У Горадні ў Калоскім парку адбыўся турнір лучнікаў «Страла сьятога Губэрта». Большая частка ўдзельнікаў выступала ў гістарычных строях.
Арганізатар Дзьмітры Думчаў паведаміў прысутным: «Мы адзначаем Дзень сьвятога Губэрта. Гэта сьвяты, які апякуецца паляўнічымі. Па ўсёй Эўропе гэты дзень ведаюць».
Дзьмітры Думчаў — ваявода гістарычнага клюбу «Гарадзенскі двузуб», дзе яго завуць Дарыянам. Нашаму радыё ён паведаміў, што на турнір сабраліся каля дваццаці лучнікаў: гарадзенцы з «Двузуба» і «Гільдыі лучнікаў», «Вольныя лучнікі» зь Ліды, «Вольны птах» з Барысава, «Хісторыя віва» і «Клюб лучнікаў» зь Менску. Дзьмітры спадзяецца, што турнір будзе разьвівацца, стане традыцыйным. Ён адбыўся другі раз, удзельнікаў стала больш. Па-ранейшаму рыхтаваліся спаборніцтвы сваімі сіламі, хаця ёсьць задума рабіць «Стралу сьвятога Губэрта» на больш значным узроўні, у якасьці сьвята гораду.
Алень сьвятога Губэрта зьяўляецца гербам Горадні, сьцяг зь яго выявай лунае над гарвыканкамам. Аднак улады дагэтуль не выяўлялі цікавасьці да Дня сьвятога Губэрта, які прыпадае на 3 лістапада. Гэтае сьвята пакуль што адзначае толькі грамадзкасьць.