Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель. Талака ля пакутных крыжоў


30 кастрычніка ў Гомелі актывісты кампаній «Наша альтэрнатыва», «Гавары праўду», «Разам», стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» зладзілі талаку. Яны прыбралі тэрыторыю, умацавалі й пафарбавалі крыжы абапал Чарнігаўскай шашы — на месцах масавых расстрэлаў падчас сталінскіх рэпрэсій.

«Мы прыйшлі сюды, каб прыбраць гэтыя жалобныя месцы, ушанаваць памяць бязьвінных ахвяраў тэрору, які чынілі бальшавіцкія ўлады высілкамі спэцслужбаў», — заявіў удзельнік талакі, які прадставіўся Яўген.

Талака ля пакутных крыжоў у Гомелі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:59 0:00
Наўпроставы лінк

Першы крыж быў усталяваны на 9-м кілямэтры чарнігаўскай шашы ў 90-х гадах, калі Беларусь здабыла незалежнасьць. На ім надпіс: «Адно зь месцаў масавых расстрэлаў ахвяр бальшавіцкай дыктатуры ў пэрыяд 1919-1940 г.»

Крыж талакоўцы пафарбавалі, паклалі жывыя кветкі.

«На дадзены момант у нашай рэспубліцы ўлады ўшаноўваюць памяць толькі тых людзей, якія загінулі ў гады Другой усясьветнай вайны. А пра тысячы ахвяраў, загіблых у лягерах і растраляных энкавэдыстамі ў лясах паблізу беларускіх гарадоў, імкнуцца ня згадваць. Але ж мы памятаем і прыходзім сюды, каб прыбраць гэтыя месцы, пакланіцца ім. Калі забываць гісторыю, то ёсьць вялікая рызыка, што яна можа паўтарыцца», — гаворыць удзельніца Талакі Натальля.

Па левы бок шашы непадалёк ад гораду ўсталяваны яшчэ два пакутныя крыжы: на месцы раскопак 52-га пошукавага батальёну Міністэрствы абароны, дзе тры гады таму знайшлі парэшткі 70 расстраляных чалавек, і блізу балота. Летась грамадзкія актывісты тут таксама ўсталявалі крыж ахвярам сталінскіх рэпрэсій.


Чацьвёрты пакутны крыж, ля якога таксама пабывалі талакоўцы, знаходзіцца па правы бок шашы, у Шчакатоўскім лесе — на месцы масавых сталінскіх расстрэлаў.
Як толькі талакоўцы карпанулі два разы, каб умацаваць мэталічнымі вугалкамі падмурак крыжа, зь зямлі паказаўся чалавечы чэрап і косткі.
Эксгумацыя, праведзеная на пачатку 1990-х, дала адназначныя вынікі: тут адбываліся расстрэлы палітычна неляяльных грамадзянаў, ці, як тады казалі, «ворагаў народа». У іх ліку былі й сьвятары.

Талакоўцы сёньня наведалі й прыбралі магілу моладзевега актывіста Андрэя Зайцава на Рандоўскіх могілках, дзесяцігоддзе зь дня сьмерці якога будзе сёлета ў сьнежні. У перадсьмяротнай запісцы Андрэй напісаў, што яго давялі да самагубства супрацоўнікі гомельскай управы КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG