Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці з "сутак" вызваліўся Зьміцер Шурхай


Каардынатар БХД па Берасьцейшчыне Зьміцер Шурхай выйшаў з ізалятара часовага ўтрыманьня, дзе ён адбываў пакараньне за пікет салідарнасьці са Зьмітром Дашкевічам у Горках.

Падчас знаходжаньня ў ізалятары ён перадаў дзьве скаргі. Адну — пракурору Берасьцейскай вобласьці па факце затрыманьня берасьцейскімі міліцыянтамі, а другую — у Магілёўскі абласны суд на незаконны, на яго думку, прысуд горацкага суду.

Палітык распавёў, што ўсе дзевяць сутак ён прабыў у камэры адзін: "Міліцыянты так і сказалі, што я, маўляў, "палітычны", таму да мяне нікога падсяляць ня будуць. Вось я і адседзеў усе дзевяць сутак адзін у камэры на 6 месцаў. Яны яшчэ тлумачылі, што гэткім чынам сфармавалі для мяне "некурачую" камэру. Але суткі цягнуліся вельмі доўга, будзілі а 6-й раніцы дзяржаўным гімнам, які ўключалі на поўны гук па радыёкропцы. На "сутках" з радыёкропкі даведаўся пра чарговае вызваленьне палітвязьняў. Чытаў Біблію, якая ляжала ў камэры".

14 верасьня Зьміцер Шурхай быў затрыманы міліцыянтамі й дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Да гэтага ён быў завочна асуджаны Горацкім судом за пікет салідарнасьці з палітзьняволеным Зьмітром Дашкевічам, які адбыўся 2 жніўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG