Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонім: Пракуратура папярэдзіла арганізатараў Народнага сходу


Іван Бедка
Іван Бедка
Івана Бедку, арганізатара Народнага сходу, выклікалі ў пракуратуру і папярэдзілі пра адказнасьць за правядзеньне несанкцыянаванага мерапрыемства.

Бедка заявіў: у пракуратуры яму прапанавалі падпісаць паперу пра тое, што ён папярэджаны пра адказнасьць за правядзеньне масавага мерапрыемства без дазволу ўладаў.

Іван Бедка запярэчыў пракурору і сказаў, што згодна з існуючым заканадаўствам для правядзеньня Народнага сходу не патрэбна мець дазволу ад ўладаў і адмовіўся падпісваць любыя паперы. На што яму коратка адказалі: «мы вас папярэдзілі…»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG