На 8 кастрычніка ў Беларусі заплянавана першая значная апазыцыйная акцыя гэтай восені - Народны сход. У Менску ён павінен адбыцца на плошчы Бангалор. Улады заяўляюць, што акцыя несанкцыянаваная. Арганізатары сьцьвярджаюць, што дазвол на такі сход паводле дзейнага заканадаўства не патрабуецца.
Сустаршыняў аргкамітэту Народнага сходу Віктара Івашкевіча і Генадзя Фядыніча сёньня выклікалі ў Менгарвыканкам. Сустрэча цягнулася тры хвіліны. Старшыня Менгарвыканаму Мікалай Ладуцька ў прысутнасьці сваіх намесьнікаў, прадстаўніка міліцыі і тэлекамэраў БТ прачытаў па паперцы заяву ўладаў. Спадар Івашкевіч распавёў:
"Яны ня лічаць, як яны казалі, "так званы" Народны сход сходам грамадзянаў паводле закона аб мясцовых сходах, а масавым мерапрыемствам. І так як ва ўстаноўленым парадку не падавалася заўяка на вашае мерапрыемства, то яны лічаць, што гэта парушэньне закона аб масавых мерапрыемствах. І папярэдзілі нас з Фядынічам пра адказнасьць. На гэтым афіцыйная частка скончылася і яны сышлі".
На пытаньне, чаму ўлады так ня хочуць, каб праводзіўся сход, намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Ігар Карпенка заявіў па тэлефоне карэспандэнту Свабоды, што "ніхто не зьвяртаўся". На пытаньне, ці будуць разганяць акцыю, спадар Карпенка сказаў:
"Я яшчэ раз кажу. Мы сёньня афіцыйную пазыцыю гарвыканкама агучылі спадару Фядынічу і Івашкевічу, якія заяўляюць, што яны арганізатары гэтага мерапрыемства. Зьвяртайцеся да іх".
Таксама ён паведаміў, што будзе падрыхтаваны адмысловы прэс-рэліз.
Арганізатары сходу распавялі, што пасьля сустрэчы з кіраўніцтвам Менгарвыканкаму, у калідоры, зьвярнуліся да прадстаўніка міліцыі, які заявіў, што ніякага разгону акцыі ня будзе, але на плошчы ўсталююць турнікеты. Маўляў, людзей ніхто чапаць ня будзе, а Віктар Івашкевіч і Генадзь Фядыніч пэрсанальна папярэджаныя, распавёў Віктар Івашкевіч:
"Сход будзем праводзіць у любым выпадку. Ну а заявы пра тое, што ніякага разгону ня будзе і звычайных людзей ніхто ніякім рэпрэсіям падвяргаць ня будзе, нас вельмі ўзрадавала. І гэта сьведчыць пра тое, што людзі могуць спакойна прыйсьці і не баяцца, што панясуць нейкую адказнасьць ці будуць мець нейкія перашкоды. Тое, што пасьля сходу ўлады будуць рабіць са мной і Фядынічам, ніякім чынам ня тычыцца фармату правядзеньня сходу, які адбудзецца 8 кастрычніка на плошчы Бангалор у 13.00".
Арганізатары акцыі накіроўвалі запрашэньне Мікалаю Ладуцьку прыйсьці на сход, але той, паводле Генадзя Фядыніча, заявіў, што запрашэньне не атрымліваў. Паводле спадара Фядыніча, менскія ўлады не папярэджвалі арганізатараў, а проста выклалі сваю пазыцыю, якая, аднак, неабгрунтаваная:
"Якое там абгрунтаваньне… Яны гавораць, што яны нават не атрымалі запрашэньне Ладуцьку на гэта мерапрыемства. Хаця "Белпошта" нам паведаміла, што накіравала Менгарвыканкаму гэта запрашэньне. Такое ўражаньне, што яны зусім нядаўна паглядзелі закон аб масавых сходах. Гаварылі, чаму з вуліцы Захарава павінны ісьці на Бангалор, што ў нас няма пратаколаў. У нас усё ёсьць: пратаколы, подпісы. Таму гэта зусім такая бессэнсоўная сустрэча, з аднаго боку. А з другога боку, яна паказвае, што ўлада зьбянтэжана. Бо становішча не паляпшаецца і наўрад ці будзе паляпшацца. Таму без сапраўднага дыялёгу не абысьціся. На мой погляд, мясцовая ўлада сёньня яшчэ не гатовая да прамога дыялёгу з працоўнымі, грамадзянамі. І таму зараз шукаюць любыя моманты, каб зьнівэляваць гэтае мерапрыемства і паказаць народу, што калі цэны растуць, то народ жыве лепш".
6 кастрычніка з Фядынічам і Івашкевічам гутарылі ў Генэральнай пракуратуры, дзе папярэдзілі пра адказнасьць за парушэньне закона пра масавыя мерапрыемствы. Паводле арганізатараў, калі ўлады ўчыняць перашкоды для правядзеньня сходу, у тым ліку на плошчы Бангалор у Менску, то заплянаваныя запасныя варыянты і заўтра яны будуць бачныя. І калі арганізатараў не дапусьцяць да месца правядзеньня сходу, то ёсьць людзі, якія яго ўсё роўна правядуць,