Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Грамадзтва прызвычайваецца да цяжкасьцяў”


Сяргей Нікалюк
Сяргей Нікалюк
Сацыёляг Сяргей Нікалюк адзначае, што грамадзтва пачало прызвычайвацца да эканамічных цяжкасьцяў. Пры гэтым галоўным віноўнікам сытуацыі людзі бачаць пэрсанальна Лукашэнку.

Госьць нашага эфіру – сацыёляг Сяргей Нікалюк. Зь ім мы пагутарым пра вынікі апошняга апытаньня Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў і пра стаўленьне людзей да пагаршэньня іх матэрыяльнага становішча і эканамічнага крызісу ў краіне.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:12:24 0:00
Наўпроставы лінк


Сяргей Абламейка
Сяргей Абламейка
Абламейка: З пачатку лістапада ў Беларусі чакаецца чарговае падвышэньне цэнаў і платы за камунальныя паслугі. Калі меркаваць паводле вынікаў апошніх апытаньняў, як людзі ў Беларусі ставяцца да пагаршэньня свайго эканамічнага становішча?

Нікалюк:
Калі мы зьвернемся да апытаньняў, якія раз у квартал праводзіць НІСЭПІ, дык верасьнёўскае апытаньне зафіксавала шэраг цікавых вынікаў. Сацыёлягі фіксуюць так званы індэкс матэрыяльнага становішча, гэта розьніца паміж станоўчым і негатыўным адказам на пытаньне "Як зьмянілася ваша матэрыяльнае становішча ў апошнія тря месяцы?". У верасьні паляпшэньне адзначылі 5 працэнтаў, а пагаршэньне -- 73. Розьніца - 69 працэнтаў. Але справа ў тым, што ў ліпені індэкс быў 72. Гэта значыць, пагаршэньне ўспрыманьня матэрыяльнага становішча спынілася. Тое ж самае тычыцца і індэксу чаканьня (розьніца пазытыўных і негатыўных адказаў на пытаньне "Як зьменіцца сацыяльна-эканамічная сытуацыя ў Беларусі ў бліжэйшыя гады?"). Калі летам індэкс склад мінус 44, дык у верасьні мінус 40. Розьніца нязначная, але падзеньне спынілася. Варта адзначыць, што абодва індэксы - гэта абсалютныя рэкорды за часы назіраньняў. Гэта сьведчыць, што ў грамадзтве прачалося прызвычайваньне да эканамічных цяжкасьцяў. Гэта і раней фіксавалася. У беларускага грамадзтва вялізная здольнасьць да адаптацыі, якую сацыёлягі называюць "негатыўнай". Яны прызвычайваюцца да сытуацыі шляхам зьніжэньня сваіх запатрабаваньняў. Гэта вельмі важная выснова.

Абламейка: Вось адбываецца відавочнае пагаршэньне матэрыяльнага стану людзей. Як гэта адбіваецца на стаўленьні людзей да ўлады?

Сёньня галоўным віноўнікам таго, што адбываецца, людзі бачаць пэрсанальна прэзыдэнта

Нікалюк: Ёсьць і трэці індэкс, які вызначаецца адказам на пытаньне :"На Ваш погляд, у цэлым становішча ў краіне разьвіваецца ў правільным накірунку альбо ў няправільным?". Дык вось, зафіксаваныя рэкордныя значэньні індэксу правільнасьці курсу -- ён склаў мінус 52. Калі людзі пачынаюць прызвычайвацца да пагаршэньня матэрыяльнага становішча, дык іх адносіны да курсу, які праводзіць улада, і да самой улады, працягвае пагаршацца. І сёньня галоўным віноўнікам таго, што адбываецца, людзі бачаць пэрсанальна прэзыдэнта.
Амаль 20 гадоў сацыёлягі запытваюцца "Хто вінаваты?", і ў пары прэзыдэнт-урад заўсёды вінаватым называлі ўрад. Гэта такая асаблівасьць успрыманьня нашай улады. Усё добрае зьвязваецца асабіста з прэзыдэнтам, а недахопы - паводле прымаўкі "Цар добра, а баяры - дрэнныя".. Дык вось, цяпер адказным за эканамічныя праблемы людзі бачаць асабіста прэзыдэнта. І гэта адбіваецца ў тым ліку і на рэйтынгу Лукашэнкі. Рэйтынг яго ў верасьні апынуўся да рэкордна мінімальнага за увесь час правядзеньня сацапытаньняў - 20,5.

Абламейка: Наколькі ў нашым грамадзтве адчуваецца патрэба альтэрнатыўнага погляду на разьвіцьцё краіны? І ці такая патрэба ёсьць наогул?

Сёньня гэтая большасьць пачала адварочвацца ад Лукашэнкі.

Нікалюк: Для мяне "беларускае грамадзтва" як нешта адзінае не існуе. І ўсе апытаньні НІСПІ паказваюць галоўную характарыстыку - гэта яго раскол. У нашым грамадзтве заўсёды ёсьць нейкая частка парадку 25 адсоткаў, якія супраць аўтарытарнай улады ў прынцыпе. Гэта тое, што Лукашэнка называе "меншасьцю". Ну і была устойлівая большасьць, 50-60 адсоткаў, якія заўсёды падтрымлівала Лукашэнку. Сёньня гэтая большасьць пачала адварочвацца ад Лукашэнкі. І калі яго рэйтынг увойдзе ў 2-3 адсоткі - гэта за кошт інвэрсіі меншыні. Але сёньня, адмаўляючыся ад Лукашэнкі, прадстаўнікі "большасьці" ня робяцца прыхільнікамі Лукашэнкі. У грамадзтве ўтвараецца палітычны вакуум. Больш 40 адсоткаў ня ведае, за каго галасаваць. Дадатковай патрэбы ў альтэрнатыўных лідэрах не ўзьнікае, але думаю, гэта ппытаньне часу, і ў канцы года мы адчуем, як у грамадзтве пачне выспяваць патрэба ў альтэрнатыўных поглядах і людзях, якія яе выказваюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG