Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку не аддаюць пашпарт


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька
Справа супраць кіраўніка АГП Анатоля Лябедзькі завершаная, аднак яму пакуль не вярнулі пашпарт. Раней сьледчыя казалі, што пашпарт быў «прымацаваны» да матэрыялаў крымінальнай справы.

«У мяне на руках зараз нават сама пастанова пра закрыцьцё справы. Там напісана „не здабыта доказаў вінаватасьці і таму крымінальная справа закрыта“. Я зьвязваўся са сьледчым КДБ, нягледзячы на тое, што ёсьць такое рашэньне, пашпарт пакуль я не атрымаў, як і іншыя рэчы, канфіскаваныя ў мяне падчас ператрусу», — заявіў Лябедзька UDF.by.

«Правая рука робіць адно, левая іншае — гэта тыповая дэсынхранізацыя дзеяньняў прадстаўнікоў улады. Калі Лукашэнка робіць гучныя заявы пра круглыя сталы і пэрспэктывы нейкіх перамоваў, для мяне асабіста гэта гучыць як набор папулісцкіх заяваў перад днём, калі вырашаецца заяўка ў МВФ на атрыманьне крэдыту. Але сама беларуская ўлада пры гэтым не зьмяняецца ні на ёту: доказ гэтаму — бяспраўная сытуацыя з маімі дакумэнтамі», — адзначыў палітык.

25 жніўня супраць Анатоля Лябедзькі спынілі крымінальную справу па падзеях 19 сьнежня 2011 году. У лісьце зь міліцыі было напісана «ў сувязі з адсутнасьцю ў дзеяньнях складу злачынства».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG