Сакратар Цэнтравыбаркаму Беларусі Мікалай Лазавік заявіў, што ЦВК ня мае інфармацыі пра перанос выбараў у Палату прадстаўнікоў на нейкую іншую дату.
"У нас ёсьць толькі адна інфармацыя, якую атрымала старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына падчас сустрэчы з прэзыдэнтам. Тады гаворка ішла, што выбары павінны адбыцца ў сярэдзіне верасьня наступнага года. Іншай інфармацыі да нас не паступала. Як вядома, выбары прызначае прэзыдэнт. Ад яго мы пачулі гэтую дату, што ён мае намер прызначыць на канец верасьня. Пра тое, што яго думка зьмянілася, нам прэзыдэнт яшчэ не паведамляў. І думаю, наўрад ці яна зьмянілася і наўрад ці зьменіцца", — заявіў карэспандэнту Свабоды Мікалай Лазавік.
Мікалай Лазавік паведаміў, што таксама "не было гаворкі" пра зьмены ў выбарчым заканадаўстве.
Паводле расейскага "Коммерсанта", беларускія ўлады маюць намер правесьці датэрміновыя парлямэнцкія выбары ў красавіку (замест кастрычніка) 2012 года. Пра гэта выданьню паведамілі "крыніцы ў беларускім парлямэнце". Такім чынам кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка "разьлічвае пазьбегнуць ціску з боку Захаду, які патрабуе ад яго дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства".
"Ніякіх падстаў, якія патрабавалі б датэрміновага правядзеньня выбараў пакуль няма", — адзначыў Лазавік.