінуў беларускі пілёт.
- 10 верасьня таго ж году ад удару маланкі ў Конга разьбіўся «Ан-26», загінулі два беларусы.
- 23 сакавіка 2007-га на ўзьлёце з самалійскага аэрапорту Магадыша быў зьбіты «Іл-76» кампаніі «Трансавіяэкспарт». Адзінаццаць беларускіх пілётаў і авіятэхнікаў загінулі.
- У такі самы дзень 23 сакавіка, але на год раней, такі ж транспарт пацярпеў катастрофу ў Танзаніі, загінулі сем беларускіх лётчыкаў.
- 30 чэрвеня 2008 году падчас узьлёту з суданскага аэрапорту Хартум разьбіўся яшчэ адзін «Іл-76», усе чальцы інтэрнацыянальнага экіпажу, уключна зь віцяблянінам Анатолем Курачкіным, загінулі.
- 20 лютага 2009 году ў Эгіпце пры крушэньні самалёта «Ан-12» загінулі два беларускія пілёты. Многіх беларускіх авіятараў сьмерць напаткала ў іншых кутках сьвету.