Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскія ўлады таксама запрошаныя на Народны сход


Арганізатары Народнага сходу ў Берасьці запрасілі на мерапрыемства мясцовыя ўлады. Чыноўнікам гарвыканкаму паведамілі пра пытаньні, якія будуць разглядацца на сходзе, і запрасілі далучыцца да іх абмеркаваньня.

Старшыня берасьцейскага аргкамітэту па правядзеньні Народнага сходу Зінаіда Міхнюк расказала, што іх змусілі пахадзіць з запрашэньнем па ўладных кабінэтах, але ўсё ж яго перадалі й зарэгістравалі.

Людміла Дзенісенка.
Прадстаўніца аргкамітэту Народнага сходу ў Берасьці Людміла Дзенісенка лічыць, што ўлады варта запрашаць:

«Я лічу, што запрашэньне патрэбнае абавязкова, бо на сходзе людзі будуць задаваць нашым уладам розныя пытаньні, якія іх хвалююць. І ўлады павінныя будуць ім адказаць. Я так думаю, што, можа, нехта з прадстаўнікоў мясцовай улады і прыйдзе. Але хутчэй за ўсё будзе болей міліцыі на гэтым сходзе. А пасьля сходу будуць выстаўленыя патрабаваньні, якія будуць перададзеныя мясцовым уладам. Так што прыйдуць яны, ці не, мы ўсё роўна гэтыя патрабаваньні ім перададзім».

У запрашэньні мясцовым уладам прадстаўнікі аргкамітэту падкрэсьлілі, што для правядзеньня Народнага сходу не патрабуецца дазволу ўладаў, ён праводзіцца з ініцыятывы грамадзянаў.

У Берасьці Народны сход адбудзецца ў 8 кастрычніка а 13:00 ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG