У Магілёве актывісты грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» насупраць гарвыканкаму вывесілі расьцяжку з запрашэньнем на Народны сход. Расьцяжка прыцягнула ўвагу мінакоў. Будынак Дому быту, на якім яе разгарнулі, знаходзіцца на ажыўленай вуліцы Першамайскай.
Будынак Дому быту рамантуецца. Трое актывістаў ўскараскаліся на казырок будынку і за ня поўныя пяць хвілінаў разгарнулі расьцяжку.
На пляцоўцы перад Домам быту падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі актывісты ініцыятыўных груп зьбіралі подпісы за апазыцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцтва. Пляцоўку здымае відэакамэра, усталяваная на даху будынку гарвыканкаму. Карцінка рэтрансьлюецца на афіцыйны сайт гарвыканкаму.