Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Навушнік" Хамічэнка знайшоўся


Уладзімер Хамічэнка, 19 сьнежня 2010
Уладзімер Хамічэнка, 19 сьнежня 2010
Міліцыя абвергла паведамленьні пра зьнікненьне памілаванага фігуранта справы пра падзеі 19 сьнежня Ўладзімера Хамічэнкі.

Паведамленьні пра тое, што адзін з фігурантаў крымінальнай справы "навушнік" Уладзімер Хамічэнка пасьля свайго вызваленьня нідзе не аб'явіўся, не адпавядаюць рэчаіснасьці. Пра гэта заявілі ва ўправе ўнутраных спраў Менаблвыканкама, паведамляе БЕЛТА.

Прадстаўнікі МУС патлумачылі, што "Хамічэнка 15 жніўня прыбыў у Слуцк, а раніцай 16-га зьявіўся ў Слуцкі РАУС".

У Слуцкім райадзьдзеле яму аказалі дапамогу ў вяртаньні пашпарта, які раней быў ім згублены. Акрамя таго, па жаданьні Хамічэнкі яму будуць прадстаўлены варыянты працаўладкаваньня ў Слуцкім раёне, згодна зь яго працоўнай кваліфікацыяй. Альбо Уладзімеру Хамічэнку дадуць магчымасьць перападрыхтоўкі.

Кіраўнік Беларусі 11 жніўня памілаваў дзевяцёх актыўных удзельнікаў падзеяў 19 сьнежня.

У інтэрнэце за Ўладзімерам Хамічэнкам пасьля 19 сьнежня замацавалася мянушка "навушнік". На відэа, зьнятым каля ўваходу ў Дом ураду, некаторыя ўбачылі, як ён нібыта нешта перадаваў празь нейкае прыстасаваньне. Аднак у судзе гэта не пацьвердзілася.

Між тым на працэсе разглядаліся дакумэнты адносна псыхічнага здароўя Ўладзімера Хамічэнкі — дзеля гэтага суд палову дня адмыслова працаваў у закрытым рэжыме. У выніку Хамічэнка быў прызнаны вінаватым і, як іншыя, адпраўлены для адбыцьця пакараньня ў звычайную калёнію
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG