Сярод сёньняшніх тэмаў:
“Нават і праз 1,5 месяца пасьля зьбіцьця мой сын быў увесь чорны ад пабояў”. Зь ліста маці асуджанага
Магілёўшчына: край, дзе перабыло найбольш палітвязьняў. Беларускія турмы. Гісторыя і сучаснасьць
Ці падобная ізраільская зона на беларускую?
Пачну з рэплікі, якую пачула далёка ад Беларусі – у Ерусаліме, каля Сьцяны плачу. Гэтымі днямі ў складзе групы беларускіх пілігрымаў я зрабіла вандроўку на Сьвятую зямлю. Дзесьці ў самы апошні дзень нашай вандроўкі ізраільская экскурсаводка Эла Гарахоўская спытала пра тое, што хацела даведацца ад нас, беларусаў, на самым пачатку:
Акрамя мяне размову пра палітвязьня і кандыдата на прэзыдэнта Беларусі ніхто з гідам падтрымліваць ня стаў. Магчыма, тыя чалавек 10-15, якія стаялі побач з Элай і чулі яе словы, былі найбольш апалітычнай часткай нашай вялікай групы, а таму нічога ня ведалі пра тое, што ў беларускія турмы кідаюць таксама і за палітыку. Магчыма, яны ўсё ж сёе-тое ведалі, аднак проста пабаяліся гаварыць на падобныя тэмы. Хаця штодня і маліліся за будучыню краіны. У любым выпадку выглядала, што грамадзянка Ізраілю інфармаваная пра сытуацыю ў Беларусі лепш за некаторых беларусаў.
“За лёсам маіх добрых знаёмых, калі яны публічныя людзі, цяпер сачыць вельмі проста дзякуючы Інтэрнэту, – распавяла Эла. – Быў час, калі жыцьцё, здавалася, разьвяло мяне з гэтымі людзьмі назаўсёды. Аднак некалькі гадоў таму я вырашыла набраць у інтэрнэтаўскай шукалцы імёны тых, пра каго хацелася б даведацца. Узрост такі, што цікавісься, як працягнуўся далей сюжэт, да якога калісьці давялося мець дачыненьне”.
Да эміграцыі ў 2000-м сям’я Элы Гарахоўскай доўгі час жыла ў месцы, якое калісьці даўно называлася Дзьвінскам, цяпер – Даўгаўпілсам. Так што, паводле словаў жанчыны, яна “мае беларускія карані”. Калісьці, яшчэ падлеткам, яна адпачывала ў адным лягеры з Андрэем Саньнікавым і пасябравала зь ім. А потым была ў яго ў гасьцях у Менску. На той час яны абодва ўжо былі дарослымі людзьмі. Эле запомнілася інтэлігентная сям’я яе сябра ды бацькоўская кватэра ў цэнтры гораду са стольлю пад чатыры мэтры.
Доктар пэдагогікі, аўтар шматлікіх навуковых публікацыяў, што вядомыя адмыслоўцам на постсавецкай прасторы, Эла Гарахоўская таксама і ў Ізраілі працавала з так званымі праблемнымі або схільнымі да крыміналу падлеткамі ды маладзёнамі, шчыра зьдзіўленая тым, што за краты трапіў сябар яе юнацтва Андрэй Саньнікаў. Калі жывеш у Ізраілі і ведаеш законы гэтай краіны, зразумець усю жорсткасьць пакараньняў да ўдзельнікаў падзеяў 19 сьнежня вельмі цяжка…
Гарахоўская: “У нас у краіне ўсё зьбіраюцца зрабіць больш жорсткім утрыманьне найперш для такой катэгорыі вязьняў як палестынскія тэрарысты. Напрыклад, дапамога пасьля страты кармільшчыка сям’і тэрарыста-сьмяротніка будзе сьціплейшай. Да таго ж, тэрарысты больш ня будуць мець магчымасьці атрымліваць у вязьніцы ўнівэрсытэцкую адукацыю і абараняць доктарскія дысэртацыі… Што да кантактаў вязьняў з гэтак званым “вольным сьветам”, то ўцечка інфармацыі ў СМІ – вялікая. Усё як на далоні. Цяпер у Ерусаліме пасьля вызваленьня з турмы жыве і дае сотні інтэрвію наш ядзерны шпіён Мардэхай Вануну. Гэта нягледзячы на прызначаны рэжым строгіх абмежаваньняў, сталы нагляд за ім паліцэйскіх уладаў і забарону на кантакты з замежнымі журналістамі”.
Працяг расказу пра ізраільскія турмы і іх сядзельцаў пры канцы праграмы, у рубрыцы “Турма і здароўе”.
А цяпер непасрэдна да апошніх допісаў, якія паступілі ў праграму “Свабода ў турмах”.
Нам можна напісаць на адрас: 220005, Менск-5, паштовая скрынка 111, або патэлефанаваць на аўтаадказьнік: +375 17 266-39-52
Гэты допіс Галіны Мамедавай – маці асуджанага Раміза Мамедава – нашай праграме перадалі праваабаронцы з інфармацыйна-асьветніцкай установы “Плятформа”. Пра гісторыю 29-гадовага Раміза, які зь некаторымі іншымі сядзельцамі Івацэвіцкай калёніі №5 быў жорстка зьбіты міліцыянтамі за пашкоджаньне ўсталяванай в ПКТ над парашай відэакамэры, мы расказалі ў нашай праграме за 11 верасьня. Паколькі абласная пракуратура ў Берасьці абвергла гэты выпадак, "Плятформа" накіравала ў Генэральную пракуратуру зварот, каб гэты выпадак быў расьсьледаваны дэталёва.
Праз 1,5 месяца пасьля здарэньня Галіна Мамедава мела кароткатэрміновае спатканьне з сынам ужо ў гарадзенскай турме, дзе той знаходзіцца на дасьледаваньні. Прыкладна ў той жа час прыйшлі адказы на яе звароты і звароты “Плятформы” ў дзяржаўныя структуры.
Галіна Мамедава піша:
“Падчас нашага кароткага спатканьня я з жахам убачыла, што мой сын увесь чорны ад пабояў. Хаця пасьля таго зьбіцьця прайшло больш за 1,5 месяца. Сьляды пабояў былі паўсюль – на твары, галаве, целе. Відавочна, у яго быў зламаны нос. А сыходзячы зь ягонага расповеду пра тое, што пасьля зьбіцьця ён неаднаразова губляў прытомнасьць, можна было меркаваць, што не абышлося без страсеньня мозгу. Гэта ў лепшым выпадку. У горшым жа ня выключанае і пашкоджаньне чэрапа.
У сувязі з маімі зваротамі ў дзяржаўныя органы, МУС, пракуратуру, былі атрыманыя адказы, у якіх жорсткія дзеяньні міліцыянтаў называюцца правамоцнымі. Гэта пры тым, што дзеяньні Раміза ды іншых асуджаных, як вынікае з афіцыйных адказаў, “не суправаджаліся гвалтам у дачыненьні да адміністрацыі калёніі”, таксама з боку асуджаных “не выказвалася пагрозаў аб выкарыстаньні гвалту”.
З адказаў таксама вынікае, што мой сын быў агледжаны лекарамі мэдсанчасткі калёніі №5. Яны прызналі стан Раміза добрым, а таму ня ўбачылі патрэбы ні ў яго далейшай кансультацыі супрацоўнікамі раённага шпіталю ў Івацэвічах, ні, тым больш, у яго шпіталізацыі ў гэтай установе. Паводле тых адказаў, майго сына нікуды не вывозілі.
Аднак, як паведаміў мне сын, у ноч зьбіцьця ў сувязі з неаднаразовай стратай прытомнасьці яго двойчы на насілках выносілі з будынку калёніі і везьлі ў Івацэвічы для аказаньня яму профільнай мэдычнай дапамогі. Гэтыя факты зьбіцьця, а таксама вывазу майго сына ў шпіталь былі пацьверджаныя ў тэлефанаваньні на Радыё Свабода аднаго з асуджаных калёніі. У івацэвіцкім раённым шпіталі майму сыну былі прызначаныя ін'екцыі ды кропельніцы. Гэта можа пацьвердзіць мэдычны пэрсанал лякарні, які дзяжурыў у ноч з 25 на 26 ліпеня 2011 году. Праўда, ніякіх дакумэнтаў на аказаньне амбуляторнай дапамогі майму сыну ў вольнай лякарні аформлена не было, бо супрацоўнікі калёніі не зацікаўленыя ў гэтай дакумэнтацыі”.
Тым часам ІАУ “Плятформа” правяла ўласнае расьсьледаваньне. З крыніцаў, блізкіх да кіраўніцтва раённага шпіталю ў Івацэвічах, праваабаронцам паведамілі, што ў ноч з 25/06 на 26/06 Раміз Мамедаў двойчы паступаў у лякарню ў цяжкім стане з траўмай галавы і сьлядамі зьбіцьця на ўсім целе.
“Не зразумела, як праводзілася праверка, калі нашы супрацоўнікі без асаблівых складанасьцяў знайшлі пацьверджаньне фактаў непасрэдна ў шпіталі, – камэнтуе сытуацыю кіраўнік «Плятформы» Андрэй Бандарэнка. – Цалкам відавочна, што зьверствы супрацоўнікаў калёніі №5 замоўчваюцца пракуратурай і нават чалавеку, не знаёмаму з юрыспрудэнцыяй відавочная ўся тая лухта, якая ўтрымліваецца ў адказах афіцыйных інстанцыяў на запыты маці.
У той час як лекары цьвердзяць, што Мамедаў двойчы губляў прытомнасьць, пракуратура праводзіць нейкую праверку, у часе якой нічога не ўстанаўліваецца. Застаецца шкадаваць, што супрацоўнікі пракуратуры замест таго, каб стаяць на варце нашых правоў, імкнуцца ратаваць сваю сумнеўную рэпутацыю. Варта, аднак узгадаць, што грошы на іх утрыманьне плацім мы, падаткаплатнікі, а не калёнія №5”.
Паводле фактаў , выкладзеных у допісе Галіны Мамедавай, “Плятформа” накіравала ў Генпракуратуру новую скаргу.
Такое апытаньне наш карэспандэнт правёў на гомельскіх вуліцах. Сярод найбольш распаўсюджаных адказаў:
Спадарыня: “Сіла волі, канечне, патрэбная, каб выжыць у гэтым кашмары. А таксама падтрымка сям’і. Калі чалавек адзін, ён ня стане на ногі”.
Спадар: “Калі чалавек туды патрапіў, дзяржава павінна паклапаціцца, каб аказаць яму псыхалягічную дапамогу. Ва ўсім сьвеце ёсьць псыхолягі, якія дапамагаюць людзям у такой сытуацыі, у стрэсавай сытуацыі. Ад самога патрэбная сіла волі. А калі стрыжань зламаўся, то рэцэптаў няма”.
Турэмны летапіс Магілёва. Ч.2
Сёньня мы працягнем гартаць турэмны летапіс Магілёва. На тэрыторыі абласнога цэнтру чатыры вязьніцы. У іх адбываюць пакараньне каля пяці тысяч асуджаных. З усіх рэгіянальных турмаў у магілёўскіх перабыло найбольш палітвязьняў – ад удзельнікаў акцыяў пратэсту, актывістаў маладзёвых арганізацыяў да былых кандыдатаў у прэзыдэнты. У адной з магілёўскіх калёніяў сядзеў грамадзін Злучаных Штатаў Амэрыкі, а ў мясцовай вар’ятні адваджвалі дэмакратычную актывістку ад актыўнай грамадзкай дзейнасьці. Тэму працягвае Андрэй Белагубаў.
Слаўгарадзкая шаша. Ускраек Магілёва. Папраўчая калёнія №15
Апошні ў межах гораду аўтобусны прыпынак “Палетнікі” – акурат насупраць уезду на прытурэмны падворак. Па дарозе на яго выстаўленыя драўляныя скульптуры, расфарбаваныя ў вясёлыя колеры. З ахоўных вышак і апошніх паверхаў турэмных будынкаў відаць праваслаўная царква пасёлка Вейна. Сядзібы пасялкоўцаў амаль ушчыльную падыходзяць да бэтоннай турэмнай агароджы.
У папраўчай калёніі больш за дзьве тысячы арыштантаў, якія ўпершыню трапілі за краты. Рэжым агульны і ўзмоцнены. Жывуць зэкі ў памяшканьнях інтэрнатаўскага тыпу па 20-25 чалавек. У прамысловай зоне зьняволеныя вырабляюць мэблю, паддоны і іншую драўляную прадукцыю. Ёсьць швэйная майстэрня ды пякарня. Да паслугаў нявольнікаў гурткі па інтарэсах. Паводле тых, хто пабываў у “пятнаццатцы”, бальшыня зэкаў бавяць вольны час за гутаркамі й чаем, глядзяць тэлевізар. На тэрыторыі калёніі ўзьведзена невялікая праваслаўная царква.
Робу беларускага нявольніка прымерыў у калёніі грамадзянін ЗША
Нявольнікам калёніі на працягу амаль году быў грамадзянін Злучаных Штатаў Амэрыкі Эмануіл Зэльцар. 30 чэрвеня 2009 году яго пасьля амаль шаснаццацімесячнай турэмнай няволі памілаваў Лукашэнка. Памілаваньня настойліва дамагаўся амэрыканскі ўрад.
Эмануіла Зэльцара асудзілі на 3 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў камэрцыйным шпіянажы і падробцы дакумэнтаў.
У магілёўскую калёнію Зэльцар трапіў пасьля ізалятару КДБ. Пра нявольніцтва ў засьценках ізалятару амэрыканскі грамадзянін выказаўся каротка і ёмка: “Беларускае КДБ горшае за гестапа”.
Знаёмства з калёніяй Зэльцар пачаў з санчасткі. У яго адбыўся гіпэртанічны крыз. За тры тыдні да вызваленьня праводзіў галадоўку. Пратэставаў супраць дзеяньняў Менскага гарадзкога суду, якія не прадстаўляў адміністрацыі калёніі дакумэнты, якія неабходныя для разгляду пытаньня пра амністыю. На волю выйшаў з санчасткі турмы. Ужо ў Амэрыцы Эмануль Зэльцар гэтак згадваў беларускую турму:
“Там шмат добрых людзей. Калі ў мяне была галадоўка, то многія падбадзёрвалі мяне. Дапамагалі мне. Я ж там зусім бязь сілаў быў. Нават маглі за мяне ложак заслаць. Маглі рэчы мае памыць. Увогуле такое ўражаньне, што з досыць невялікага кантынгенту там да 90% сядзяць тыя, хто альбо патрапіў туды з-за беззаконьня, альбо зь нерэальнымі тэрмінамі. У Амэрыцы, ці Брытаніі 99 працэнтаў асуджаных проста не былі б у турме”.
Пра стаўленьне турэмшчыкаў да Эмануіла Зэльцара апавёў былы зэк калёніі Уладзімер К. Пра “амэрыканца”, як называлі на зоне Зэльцара, спадар Уладзімер даведаўся, калі той абвясьціў галадоўку і быў у санчасцы:
“Міліцыя баялася яго. Завостраная ўвага была да яго. Да яго не было такога ціску з боку міліцыянтаў як да звычайных арыштантаў, бо ён быў не такі, як усе”.
Карэспандэнт: “А ў санчастку ён патрапіў чаму?”
Уладзімер: “Па стане здароўя. Не пусьцілі яму тых мэдыкамэнтаў, якія яму былі неабходныя”.
Палітычныя “пятнаццатай” і змаганьне за кратамі
Сёлета ўвесну ў калёніі зьявілася новая катэгорыя асуджаных – палітвязьні. У вязьніцы няволіцца каардынатар грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь”, давераная асоба кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава Зьміцер Бандарэнка. Утрымліваўся ў ёй і экс-кандыдат на прэзыдэнцтва Дзьмітры Вус. Адбывалі пакараньне ўдзельнікі акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня Аляксандар Маўчанаў, Дзьмітры Буланаў. Па гэтак званай справе анархістаў адбывае пакараньне Мікалай Дзядок. Няволіцца ў турме й актывіст БХД Яўген Васьковіч – ён удзельнічаў у падпале будынка КДБ у Бабруйску.
Маўчанаў: “У цэлым адміністрацыя стараецца ставіцца да палітычных як да звычайных, то бок дэманстратыўна гэта не праяўляецца. Многія супрацоўнікі адміністрацыі з сымпатыяй ставяцца да палітычных, хаця ёсьць канечне тыя, хто, наадварот, можа зрабіць падлянку. Калі ў чалавека нармальныя адносіны з адміністрацыяй, то ў яго асаблівых праблемаў няма”.
Карэспандэнт: “Ці ёсьць тыя з асуджаных, якія ўступаюць у канфрантацыю з адміністрацыяй калёніі. Іх ці шмат?”
Маўчанаў: “Не, ня шмат, але ёсьць. Нехта хоча нечага дамагчыся. Часам гэта нейкія проста бытавыя сытуацыі, калі зь нейкім прадстаўніком адміністрацыі канфлікт. Нехта проста псыхалягічна ня можа прыняць ціск з боку адміністрацыі – падначальвацца ня хочуць”.
Сярод тых, хто ня хоча прымаць дыктат адміністрацыі, – Яўген Васьковіч.
Маўчанаў: “На яго пастаянна складаюць рапарты. Практычна кожны тыдзень яго адпраўляюць у штрафны ізалятар. Думаю, што яго цяпер накіруюць у памяшканьне камэрнага тыпу й празь некалькі месяцаў будуць пераводзіць на ўмовы турэмнага рэжыму. Ён называе адміністрацыю калёніі прадстаўнікамі фашысцкай улады. Ён хоча змагацца, нават знаходзячыся ў турме. Цяпер адзінае, што ён можа зрабіць, – гэта супраціўляцца адміністрацыі”.
14 верасьня Аляксандра Маўчанава і Дзьмітрыя Буланава вызвалілі паводле ўказу Лукашэнкі аб памілаваньні. 1 кастрычніка на волю выйшаў Дзьмітры Вус. Яго таксама памілаваў Лукашэнка.
Калёнія з падпёртай драўлянымі брусамі агароджай і кампутарнымі клясамі
Папраўчая калёнія №19 месьціцца ў гарадзкой прамысловай зоне непадалёк ад усё той жа Слаўгарадзкай шашы. Як і “пятнаццатку”, яе ўзьвялі ў шасьцідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя. Тут адбываюць пакараньні каля 900 чалавек.
Калёнія на беразе затопленых кар’ераў торфараспрацоўкі. Дарога да яе ў выбоінах. Бэтонны паркан падпёрты драўлянымі брусамі. За парканам з калючым дротам відаць прамысловыя цэхі. У памяшканьні для наведнікаў – фотагалерэя. Фотаздымкі з кампутаровымі клясамі, прыбранымі памяшканьнямі сядзельцаў і дагледжанай тэрыторыяй вязьніцы.
У розныя часы ў ёй сядзелі маладафронтавец Арцём Дубскі, а таксама ўдзельнікі Плошчы – Ільля Васілевіч і Алег Федаркевіч. Усе яны цяпер на волі.
Дубскі: “Калёнія “чырвоная”, то бок усе дзеяньні, якія адбываюцца, яны кіруюцца адміністрацыяй цалкам. Гэтак званыя “блатныя”, якія мусілі глядзець пад час адсутнасьці кантралёраў – яны таксама выконвалі тое, што загадвала адміністрацыя. У параўнаньні зь СІЗА там проста курорт. Няма сеткі над галавой пад час прагулак. Улетку большая частка людзей знаходзіцца на вуліцы. Людзей цікавых дужа шмат. Большасьць зь іх сядзяць за карупцыю, злоўжываньне службовым становішчам. Сядзяць за тое, што нібыта ня тое нешта зрабілі. Быў там былы кіраўнік гомельскага прадпрыемства лёгкай прамысловасьці. Сядзеў нібыта за карупцыю. Сядзеў там чалавек, які раней кіраваў магілёўскай філярмоніяй Браілоўскі”.
Турма для кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава
Вуліца Крупская. Дзесяць хвілінаў язды ад плошчы Леніна. На Крупскай у шасьцідзясятыя гады ўзьвялі сёньняшнюю папраўчую ўстанову “Турма №4” са сьледчым ізалятарам і гэтак званай “крыткай”, у ёй утрымліваюцца асуджаныя, якіх вінавацяць у дэзарганізацыі рэжыму ў калёніях, альбо якія зьдзейсьнілі там нейкія злачынствы.
У турме ўтрымліваюцца каля тысячы арыштантаў. Тут падчас этапаваньня знаходзіліся па тыдні былы кандыдат на прэзыдэнцтва Андрэй Саньнікаў і старшыня “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч. Сярод арыштантаў быў і маладзёвы актывіст Артур Фінкевіч.
Фінкевіч: “Турма не такая перанаселеная, як менская “Валадарка”. Калі мяне завялі ў камэру да суду, там было вольнае месца. Пасьля суду, калі я знаходзіўся ў камэры “асуджанцы”, там сядзела парадку 26 чалавек на 18 “шконак”. Кожны чалавек ужо зьбіраўся ў калёнію. Там таксама былі людзі, якіх прывезьлі з калёніяў для гэтак званай раскруткі”.
Карэспандэнт: “Як абыходзіліся наглядатыя з арыштантамі?”
Фінкевіч: “Пасьля суду для таго, каб прымусіць людзей хутчэй зьехаць у калёніі й не пісаць касацыйных скаргаў, супрацоўнікі турмы пераводзілі асуджаных у такую камэру, дзе тэмпэратура была 5-7 градусаў. Спаць там немагчыма. Вось такім чынам там змагаюцца зь перанаселенасьцю. Яны не зьбіраюцца пераглядаць заканадаўства, зьмякчаць яго, а проста вось так робяць”.
Ёсьць у Магілёве і ізалятар часовага ўтрыманьня. Напярэдадні палітычных кампаніяў ці ў час грамадзкіх забурэньняў ён становіцца месцам нявольніцтвам для іх удзельнікаў. Колькі іх тут перабыло – лічба сягае за сотню. Нязгодным з палітычным ладам у краіне выпісваюць у судах арышты ад трох да пятнаццаці сутак. Найбольш праблемаў адміністрацыя ізалятару мае ад галадоўнікаў і праваабаронцаў. І першыя і другія назаляюць турэмшчыкам патрабаваньнямі выконваць законы.
Як з вар’ятні зрабілі турму
У найноўшай гісторыі турэмнага нявольніцтва ўпісала сваю старонку й магілёўская вар’ятня. Напярэдадні Дня волі 2007 году невядомыя запіхваюць у легкавушку на люднай магілёўскай вуліцы грамадзкую актывістку Крысьціну Шацікаву. На наступны дзень яе знаходзяць у мясцовай псыхіятрычнай лякарні. Маці двух непаўналетніх дзяцей трое сутак трымаюць там. Яе вызваленьня адтуль патрабуюць сваякі й паплечнікі, якія не пакідаюць падворак лякарні:
Шацікава: “Ад самага пачатку пачалі калоць нейкія псыхатропныя прэпараты – якія менавіта ніхто дагэтуль ня ведае. Калолі для таго, каб паралізаваць волю і да таго моманту, як прыйдзе абсьледаваньне, я выглядала неадэкватным чалавекам. І толькі дзякуючы працэдурнай мэдсястры, якая адмовілася рабіць мне апошні ўкол, я змагла выйсьці адтуль адносна здаровым чалавекам. Відаць, разьлічвалі на тое, што я спыню займацца хоць чым-небудзь. Было заяўлена ўслых, што сядзі дома, займайся сваімі дзецьмі і ўсё будзе добра”.
За семдзесят гадоў да гвалтоўнай шпіталізацыі Крысьціны Шацікавай у вар’ятню, у ёй загадкавай сьмерцю памёр літаратар і грамадзкі дзяяч Зьміцер Жылуновіч. Два гэтыя здарэньні падобныя таямнічасьцю. Крысьціна Шацікава намагалася ў судовым парадку высьветліць, хто загадаў, каб яна апынулася ў лякарні, але безвынікова.
Шацікава: “Судзьдзя сказаў, што гэта вельмі сур’ёзная справа й варта пакараць вінаватых, але толькі ня ў гэтай краіне й дакладна ня я. І на гэтым усё скончылася. На дадзены момант гэтая справа будзе ў падвешаным стане, пакуль нешта ня зьменіцца ў гэтай краіне”.
Чаму галадаюць у ізраільскіх турмах палестынскія тэрарысты
Гэтымі днямі каля 1500 палестынскіх зьняволеных ізраільскіх турмаў пачалі галадоўку, пратэстуючы супраць пагаршэньня ўмоў іх утрыманьня за кратамі. Вязьні патрабуюць ад управы турмаў у Ізраілі вяртаньня ўсіх тых прывілеяў, да якіх яны прызвычаіліся. Тым часам ізраільскія турэмныя ўлады адмаўляюцца ня толькі задавальняць патрабаваньні арыштантаў, але і не ўступаюць зь імі ў дыялёг. У якасьці абавязковай умовы пачатку перамоваў яны называюць спыненьне галадоўкі.
Тэрарызм, у выніку якога гінуць нявінныя людзі, лічыцца адным з самых злосных злачынстваў у Ізраілі. Падобныя злачынствы зьдзяйсьняюцца ў краіне палестынцамі паводле рэлігійных, ідэалягічных ды палітычных прычынаў. Адразу адзначу, што вышэйшая мера – сьмяротнае пакараньне – у дачыненьні да тэрарыстаў не ўжываецца. За ўвесь час існаваньня дзяржавы Ізраіль сьмерцю былі пакараныя толькі два чалавекі. Гэта абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе і шпіянажы на карысьць Вялікабрытаніі вайсковец Мэір Тувіанскі (1948) і былы супрацоўнік гестапа Адольф Эйхман (1962).
Падставай для цяперашніх пратэстаў зьняволеных тэрарыстаў сталі крокі ізраільскага ўраду на ўзмацненьне жорсткасьці ўтрыманьня гэтай катэгорыі асуджаных у турмах краіны. Гэтым летам прэзыдэнт краіны Бэньямін Нэтаніягу заявіў:
“Я прыняў рашэньне зьмяніць палітыку Ізраілю ў дачыненьні да зьняволеных тэрарыстаў на больш жорсткую. Мы будзем ім даваць толькі тое, што адпавядае міжнароднаму заканадаўству, і нічога звыш таго. Мы адменім інструкцыі, якія дазваляюць пакараным за забойствы нявінных людзей запісвацца на ўнівэрсытэцкія курсы. Больш ня будзе асьпірантаў забойстваў і дактароў тэрору”.
У выніку галасаваньня ў Кнэсэце тэрарыстаў-палестынцаў было вырашана пазбавіць ня толькі магчымасьці атрыманьня вышэйшай адукацыі ў вязьніцах. У іх таксама ня стала ўласнага гета ў турмах, хаця да нядаўняга часу ім дазвалялася трымацца адасоблена ад астатніх зьняволеных. Таксама лідэраў ХАМАС цяпер зьмяшчаюць у адзіночныя камэры з тым, каб спыніць іх кантакты адзін з адным ды іншымі вязьнямі.
Акрамя таго, управа турмаў абяцае пагоршыць харчаваньне зьняволеных тэрарыстаў: калі цяпер яны атрымліваюць штодня порцыю мяса і могуць набываць мяса ды гародніну ў турэмных крамах, то неўзабаве яны будуць атрымліваць мясныя прадукты толькі два разы на тыдзень.
Першапачаткова, згодна з апошнім законапраектам, прадугледжвалася яшчэ цалкам пазбавіць зьняволеных тэрарыстаў, іх сваякоў, а таксама сем'і сьмяротнікаў дапамогі зь дзяржаўнага бюджэту. Аднак у выніку дэпутаты Кнэсэту ўсё ж зьмякчылі фармулёўку і прагаласавалі за ўвядзеньне ўсяго толькі 50% дапамогі.
На што падобная ізраільская зона?
Акрамя палестынскіх тэрарыстаў, у турмах Ізраілю, якіх для такой маленькай краіны больш чым дастаткова, утрымліваюцца і іншыя катэгорыі асуджаных. Ёсьць спэцыяльныя вязьніцы, дзе сядзяць ізраільскія вайскоўцы. І зьняволеныя, і назіральнікі гэтых турмаў – як правіла, маладыя хлопцы гадоў 20-ці. Асаблівае месца ў іх герархіі ізраільскіх турмаў займае вязьніца «Масіягу». Тут адбываюць пакараньне тыя, хто займаў высокую пасаду ў розных сфэрах палітычнай і грамадзкай дзейнасьці і быў асуджаны найчасьцей за карупцыю. Побач з «Масіягу» знаходзіцца адзіная ў краіне жаночная турма «Тырца», дзе адбываюць пакараньне прадстаўніцы самай старажытнай прафэсіі, а таксама нелегалкі, якія трапілі ў Ізраіль у надзеі падзарабіць гэтым жа шляхам.
Найбольш распаўсюджаная катэгорыя ізраільскіх вязьняў – гэта клясычныя крымінальнікі. Апошнім часам сярод гэтых сядзельцаў нямала тых, хто мае досьвед савецкай і нават постсавецкай зоны. Як сьведчаць гэтыя былыя савецкія грамадзяне, адрозьненьні паміж той і цяперашняй, ізраільскай зонай, вельмі адчувальныя. Сапраўдная ізраільская "зона", дзе тэрміны адмяраюцца месяцамі і гадамі, больш нагадвае ізраільскі кібуц – сельскагаспадарчую камуну зь яе акуратнымі газонамі, чысьцюткімі домікамі. Тут няма злых вертухаяў, цёмнай зэкаўскай робы ды сьмярдзючай парашы. Але ёсьць тэлевізары, дастаткова прымальнае трохразовае харчаваньне, магчымасьць рэгулярна размаўляць са сваякамі ды блізкімі па таксафоне ды кароткатэрміновыя водпускі дадому за добрыя паводзіны.
Вось што расказаў карэспандэнту расейскай службы Радыё Свабода ізраільскі адвакат Іля Гэрвіц:
«Нават чалавек, які асуджаны на шматгадовы тэрмін, пэрыядычна, на кароткі час можа ўзяць адпачынак на волю. Паколькі такіх "адпускнікоў" многія тысячы, гэтая сыстэма выклікае дыскусіі. Ёсьць людзі, якія не вяртаюцца з водпуску, і ёсьць людзі, якія падчас гэтых водпускаў зьдзяйсьняюць новыя злачынствы, у тым ліку цяжкія. Але відавочна, што выгады ў гэтай сыстэме істотна болей, чым шкоды. Зьняволеныя, якія бачаць хоць крыху сьвятла ў канцы тунэлю, будуць сябе паводзіць у турме прыкметна лепш, чым калі б іх атачаў поўны змрок. Падобныя водпускі – вельмі сур'ёзны і да таго ж негвалтоўны інструмэнт кіраваньня паводзінамі зьняволеных».
Паводле адваката, ізраільская пэнітэнцыярная сыстэма не разьлічаная на падаўленьне асобы вязьня з мэтай поўнага падпарадкаваньня адміністрацыі. Гэта хутчэй ізаляцыя асуджанага ад грамадзтва, маючы на ўвазе яго небясьпеку, таксама магчымасьць асуджанага ўсьвядоміць віну і – у ідэале – вярнуцца ў нармальнае жыцьцё. Дысцыпліна ў турме падтрымліваецца пры дапамозе гнуткай сыстэмы пакараньняў і заахвочваньняў.
Былыя савецкія крымінальнікі спрабуюць увесьці ў ізраільскай вязьніцы свае “паняцьці”
Тым ня менш, пры ўсіх адрозьненьнях савецкай, постсавецкай ды ізраільскай зонаў, у тутэйшых месцах зьняволеньня існуюць таксама “паняцьці", якія сапраўднаму злачынцу замяняюць законы, прысутнічае і свая герархія, зь якой даводзіцца лічыцца турэмнай адміністрацыі.
Адвакат Іля Гэрвіц:
“Чым больш у нейкай турме людзей, якія маюць савецкае або постсавецкае крымінальнае мінулае, тым больш шанцаў, што гэтыя людзі будуць спрабаваць увесьці свае паняцьці ў паводзіны ў ізраільскай турме. Безумоўна, і ў турмах, дзе ўтрымліваюцца палестынскія зьняволеныя, таксама ёсьць свае кумы, маюцца і зносіны паміж турэмнай адміністрацыяй і кіраўніцтвам зьняволеных. Зразумела, усё гэта шкодзіць ізраільскім традыцыям падтрыманьня парадку”.
Як рэзюмуе Іля Гэрвіц, нягледзячы на вонкавае падабенства з кібуцам, ізраільская турма ўсё ж застаецца турмой, і кожны, хто ў яе трапляе, адчувае натуральны для звычайнага чалавека псыхалягічны дыскамфорт, выкліканы тугой па нармальным жыцьці. У кожнай турме ў гэтай сувязі маецца шырокі штат адмыслоўцаў – псыхолягаў.

Свабода ў турмах, 9.10.2001, частка 1
Свабода ў турмах, 9.10.2001, частка 2
Пачну з рэплікі, якую пачула далёка ад Беларусі – у Ерусаліме, каля Сьцяны плачу. Гэтымі днямі ў складзе групы беларускіх пілігрымаў я зрабіла вандроўку на Сьвятую зямлю. Дзесьці ў самы апошні дзень нашай вандроўкі ізраільская экскурсаводка Эла Гарахоўская спытала пра тое, што хацела даведацца ад нас, беларусаў, на самым пачатку:
“За што сядзіць мой сябар Андруша Саньнікаў?”
Акрамя мяне размову пра палітвязьня і кандыдата на прэзыдэнта Беларусі ніхто з гідам падтрымліваць ня стаў. Магчыма, тыя чалавек 10-15, якія стаялі побач з Элай і чулі яе словы, былі найбольш апалітычнай часткай нашай вялікай групы, а таму нічога ня ведалі пра тое, што ў беларускія турмы кідаюць таксама і за палітыку. Магчыма, яны ўсё ж сёе-тое ведалі, аднак проста пабаяліся гаварыць на падобныя тэмы. Хаця штодня і маліліся за будучыню краіны. У любым выпадку выглядала, што грамадзянка Ізраілю інфармаваная пра сытуацыю ў Беларусі лепш за некаторых беларусаў.
“За лёсам маіх добрых знаёмых, калі яны публічныя людзі, цяпер сачыць вельмі проста дзякуючы Інтэрнэту, – распавяла Эла. – Быў час, калі жыцьцё, здавалася, разьвяло мяне з гэтымі людзьмі назаўсёды. Аднак некалькі гадоў таму я вырашыла набраць у інтэрнэтаўскай шукалцы імёны тых, пра каго хацелася б даведацца. Узрост такі, што цікавісься, як працягнуўся далей сюжэт, да якога калісьці давялося мець дачыненьне”.
Да эміграцыі ў 2000-м сям’я Элы Гарахоўскай доўгі час жыла ў месцы, якое калісьці даўно называлася Дзьвінскам, цяпер – Даўгаўпілсам. Так што, паводле словаў жанчыны, яна “мае беларускія карані”. Калісьці, яшчэ падлеткам, яна адпачывала ў адным лягеры з Андрэем Саньнікавым і пасябравала зь ім. А потым была ў яго ў гасьцях у Менску. На той час яны абодва ўжо былі дарослымі людзьмі. Эле запомнілася інтэлігентная сям’я яе сябра ды бацькоўская кватэра ў цэнтры гораду са стольлю пад чатыры мэтры.
Доктар пэдагогікі, аўтар шматлікіх навуковых публікацыяў, што вядомыя адмыслоўцам на постсавецкай прасторы, Эла Гарахоўская таксама і ў Ізраілі працавала з так званымі праблемнымі або схільнымі да крыміналу падлеткамі ды маладзёнамі, шчыра зьдзіўленая тым, што за краты трапіў сябар яе юнацтва Андрэй Саньнікаў. Калі жывеш у Ізраілі і ведаеш законы гэтай краіны, зразумець усю жорсткасьць пакараньняў да ўдзельнікаў падзеяў 19 сьнежня вельмі цяжка…
Гарахоўская: “У нас у краіне ўсё зьбіраюцца зрабіць больш жорсткім утрыманьне найперш для такой катэгорыі вязьняў як палестынскія тэрарысты. Напрыклад, дапамога пасьля страты кармільшчыка сям’і тэрарыста-сьмяротніка будзе сьціплейшай. Да таго ж, тэрарысты больш ня будуць мець магчымасьці атрымліваць у вязьніцы ўнівэрсытэцкую адукацыю і абараняць доктарскія дысэртацыі… Што да кантактаў вязьняў з гэтак званым “вольным сьветам”, то ўцечка інфармацыі ў СМІ – вялікая. Усё як на далоні. Цяпер у Ерусаліме пасьля вызваленьня з турмы жыве і дае сотні інтэрвію наш ядзерны шпіён Мардэхай Вануну. Гэта нягледзячы на прызначаны рэжым строгіх абмежаваньняў, сталы нагляд за ім паліцэйскіх уладаў і забарону на кантакты з замежнымі журналістамі”.
Працяг расказу пра ізраільскія турмы і іх сядзельцаў пры канцы праграмы, у рубрыцы “Турма і здароўе”.
А цяпер непасрэдна да апошніх допісаў, якія паступілі ў праграму “Свабода ў турмах”.
ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ
Нам можна напісаць на адрас: 220005, Менск-5, паштовая скрынка 111, або патэлефанаваць на аўтаадказьнік: +375 17 266-39-52
“Нават і праз 1,5 месяца пасьля зьбіцьця мой сын быў увесь чорны ад пабояў”
Гэты допіс Галіны Мамедавай – маці асуджанага Раміза Мамедава – нашай праграме перадалі праваабаронцы з інфармацыйна-асьветніцкай установы “Плятформа”. Пра гісторыю 29-гадовага Раміза, які зь некаторымі іншымі сядзельцамі Івацэвіцкай калёніі №5 быў жорстка зьбіты міліцыянтамі за пашкоджаньне ўсталяванай в ПКТ над парашай відэакамэры, мы расказалі ў нашай праграме за 11 верасьня. Паколькі абласная пракуратура ў Берасьці абвергла гэты выпадак, "Плятформа" накіравала ў Генэральную пракуратуру зварот, каб гэты выпадак быў расьсьледаваны дэталёва.
Праз 1,5 месяца пасьля здарэньня Галіна Мамедава мела кароткатэрміновае спатканьне з сынам ужо ў гарадзенскай турме, дзе той знаходзіцца на дасьледаваньні. Прыкладна ў той жа час прыйшлі адказы на яе звароты і звароты “Плятформы” ў дзяржаўныя структуры.
Галіна Мамедава піша:
“Падчас нашага кароткага спатканьня я з жахам убачыла, што мой сын увесь чорны ад пабояў. Хаця пасьля таго зьбіцьця прайшло больш за 1,5 месяца. Сьляды пабояў былі паўсюль – на твары, галаве, целе. Відавочна, у яго быў зламаны нос. А сыходзячы зь ягонага расповеду пра тое, што пасьля зьбіцьця ён неаднаразова губляў прытомнасьць, можна было меркаваць, што не абышлося без страсеньня мозгу. Гэта ў лепшым выпадку. У горшым жа ня выключанае і пашкоджаньне чэрапа.
У сувязі з маімі зваротамі ў дзяржаўныя органы, МУС, пракуратуру, былі атрыманыя адказы, у якіх жорсткія дзеяньні міліцыянтаў называюцца правамоцнымі. Гэта пры тым, што дзеяньні Раміза ды іншых асуджаных, як вынікае з афіцыйных адказаў, “не суправаджаліся гвалтам у дачыненьні да адміністрацыі калёніі”, таксама з боку асуджаных “не выказвалася пагрозаў аб выкарыстаньні гвалту”.
З адказаў таксама вынікае, што мой сын быў агледжаны лекарамі мэдсанчасткі калёніі №5. Яны прызналі стан Раміза добрым, а таму ня ўбачылі патрэбы ні ў яго далейшай кансультацыі супрацоўнікамі раённага шпіталю ў Івацэвічах, ні, тым больш, у яго шпіталізацыі ў гэтай установе. Паводле тых адказаў, майго сына нікуды не вывозілі.
Аднак, як паведаміў мне сын, у ноч зьбіцьця ў сувязі з неаднаразовай стратай прытомнасьці яго двойчы на насілках выносілі з будынку калёніі і везьлі ў Івацэвічы для аказаньня яму профільнай мэдычнай дапамогі. Гэтыя факты зьбіцьця, а таксама вывазу майго сына ў шпіталь былі пацьверджаныя ў тэлефанаваньні на Радыё Свабода аднаго з асуджаных калёніі. У івацэвіцкім раённым шпіталі майму сыну былі прызначаныя ін'екцыі ды кропельніцы. Гэта можа пацьвердзіць мэдычны пэрсанал лякарні, які дзяжурыў у ноч з 25 на 26 ліпеня 2011 году. Праўда, ніякіх дакумэнтаў на аказаньне амбуляторнай дапамогі майму сыну ў вольнай лякарні аформлена не было, бо супрацоўнікі калёніі не зацікаўленыя ў гэтай дакумэнтацыі”.
Тым часам ІАУ “Плятформа” правяла ўласнае расьсьледаваньне. З крыніцаў, блізкіх да кіраўніцтва раённага шпіталю ў Івацэвічах, праваабаронцам паведамілі, што ў ноч з 25/06 на 26/06 Раміз Мамедаў двойчы паступаў у лякарню ў цяжкім стане з траўмай галавы і сьлядамі зьбіцьця на ўсім целе.
“Не зразумела, як праводзілася праверка, калі нашы супрацоўнікі без асаблівых складанасьцяў знайшлі пацьверджаньне фактаў непасрэдна ў шпіталі, – камэнтуе сытуацыю кіраўнік «Плятформы» Андрэй Бандарэнка. – Цалкам відавочна, што зьверствы супрацоўнікаў калёніі №5 замоўчваюцца пракуратурай і нават чалавеку, не знаёмаму з юрыспрудэнцыяй відавочная ўся тая лухта, якая ўтрымліваецца ў адказах афіцыйных інстанцыяў на запыты маці.
У той час як лекары цьвердзяць, што Мамедаў двойчы губляў прытомнасьць, пракуратура праводзіць нейкую праверку, у часе якой нічога не ўстанаўліваецца. Застаецца шкадаваць, што супрацоўнікі пракуратуры замест таго, каб стаяць на варце нашых правоў, імкнуцца ратаваць сваю сумнеўную рэпутацыю. Варта, аднак узгадаць, што грошы на іх утрыманьне плацім мы, падаткаплатнікі, а не калёнія №5”.
Паводле фактаў , выкладзеных у допісе Галіны Мамедавай, “Плятформа” накіравала ў Генпракуратуру новую скаргу.
Vox Populi: “Ці можна выйсьці з турмы псыхічна і фізычна нармальным чалавекам і што трэба для гэтага?”
Такое апытаньне наш карэспандэнт правёў на гомельскіх вуліцах. Сярод найбольш распаўсюджаных адказаў:
Спадарыня: “Сіла волі, канечне, патрэбная, каб выжыць у гэтым кашмары. А таксама падтрымка сям’і. Калі чалавек адзін, ён ня стане на ногі”.
Спадар: “Калі чалавек туды патрапіў, дзяржава павінна паклапаціцца, каб аказаць яму псыхалягічную дапамогу. Ва ўсім сьвеце ёсьць псыхолягі, якія дапамагаюць людзям у такой сытуацыі, у стрэсавай сытуацыі. Ад самога патрэбная сіла волі. А калі стрыжань зламаўся, то рэцэптаў няма”.
БЕЛАРУСКІЯ ТУРМЫ: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЬЦЬ
Турэмны летапіс Магілёва. Ч.2
Сёньня мы працягнем гартаць турэмны летапіс Магілёва. На тэрыторыі абласнога цэнтру чатыры вязьніцы. У іх адбываюць пакараньне каля пяці тысяч асуджаных. З усіх рэгіянальных турмаў у магілёўскіх перабыло найбольш палітвязьняў – ад удзельнікаў акцыяў пратэсту, актывістаў маладзёвых арганізацыяў да былых кандыдатаў у прэзыдэнты. У адной з магілёўскіх калёніяў сядзеў грамадзін Злучаных Штатаў Амэрыкі, а ў мясцовай вар’ятні адваджвалі дэмакратычную актывістку ад актыўнай грамадзкай дзейнасьці. Тэму працягвае Андрэй Белагубаў.
Слаўгарадзкая шаша. Ускраек Магілёва. Папраўчая калёнія №15
Апошні ў межах гораду аўтобусны прыпынак “Палетнікі” – акурат насупраць уезду на прытурэмны падворак. Па дарозе на яго выстаўленыя драўляныя скульптуры, расфарбаваныя ў вясёлыя колеры. З ахоўных вышак і апошніх паверхаў турэмных будынкаў відаць праваслаўная царква пасёлка Вейна. Сядзібы пасялкоўцаў амаль ушчыльную падыходзяць да бэтоннай турэмнай агароджы.
У папраўчай калёніі больш за дзьве тысячы арыштантаў, якія ўпершыню трапілі за краты. Рэжым агульны і ўзмоцнены. Жывуць зэкі ў памяшканьнях інтэрнатаўскага тыпу па 20-25 чалавек. У прамысловай зоне зьняволеныя вырабляюць мэблю, паддоны і іншую драўляную прадукцыю. Ёсьць швэйная майстэрня ды пякарня. Да паслугаў нявольнікаў гурткі па інтарэсах. Паводле тых, хто пабываў у “пятнаццатцы”, бальшыня зэкаў бавяць вольны час за гутаркамі й чаем, глядзяць тэлевізар. На тэрыторыі калёніі ўзьведзена невялікая праваслаўная царква.
Робу беларускага нявольніка прымерыў у калёніі грамадзянін ЗША
Нявольнікам калёніі на працягу амаль году быў грамадзянін Злучаных Штатаў Амэрыкі Эмануіл Зэльцар. 30 чэрвеня 2009 году яго пасьля амаль шаснаццацімесячнай турэмнай няволі памілаваў Лукашэнка. Памілаваньня настойліва дамагаўся амэрыканскі ўрад.
Эмануіла Зэльцара асудзілі на 3 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў камэрцыйным шпіянажы і падробцы дакумэнтаў.
У магілёўскую калёнію Зэльцар трапіў пасьля ізалятару КДБ. Пра нявольніцтва ў засьценках ізалятару амэрыканскі грамадзянін выказаўся каротка і ёмка: “Беларускае КДБ горшае за гестапа”.
Знаёмства з калёніяй Зэльцар пачаў з санчасткі. У яго адбыўся гіпэртанічны крыз. За тры тыдні да вызваленьня праводзіў галадоўку. Пратэставаў супраць дзеяньняў Менскага гарадзкога суду, якія не прадстаўляў адміністрацыі калёніі дакумэнты, якія неабходныя для разгляду пытаньня пра амністыю. На волю выйшаў з санчасткі турмы. Ужо ў Амэрыцы Эмануль Зэльцар гэтак згадваў беларускую турму:
“Там шмат добрых людзей. Калі ў мяне была галадоўка, то многія падбадзёрвалі мяне. Дапамагалі мне. Я ж там зусім бязь сілаў быў. Нават маглі за мяне ложак заслаць. Маглі рэчы мае памыць. Увогуле такое ўражаньне, што з досыць невялікага кантынгенту там да 90% сядзяць тыя, хто альбо патрапіў туды з-за беззаконьня, альбо зь нерэальнымі тэрмінамі. У Амэрыцы, ці Брытаніі 99 працэнтаў асуджаных проста не былі б у турме”.
Пра стаўленьне турэмшчыкаў да Эмануіла Зэльцара апавёў былы зэк калёніі Уладзімер К. Пра “амэрыканца”, як называлі на зоне Зэльцара, спадар Уладзімер даведаўся, калі той абвясьціў галадоўку і быў у санчасцы:
“Міліцыя баялася яго. Завостраная ўвага была да яго. Да яго не было такога ціску з боку міліцыянтаў як да звычайных арыштантаў, бо ён быў не такі, як усе”.
Карэспандэнт: “А ў санчастку ён патрапіў чаму?”
Уладзімер: “Па стане здароўя. Не пусьцілі яму тых мэдыкамэнтаў, якія яму былі неабходныя”.
Палітычныя “пятнаццатай” і змаганьне за кратамі
Сёлета ўвесну ў калёніі зьявілася новая катэгорыя асуджаных – палітвязьні. У вязьніцы няволіцца каардынатар грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь”, давераная асоба кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава Зьміцер Бандарэнка. Утрымліваўся ў ёй і экс-кандыдат на прэзыдэнцтва Дзьмітры Вус. Адбывалі пакараньне ўдзельнікі акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня Аляксандар Маўчанаў, Дзьмітры Буланаў. Па гэтак званай справе анархістаў адбывае пакараньне Мікалай Дзядок. Няволіцца ў турме й актывіст БХД Яўген Васьковіч – ён удзельнічаў у падпале будынка КДБ у Бабруйску.
Маўчанаў: “У цэлым адміністрацыя стараецца ставіцца да палітычных як да звычайных, то бок дэманстратыўна гэта не праяўляецца. Многія супрацоўнікі адміністрацыі з сымпатыяй ставяцца да палітычных, хаця ёсьць канечне тыя, хто, наадварот, можа зрабіць падлянку. Калі ў чалавека нармальныя адносіны з адміністрацыяй, то ў яго асаблівых праблемаў няма”.
Карэспандэнт: “Ці ёсьць тыя з асуджаных, якія ўступаюць у канфрантацыю з адміністрацыяй калёніі. Іх ці шмат?”
Маўчанаў: “Не, ня шмат, але ёсьць. Нехта хоча нечага дамагчыся. Часам гэта нейкія проста бытавыя сытуацыі, калі зь нейкім прадстаўніком адміністрацыі канфлікт. Нехта проста псыхалягічна ня можа прыняць ціск з боку адміністрацыі – падначальвацца ня хочуць”.
Сярод тых, хто ня хоча прымаць дыктат адміністрацыі, – Яўген Васьковіч.
Маўчанаў: “На яго пастаянна складаюць рапарты. Практычна кожны тыдзень яго адпраўляюць у штрафны ізалятар. Думаю, што яго цяпер накіруюць у памяшканьне камэрнага тыпу й празь некалькі месяцаў будуць пераводзіць на ўмовы турэмнага рэжыму. Ён называе адміністрацыю калёніі прадстаўнікамі фашысцкай улады. Ён хоча змагацца, нават знаходзячыся ў турме. Цяпер адзінае, што ён можа зрабіць, – гэта супраціўляцца адміністрацыі”.
14 верасьня Аляксандра Маўчанава і Дзьмітрыя Буланава вызвалілі паводле ўказу Лукашэнкі аб памілаваньні. 1 кастрычніка на волю выйшаў Дзьмітры Вус. Яго таксама памілаваў Лукашэнка.
Калёнія з падпёртай драўлянымі брусамі агароджай і кампутарнымі клясамі
Папраўчая калёнія №19 месьціцца ў гарадзкой прамысловай зоне непадалёк ад усё той жа Слаўгарадзкай шашы. Як і “пятнаццатку”, яе ўзьвялі ў шасьцідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя. Тут адбываюць пакараньні каля 900 чалавек.
Калёнія на беразе затопленых кар’ераў торфараспрацоўкі. Дарога да яе ў выбоінах. Бэтонны паркан падпёрты драўлянымі брусамі. За парканам з калючым дротам відаць прамысловыя цэхі. У памяшканьні для наведнікаў – фотагалерэя. Фотаздымкі з кампутаровымі клясамі, прыбранымі памяшканьнямі сядзельцаў і дагледжанай тэрыторыяй вязьніцы.
У розныя часы ў ёй сядзелі маладафронтавец Арцём Дубскі, а таксама ўдзельнікі Плошчы – Ільля Васілевіч і Алег Федаркевіч. Усе яны цяпер на волі.
Дубскі: “Калёнія “чырвоная”, то бок усе дзеяньні, якія адбываюцца, яны кіруюцца адміністрацыяй цалкам. Гэтак званыя “блатныя”, якія мусілі глядзець пад час адсутнасьці кантралёраў – яны таксама выконвалі тое, што загадвала адміністрацыя. У параўнаньні зь СІЗА там проста курорт. Няма сеткі над галавой пад час прагулак. Улетку большая частка людзей знаходзіцца на вуліцы. Людзей цікавых дужа шмат. Большасьць зь іх сядзяць за карупцыю, злоўжываньне службовым становішчам. Сядзяць за тое, што нібыта ня тое нешта зрабілі. Быў там былы кіраўнік гомельскага прадпрыемства лёгкай прамысловасьці. Сядзеў нібыта за карупцыю. Сядзеў там чалавек, які раней кіраваў магілёўскай філярмоніяй Браілоўскі”.
Турма для кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава
Вуліца Крупская. Дзесяць хвілінаў язды ад плошчы Леніна. На Крупскай у шасьцідзясятыя гады ўзьвялі сёньняшнюю папраўчую ўстанову “Турма №4” са сьледчым ізалятарам і гэтак званай “крыткай”, у ёй утрымліваюцца асуджаныя, якіх вінавацяць у дэзарганізацыі рэжыму ў калёніях, альбо якія зьдзейсьнілі там нейкія злачынствы.
У турме ўтрымліваюцца каля тысячы арыштантаў. Тут падчас этапаваньня знаходзіліся па тыдні былы кандыдат на прэзыдэнцтва Андрэй Саньнікаў і старшыня “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч. Сярод арыштантаў быў і маладзёвы актывіст Артур Фінкевіч.
Фінкевіч: “Турма не такая перанаселеная, як менская “Валадарка”. Калі мяне завялі ў камэру да суду, там было вольнае месца. Пасьля суду, калі я знаходзіўся ў камэры “асуджанцы”, там сядзела парадку 26 чалавек на 18 “шконак”. Кожны чалавек ужо зьбіраўся ў калёнію. Там таксама былі людзі, якіх прывезьлі з калёніяў для гэтак званай раскруткі”.
Карэспандэнт: “Як абыходзіліся наглядатыя з арыштантамі?”
Фінкевіч: “Пасьля суду для таго, каб прымусіць людзей хутчэй зьехаць у калёніі й не пісаць касацыйных скаргаў, супрацоўнікі турмы пераводзілі асуджаных у такую камэру, дзе тэмпэратура была 5-7 градусаў. Спаць там немагчыма. Вось такім чынам там змагаюцца зь перанаселенасьцю. Яны не зьбіраюцца пераглядаць заканадаўства, зьмякчаць яго, а проста вось так робяць”.
Ёсьць у Магілёве і ізалятар часовага ўтрыманьня. Напярэдадні палітычных кампаніяў ці ў час грамадзкіх забурэньняў ён становіцца месцам нявольніцтвам для іх удзельнікаў. Колькі іх тут перабыло – лічба сягае за сотню. Нязгодным з палітычным ладам у краіне выпісваюць у судах арышты ад трох да пятнаццаці сутак. Найбольш праблемаў адміністрацыя ізалятару мае ад галадоўнікаў і праваабаронцаў. І першыя і другія назаляюць турэмшчыкам патрабаваньнямі выконваць законы.
Як з вар’ятні зрабілі турму
У найноўшай гісторыі турэмнага нявольніцтва ўпісала сваю старонку й магілёўская вар’ятня. Напярэдадні Дня волі 2007 году невядомыя запіхваюць у легкавушку на люднай магілёўскай вуліцы грамадзкую актывістку Крысьціну Шацікаву. На наступны дзень яе знаходзяць у мясцовай псыхіятрычнай лякарні. Маці двух непаўналетніх дзяцей трое сутак трымаюць там. Яе вызваленьня адтуль патрабуюць сваякі й паплечнікі, якія не пакідаюць падворак лякарні:
Шацікава: “Ад самага пачатку пачалі калоць нейкія псыхатропныя прэпараты – якія менавіта ніхто дагэтуль ня ведае. Калолі для таго, каб паралізаваць волю і да таго моманту, як прыйдзе абсьледаваньне, я выглядала неадэкватным чалавекам. І толькі дзякуючы працэдурнай мэдсястры, якая адмовілася рабіць мне апошні ўкол, я змагла выйсьці адтуль адносна здаровым чалавекам. Відаць, разьлічвалі на тое, што я спыню займацца хоць чым-небудзь. Было заяўлена ўслых, што сядзі дома, займайся сваімі дзецьмі і ўсё будзе добра”.
За семдзесят гадоў да гвалтоўнай шпіталізацыі Крысьціны Шацікавай у вар’ятню, у ёй загадкавай сьмерцю памёр літаратар і грамадзкі дзяяч Зьміцер Жылуновіч. Два гэтыя здарэньні падобныя таямнічасьцю. Крысьціна Шацікава намагалася ў судовым парадку высьветліць, хто загадаў, каб яна апынулася ў лякарні, але безвынікова.
Шацікава: “Судзьдзя сказаў, што гэта вельмі сур’ёзная справа й варта пакараць вінаватых, але толькі ня ў гэтай краіне й дакладна ня я. І на гэтым усё скончылася. На дадзены момант гэтая справа будзе ў падвешаным стане, пакуль нешта ня зьменіцца ў гэтай краіне”.
ТУРМА І ЗДАРОЎЕ