Актывіста незарэгістраванай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Яўгена Васьковіча этапавалі з Магілёўскай папраўчай калёніі №15. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў адміністрацыі калёніі, але не паведамілі, куды менавіта этапавалі актывіста.
Пра перавод сына ня ведае пакуль яго маці Рушаньня Іванаўна. У апошнім лісьце Яўген паведамляў ёй, што яго пераводзяць у памяшканьне камэрнага тыпу. Як заявіла супрацоўніца калёніі, маці арыштанта паведамяць пра новае месца адбыцьця пакараньня сына цягам трох сутак пасьля яго прыбыцьця туды.
У папраўчай калёніі №15 Яўгена Васьковіча ня раз зьмяшчалі ў штрафны ізалятар за парушэньне рэжыму. Ён адмаўляўся выконваць загады турэмшчыкаў.
Яўгена Васьковіча і двух прыхільнікаў ідэяў анархізму Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамалотава асудзілі на сем гадоў пазбаўленьня волі за напад на будынак бабруйскага КДБ у кастрычніку 2010 году. Бабруйскі суд прызнаў іх вінаватымі ў злосным хуліганстве і ў наўмысным нанясеньні шкоды ў асабліва буйных памерах.
Васьковіч прызнаў факт нападу, але не пакаяўся. Пракапенка і Сырамалотаў віну прызналі і раскаяліся. У ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 году хлопцы кінулі ў будынак КДБ дзьве бутэлькі з «кактэйлем Молатава».
Аргкамітэт па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" настойвае на прызнаньні Яўгена Васьковіча палітвязьням, аднак асуджае ўчынак за які яго пакаралі. Паводле партыйцаў, актывіст адседзеў даволі за ўчыненае. Вырак Васьковічу называецца палітычна матываваным.