Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Змрочная будучыня для апошняй дыктатуры Эўропы


Народ пратэстуе, узровень інфляцыі імкліва расьце, Эўразьвяз робіць больш жорсткімі санкцыі - і тым ня менш беларускі дыктатар Аляксандар Лукашэнка ўсё яшчэ моцна сядзіць у сядле, піша нямецкі штодзёньнік Handelsblatt.

Нядаўна ў ролі выратавальніка беларускай эканомікі выступіў Махмуд Ахмадзінэжад. Прэзыдэнт Ірану, заўважае нямецкі аглядальнік, ня мог прапусьціць шанцу пазлаваць Захад: ён даў Менску крэдыт у памеры больш за 400 мільёнаў даляраў, дапамагаючы выбрацца з крызысу. Да гэтага крэдыт Беларусі быў прадстаўлены ня менш аўтарытарным азэрбайджанскім рэжымам - Кітай і расейскі "Сбербанк" паабяцалі мільярдныя крэдыты ў абмен на рэалізацыю праектаў.

Як піша Handelsblatt, гэта дапаможа Лукашэнку па меншай меры пару месяцаў падтрымліваць квазісавецкую плянавую эканоміку краіны. "Той факт, што сваю дапамогу беларускаму рэжыму прапануюць аўтарытарныя рэжымы, зьяўляецца доказам неплацежаздольнасьці палітыкі Захаду. Эўразьвяз ужо ня ведае, што яму рабіць, акрамя як караць менскіх палітыкаў забаронамі на ўезд ды узмацненьнем жорсткасьці санкцый".
Эўразьвяз ужо ня ведае, што яму рабіць, акрамя як караць менскіх палітыкаў забаронамі на ўезд ды узмацненьнем жорсткасьці санкцый

Паводле Клаўса Байера, старшыні Германа-беларускага эканамічнага клюбу, "сярод заходніх інвэстараў значна скарацілася ўпэўненасьць у стабільным разьвіцьці Беларусі" - па большай частцы з-за адсутнасьці свабоднага абарачэньня капіталу.

Паводле ацэнак экспэртаў, да канца году інфляцыя ў Беларусі можа скласьці 60% - ня выключана павышэньне цэнаў удвая. "Пры гэтым выклікае зьдзіўленьне той факт, што Лукашэнка да гэтага часу сядзіць у сядле досыць трывала: імклівае абясцэньваньне нацыянальнай валюты хоць і выклікала пратэст у насельніцтва, аднак не прывяло да масавых акцыяў пратэсту. Гэта можна растлумачыць як палітычнай інэртнасьцю беларусаў, гэтак і тым жахлівым эфэктам, які мела жорсткае здушэньне сьнежаньскіх акцый пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Цалкам імаверна, што эканамічнае становішча ў краіне яшчэ не настолькі катастрафічнае - акрамя таго, шматлікія беларусы вырошчваюць гародніну і садавіну на дачах", - піша выданьне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG