Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Развал СССР – найглыбейшая памылка XX стагодзьдзя


Аляксандар Лукашэнка надрукаваў артыкул у маскоўскіх "Известиях", у якім падтрымаў ідэю стварэньня Эўразійскага саюза, выказаную Уладзімерам Пуціным.

У маскоўскай газэце "Известия" надрукаваны артыкул Аляксандра Лукашэнкі "Пра лёс нашай інтэграцыі" -- адказ на апублікаваны раней у той жа газэце артыкул прэм'ер-міністра Расеі Уладзімера Пуціна.

Лукашэнка падтрымаў выкладзеную ў артыкуле пазыцыю Уладзімера Пуціна аб стварэньні на постсавецкай прасторы Эўразійскага саюза. "За словамі артыкула (Пуціна -рэд.) – стратэгія. Правільная стратэгія" - піша Лукашэнка.

"Ніколі не хаваў свайго меркаваньня аб тым, што лічу развал Савецкага Саюза найглыбейшай, трагічнай памылкай XX стагодзьдзя. Яго можна і трэба было ўдасканальваць, зьмяняць, але не разбураць" – піша Лукашэнка і выказваецца за яшчэ большую інтэграцыю Беларусі і Расеі – як у межах т.зв. Саюзнай дзяржавы, гэтак і ў рамках Мытнага саюзу і Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстану і Расеі.

Гл. таксама:
Сяргей Навумчык "Назад, у імпэрыю?"
Юры Дракахруст "Лукашэнка пра Эўразійскі саюз"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG