1 кастрычніка ў Слуцку супрацоўнікі праваахоўных органаў перашкодзілі правядзеньню суботніка грамадзянскай кампаніі «Наш дом». У выніку пацярпелі людзі.
Паўтара дзясятка актывістаў «Нашага дому» сабраліся на суботнік, каб упарадкаваць слуцкія могілкі. Яны загадзя папярэдзілі мясцовае кіраўніцтва і запрасілі 25 дэпутатаў Слуцкага гарадзкога савету прыняць у ім удзел. Для кожнага дэпутата была падрыхтаваная «іменная» рыдлёўка. ЖКГ Слуцку паабяцала спрыяць правядзеньню акцыі, забясьпечыўшы ўдзельнікаў неабходным інвэнтаром.
Аднак дэпутаты на суботнік не зьявіліся. Замест іх на могілкі прыбылі два міліцыянты і супрацоўнікі ў цывільнім, якія сталі зрываць з рыдлёвак таблічкі з імёнамі дэпутатаў. Пасьля чаго на ўторкнутыя ў зямлю рыдлёўкі паехаў трактар. Рыдлёўкі паадскоквалі, й ад удараў пацярпелі людзі, што стаялі побач. Па словах відавочцаў, карэспандэнтку тэлеканалу Белсат ледзьве не зацягнула пад колы, і пасьля здарэньня яе адвезьлі ў лякарню. Праваабаронца Мікалай Петрушэнка паведаміў, што па выніках мэдычнага агляду дзяўчына прызнаная пацярпелай і мае нязначныя пашкоджаньні галавы і нагі.
Міліцыянты таксама спрабавалі затрымаць праваабаронцаў Крысьціну Шацікаву і Валера Шчукіна, якія ўдзельнічалі ў акцыі.
Лідэр кампаніі «Наш Дом» Вольга Карач у інфармацыйным лісьце заяўляе наступнае: «Людзі прыйшлі прыбраць могілкі і спадзяваліся, што „народныя абраньнікі“ падтрымаюць іхную ініцыятыву. Усе дэпутаты папярэдне атрымалі лісты з запрашэньнямі. А замест гэтага — трактары і міліцыя. Пацярпелі людзі.»