Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крамлі ня бачаць супярэчнасьцяў зь Менскам у пытаньні АДКБ


Сяргей Прыходзька
Сяргей Прыходзька
Расея і Беларусь маюць адзіную думку адносна магчымасьці выкарыстаньня патэнцыялу АДКБ для прадухіленьня спробаў зьвяржэньня канстытуцыйнай улады ў краінах-удзельніцах арганізацыі – пра гэта заявіў памочнік прэзыдэнта Расеі Сяргей Прыходзька.

“Абнародаваныя разважаньні, якія зьмяшчаюць крытыку на адрас Аляксандра Рыгоравіча ў сувязі зь яго ацэнкамі дзейнасьці АДКБ не адпавядаюць сапраўднасьці. Ён выступаў у гэтай частцы з пазыцыяў, узгодненых з расейскім бокам”, – цытуе Прыходзьку БелаПАН.

Ён адзначыў, што прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў таксама “задаволены характарам і танальнасьцю абмеркаваньня найбольш вострых пытаньняў двухбаковага супрацоўніцтва”, якое адбылося падчас нядаўняй сустрэчы кіраўнікоў дзьвюх краінаў у Сочы.

Раней расейскай газэце “Известия” крыніца ў Крамлі заявіла, што Аляксандар Лукашэнка «выкарыстаў у сваіх мэтах і вульгарызаваў» ідэю дапамогі з боку АДКБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG