Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэльгіі, Францыі, ЗША салідарныя з удзельнікамі Народнага сходу


Брусэль. Пікет у падтрымку палітвязьняў Беларусі, 2011
Брусэль. Пікет у падтрымку палітвязьняў Беларусі, 2011
Выкарыстоўваючы нагоду Народнага сходу, беларусы Бэльгіі і Францыі правялі пікет у падтрымку палітзьняволеных у Беларусі. Бруклінскія беларусы правялі “Ню-Ёркскі Народны сход”.

На плошчы Шумана ў Брусэлі сабралося каля 25 чалавек зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, якія раздавалі мінакам інфармацыйныя бюлетэні пра сытуацыю ў Беларусі.

"Было распаўсюджана каля 500 асобнікаў бюлетэня на францускай, нідэрляндзкай, ангельскай мовах. І калі людзі бачаць бел-чырвона-белыя сьцягі, яны ўжо кажуць: "А, беларуская апазыцыя!", – расказаў Свабодзе кіраўнік Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня Зьміцер Піменаў.

“Бруклінскі аддзел Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня (БАЗА) сёньня запрасіў сваіх сяброў сабрацца на сход у царкве сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне дзеля таго, каб правесьці "Нью-Ёркскі Народны сход" у знак падтрымкі таго, што сёньня адбываецца ў Беларусі," – распавёў сакратар БАЗА Юрась Зянковіч.

На сходзе прынялі рэзалюцыю з патрабаваньнем вызваленьня палітвязьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG