Гомельскі грамадзкі актывіст, былы прадпрымальнік, а цяпер проста пэнсіянэр Міністэрства ўнутраных спраў Уладзімер Няпомняшчых зьвярнуўся 10 лістапада зь пісьмовай заявай да старшыні аблвыканкаму Ўладзімера Дворніка з просьбай «залічыць у тэрытарыяльныя войскі» і выдаць «снайпэрскую вінтоўку, а лепш — гранатамёт».
У заяве першы добраахвотнік мясцовых тэрытарыяльных сілаў патлумачыў, што на такі крок яго натхніў выступ па тэлебачаньні галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Беларусі, прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. І асабліва ягоныя словы пра стварэньне «новай арміі» і пра тое, што «ядром такіх фармаваньняў павінны быць бізнэсмэны».
Спадар Няпомняшчых піша, што яму таксама ёсьць што абараняць: «Я раней быў індывідуальным прадпрымальнікам (бізнэсоўцам), хаця называўся «вашывай блыхой». Сабраў капітал у беларускіх рублях, які захоўваецца ў самым надзейным банку сьвету — «Беларусбанку».
Добраахвотнік перакананы, што зь яго прыходам у тэрытарыяльныя войскі Гомельшчыны сюды ня сунуцца ніякія «казлы», ніякія «адмарозкі», ніякая «пятая калёна».
«У міліцыі я быў капітанам, а ў тэрытарыяльнай абароне гатовы служыць нават шарагоўцам», — зазначае Ўладзімер Няпомняшчых.