Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Піменаў на волі, але пад пагрозай экстрадыцыі


Зьміцер Піменаў
Зьміцер Піменаў
Затрыманага ў Польшчы Зьмітра Піменава адпусьцілі пасьля допыту ў пракуратуры ў Пшэмысьлі каля апоўначы ў пятніцу. Допыт цягнуўся амаль восем гадзінаў.

Паводле польскіх законаў, у выстаўленых яму беларускімі праваахоўнымі органамі абвінавачаньнях выйшаў тэрмін даўнасьці.

Тым ня менш у дачыненьні да Піменава ўсчатая працэдура экстрадыцыі ў Беларусь. Канчатковае рашэньне па ёй належыць прыняць міністру, паведамляе Gazeta Wyborcza Rzeszów.

Піменаў, легендарны Мірон, які некалькі гадоў таму атрымаў палітычны прытулак у Бэльгіі, ехаў ва Ўкраіну па сямейных абставінах, быў затрыманы на польска-ўкраінскай мяжы ў ноч з чацьвярга на пятніцу. Як паведаміў іх сын Ігар, Зьміцер мае так званы «жэнэўскі» пашпарт уцекача. Перад ад’ездам ва Ўкраіну, атрымаўшы ўкраінскую візу, сям’я раілася з бэльгійскімі спэцслужбамі, якія запэўнілі, што ўсе дакумэнты Піменава ў парадку, і зь імі яго ня могуць затрымаць на мяжы Эўразьвязу.

У эміграцыі Зьміцер Піменаў працягваў актыўнае грамадзкае жыцьцё, узначаліў Беларуска-Эўрапейскае задзіночаньне, праводзіў галадоўкі пратэсту супраць палітычных рэпрэсіяў у Беларусі, быў ініцыятарам шматлікіх акцыяў каля Эўрапарлямэнту, прыцягваючы ўвагу да беларускіх праблемаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG