Мая Кацыянчыч, прэсавая сакратарка вярхоўнай прадстаўніцы Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан, пракамэнтавала для Радыё Свабода зьмены ў беларускім заканадаўстве, зьвязаныя з замежным фінансаваньнем партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, правядзеньнем масавых мерапрыемстваў і пашырэньнем паўнамоцтваў КДБ.
Кацыянчыч: «Мы глядзім зь вялікай заклапочанасьцю на зьмены, якія беларускі парлямэнт папярэдне зацьвердзіў у законе аб грамадзкіх арганізацыях, і якія скіраваныя супраць міжнароднай падтрымкі для беларускай грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі. Як мы разумеем, гэты законапраект надалей узмацняе абмежаваньні на дзейнасьць ў краіне грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі, якія і так дзейнічаюць у цяжкіх умовах і мусяць выконваць абмежавальныя патрабаваньні аб рэгістрацыі.
Гэта адбываецца ў дадатак да прынятага на мінулым тыдні ў беларускім
парлямэнце законапраекту аб масавых мерапрыемствах, які надалей абмяжоўвае права грамадзян Беларусі на свабоду слова і сходаў.
Нас таксама турбуе разгляд закону аб органах дзяржаўнай бясьпекі, прыняцьце якога пашырыць паўнамоцтвы КДБ.
Мы заклікаем Беларусь ня ўводзіць у дзеяньне гэтыя тры законапраекты, бо яны былі б сур'ёзным крокам назад у сфэры правоў чалавека і вяршэнства закону ў Беларусі. Мы будзем працягваць сачыць за сытуацыяй і будзем гатовыя да неабходных дзеяньняў у гэтай сувязі».

Мы будзем гатовыя да неабходных дзеяньняў у гэтай сувязі.