Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура абавязала пакараць міліцыянтаў, а зь імі правялі прафіляктычную гутарку


Крысьціна Шацікава
Крысьціна Шацікава
Парушэньняў з боку сваіх падначаленых пры затрыманьні непаўналетняга Мікіты Шацікава кіраўніцтва аддзелу міліцыі Кастрычніцкага раёну Магілёва ня выявіла.

Такі адказ з райаддзелу на скаргу атрымала маці хлопца — праваабаронца з грамадзянскай кампаніі "Наш дом" Крысьціна Шацікава. У адказе ж з раённай пракуратуры, атрыманым актывісткай на мінулым тыдні, сьцьвярджалася, што міліцыянты, якія затрымлівалі Мікіту, парушылі закон і будуць прыцягнутыя да дысцыплінарнага пакараньня.

"Адказ зь міліцыі толькі пацьвярджае, што міліцыянты прызвычаіліся да беспакаранасьці за свае дзеяньні. Яны ведалі, што я пішу скаргу ў пракуратуру, і былі ўпэўненыя, што пракуратура будзе на іх баку. Цяпер я пішу запыт у пракуратуру, каб мне пацьвердзілі першапачатковы свой адказ на маю скаргу. Я буду абскарджваць дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, у тым ліку іх начальніка", — камэнтуе адказ зь міліцыі Крысьціна Шацікава.

Раённае міліцэйскае начальства паінфармавала Крысьціну Шацікаву, што з супрацоўнікамі аддзелу Шагавым і Мядзьведзевым праведзеная прафіляктычная гутарка "Аб ветлівым і ўважлівым стаўленьні супрацоўнікаў унутраных спраў і вайскоўцаў унутраных войск да насельніцтва". Гэтая гутарка, як вынікае зь ліста, дапаможа прадухіліць надалей канфліктныя сытуацыі паміж міліцыяй і насельніцтвам.

Мікіту Шацікава й яго сябра затрымалі ўвечары 16 жніўня, калі яны вярталіся са шпацыру дахаты. Паводле Крысьціны Шацікавай, міліцыянтам яны проста не спадабаліся. Падчас ператрусу ў Мікіты знайшлі тры налепкі-флікеры з выяваю міліцыянта. Хлопцаў зьвінавацілі ў тым, што яны распаўсюджваюць абвесткі пра маўклівыя акцыі пратэсту, і завезьлі ў міліцыю. Там пратрымалі ўсю ноч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG