Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пакуль ёсьць палітвязьні, крэдыту МВФ Беларусь не атрымае»


На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць эканаміст Леанід Злотнікаў і намесьнік старшыні АГП, эканаміст Леў Марголін.

Леў Марголін
Леанід Злотнікаў
Віталь Цыганкоў

Леанід Злотнікаў: Прадстаўнічая беларуская дэлегацыя накіравалася ў Вашынгтон, дзе праходзіць штогадовая сэсія Міжнароднага валютнага фонду і Сусьветнага банку. Якія, на вашую думку, цяпер шанцы ў беларускіх уладаў атрымаць крэдыт МВФ? Наколькі сёньняшнія дзеяньні афіцыйнага Менску ў эканоміцы адпавядаюць тым патрабаваньням, якія вылучае МВФ?

Марголін: Калі сытуацыя прыціскае беларускія ўлады, то яны пачынаюць нешта рабіць. Што рабіць — здаецца, яны даволі добра ведаюць. Зноў ідуць размовы пра Банк разьвіцьця, які трэба заснаваць. Ідзе праца па выхадзе на адзіны курс, робяцца іншыя крокі.
Пакуль ня будзе адзінага курсу, перамовы з МВФ ня будуць прасоўвацца.

Іншая справа — як хутка гэта ўсё робіцца. Бо задача адзінага курсу ставілася МВФ, калі не памыляюся, яшчэ вясной. Мяркую, пакуль гэтая задача ня будзе вырашана, перамовы ня будуць прасоўвацца. Вырашэньне іншых задачаў будзе шмат у чым залежаць ад таго, як складуцца пэрспэктывы з расейскімі і кітайскімі крэдытамі.

Цыганкоў: Як вы ацэніце палітычны аспэкт працы МВФ? Ці можа Фонд выдаць крэдыт Беларусі, кіруючыся найперш палітычнымі прычынамі? У свой час такое ўжо адбылося, і Лукашэнка шмат казаў у 2010 годзе, што ў цяжкую хвіліну менавіта «амэрыканцы нас падтрымалі», прагаласаваўшы за выдзяленьне крэдыту…

Марголін: Мне здаецца, што той выпадак хутчэй быў выключэньнем. Бо МВФ не сутыкаўся раней з такімі выпадкамі, калі краіна нешта паабяцала і ня выканала. Ці можа зараз МВФ кіравацца палітычнымі матывамі? Я думаю, не. Наадварот, палітычныя абставіны могуць перашкодзіць выдачы крэдыту Беларусі. Нагадаю, што МВФ кіруе Рада, куды ўваходзяць прадстаўнікі асобных краінаў, якія кіруюцца палітычнымі падыходамі сваіх краінаў.
Калі патрэбныя грошы, то ў такі час звычайна пачынаюцца размовы пра эканамічныя рэформы.

Цыганкоў: Ці гатовыя беларускія эканамічныя ўлады да тых пераменаў, якія звычайна патрабуе МВФ?

Злотнікаў: Эканамічны блёк ураду, як мне здаецца, гатовы праводзіць такія рэформы, але яны чакаюць «адмашкі» з Адміністрацыі прэзыдэнта. Ва ўрадзе ёсьць людзі, якія здольныя такія рэформы праводзіць, але пытаньне ў тым, ці хоча гэтага прэзыдэнт. Ня толькі ён, але ягонае асяродзьдзе і розныя зацікаўленыя групоўкі.

Зараз у эканоміцы вельмі складаная сытуацыя, вельмі патрэбныя грошы, і ў такі час звычайна пачынаюцца размовы пра эканамічныя рэформы.

Але МВФ ня першы раз сустракаецца з тым, што абяцаньні не выконваюцца. МВФ можа выдаваць крэдыты ня толькі паводле эканамічных абгрунтаваньняў, але і палітычных. Нядаўна сайт «Вікілікс» апублікаваў матэрыялы, зь якіх вынікае, што апошняя транша крэдыту МВФ Беларусі не была заплянаваная загадзя. МВФ даў гэтыя паўмільярды, бо былі перамовы беларускага кіраўніцтва з амэрыканцамі, і беларусы пераконвалі, што ня могуць трываць націск Расеі, і таму трэба дапамагчы. Так што ёсьць і палітычны ўплыў.

Зараз цяжка адказаць, ці дадуць новы крэдыт. На гэты момант, як я мяркую, шанцы даволі малыя. Зараз толькі пачнецца пачатак перамоў пра праграму і абяцаньні, і гэтак далей.
Я думаю, што і астатнія палітвязьні цягам некалькіх тыдняў апынуцца на волі.

Цыганкоў: Спадар Марголін, пакуль у Беларусі ёсьць палітзьняволеныя — ці можа Беларусь атрымаць крэдыт МВФ?

Марголін: Я думаю, гэта амаль на 100 працэнтаў немагчыма. Прадстаўнікі розных краінаў у МВФ выяўляюць палітыку сваіх дзяржаў. Я ня думаю, што міністры фінансаў Польшчы ці ЗША будуць галасаваць за выдзяленьне крэдыту Беларусі пры наяўнасьці палітвязьняў.

Таму гэта разумеюць і беларускія ўлады, і тыя вызваленьні, якія ўжо адбыліся, паказваюць, што афіцыйны Менск моцна залежыць ад Захаду. Я думаю, што і астатнія палітвязьні цягам некалькіх тыдняў апынуцца на волі.

Цыганкоў: Спадар Злотнікаў, вам больш вузкае эканамічнае пытаньне. Адно з галоўных і лягічных патрабаваньняў МВФ — пераход да адзінага курсу. Ці сапраўды беларускія ўлады пачалі пераход да адзінага курсу?

Мы не здадзімся „пятай калёне“, якая штурхае нас да нізкага курсу.
Злотнікаў: Калі б улады рэальна хацелі мець адзіны курс — ён даўно б ужо быў. Калі крэдыт МВФ будзе сапраўдны «намалёўвацца», і калі ён будзе вялікім, да 8 мільярдаў даляраў, — то тады ўлады могуць пайсьці і на адзіны курс.

Цыганкоў: А што ў ім такога страшнага? Чаму ўлады ня могуць выйсьці на адзіны курс без прымусу МВФ? Чым ён пагражае беларускай эканоміцы?

Злотнікаў: Бо дзяржава падтрымлівае вялікую частку стратных прадпрыемстваў — тым, што яны атрымліваюць валюту па нізкім курсе. Па-другое, існуе кола людзей, якія навучыліся гуляць на нізкім курсе і яны зацікаўлены ў захаваньні двух курсаў.

Па-трэцяе, ёсьць і ідэалягічныя падставы. Шмат размоў было сярод праўладных эканамічных навукоўцаў некалькі гадоў таму, што курс павінен наагул быць на ўзроўні парытэтнай пакупніцкай здольнасьці, у два-тры разы ніжэй. І нізкі курс — гэта той інструмэнт, якім «сусьветная закуліса» рабуе бедныя краіны. Маўляў, мы не дадзімся «пятай калёне», якая штурхае нас да нізкага курсу.

Цыганкоў: Спадар Марголін, ваш прагноз, якім можа быць адзіны курс? Ці будзе ён сярэднім паміж афіцыйным і рынкавым, пра што кажуць улады?

Марголін: На мой погляд, калі ўсталюецца адзіны курс, то ён будзе бліжэй да 8 тысяч, чым да «афіцыйных» 5 тысяч. Але калі заглядаць на больш далёкую пэрспэктыву, то калі курс беларускага рубля будзе свабодным, то ён будзе паступова апускацца адносна даляра ды іншых валют.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG