Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шклоўская папера: дрэнная якасьць па розных коштах


Шклоўскі завод газэтнай паперы працягвае прадаваць сваю прадукцыю паводле розных сьпісаў. У адным фіксаваны кошт для дзяржаўных выданьняў, у другім — для недзяржаўных, якія вымушаныя набываць паперу па біржавым кошце.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

"Розьніца паміж коштамі для дзяржаўных і для недзяржаўных выданьняў складае дзесьці 80%, — паведамілі прэс-службе БАЖ у аддзеле маркетынгу Шклоўскага заводу газэтнай паперы. — Дзяржаўным СМІ мы прадаем па дзярждамове, астатнія купляюць на біржы — то бок, фактычна, на аўкцыёне".

"Выхад адзін, — кажа выдавец і галоўны рэдактар „Вольнага Глыбокага“ Уладзімір Скрабатун, — падвышаць кошты газэты. Заўважу, што, нягледзячы на падаражэньне ўсяго чаго толькі можна, чытачы з разуменьнем успрынялі падвышэньне кошту нумару ўдвая. І тут — не толькі папера, а яшчэ і выдаткі на транспарт, на распаўсюд…"
Уладзімер Скрабатун, рэдактар газэты "Вольнае глыбокае"
Уладзімер Скрабатун, рэдактар газэты "Вольнае глыбокае"


Тым часам, дырэктар Берасьцейскай друкарні Васіль Каленік накіраваў у мясцовыя выданьні ліст, у якім паведаміў, што друкарня адмаўляецца выкарыстоўваць газэтную паперу марак А і Б – з прычыны іх дрэннай якасьці, паведамляе Хартыя-97.






У ліпені Аляксандр Лукашэнка даручыў да канца 2013 года стварыць на базе завода газэтнай паперы ў Шклове вытворчасьць паперы — асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца пры вытворчасьці вырабаў з ДСП і МДФ. Як паведамляў БелаПАН са спасылкай на першага віцэ-прэм'ера Уладзімера Сямашку, завод газэтнай паперы выйшаў на праектную магутнасьць і цяпер на 100% закрывае патрэбнасьці краіны ў гэтым відзе прадукцыі. Акрамя таго, газэтная папера актыўна пастаўляецца на экспарт. Геаграфія экспартных паставак толькі за студзень—чэрвень гэтага года ўключае 18 краін, такіх як Расія, Угоршчына, Казахстан, Сэрбія, Чэхія, Нямеччына, Польшча, Украіна і інш. Аднак далей значна нарошчваць магутнасьці па вытворчасьці газэтнай паперы няма магчымасьці, бо гэтага не дазваляе сыравінная база. Таму на прадпрыемстве распрацаваны праект па стварэньні вытворчасьці паперы-асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG