Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы чакаюць сустрэчы з начальнікам Шклоўскай калёніі


Крысьціна Шацікава
Барыс Бухель
Магілёўскія праваабаронцы Крысьціна Шацікава й Барыс Бухель намагаюцца трапіць на прыём да начальніка Шклоўскай калёніі № 17.

Ініцыятарка сустрэчы Крысьціна Шацікава паведаміла, што яны пасьпелі пагутарыць з начальнікам аддзелу псыхалягічнага забесьпячэньня калёніі Аляксандрам Ананьевым:

«Ён зафіксаваў факт нашага візыту, перапісаў нашы пашпартныя зьвесткі. Мы пагутарылі зь ім. Ён паабяцаў, што сустрэча з начальнікам калёніі магчымая. Цяпер чакаем яе. Мы хочам даведацца, што адбываецца зь Міколам Статкевічам. Хочам перадаць яму падручнікі па ангельскай мове. Хочам таксама даведацца, што адбываецца зь іншымі сядзельцамі шклоўскай турмы».

Акрамя былога кандыдата на прэзыдэнта Міколы Статкевіча, у Шклове адбываюць пакараньне вязьні Плошчы Дзьмітры Новік, Уладзімер Лобан, Аляксандар Класкоўскі.

У прыёмнай начальніка Шклоўскай калёніі чакаюць сустрэчы таксама моладзевыя актывісты Марыя Вайнова й Антон Іваноў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG