21 верасьня ў Чыгуначным судзе Гомеля мае адбыцца адміністрацыйны суд над грамадзкімі грамадзкімі актывістамі Андрусём Цянютам і Васілём Такарэнкам. Міліцыянты затрымалі іх напярэдадні надвячоркам, калі яны зьбіралі подпісы жыхароў вуліцы Юбілейнай за правядзеньне 8 кастрычніка Народнага сходу.
Зборшчыкаў подпісаў даставілі ў Чыгуначны РАЎС, а пасьля ў ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе яны правялі ноч.
Сябрам затрыманых паведамілі ў райаддзеле міліцыі, што іх вінавацяць у парушэньні парадку арганізацыі й правядзеньня масавага мерапрыемства.
На пачатку верасьня міліцыянты Чыгуначнага РАЎС таксама затрымлівалі зборшчыкаў подпісаў. Але пасьля апытаньня іх адпускалі, скапіяваўшы аркушы з подпісамі жыхароў вуліцы Юбілейнай у падтрымку Народнага сходу.