У Беларусі масава зачыняюцца малыя прыватныя прадпрыемствы, якія займаліся вытворчасьцю і гандлем. Найчасьцей ініцыятарамі ліквідацыі выступаюць самі ўласьнікі такіх прадпрыемстваў. Дзеля таго, каб прайсьці афіцыйную працэдуру банкруцтва, уласьнік мусіць разьмясьціць платную аб’яву ў дзяржаўнай газэце «Рэспубліка». Здараецца, што ў адным нумары гэтага выданьня друкуецца больш за 400 такіх абвестак (да прыкладу — № 151 за 11 жніўня 2011 году).
Сёньня карэспандэнты «Свабоды» ў рэгіёнах высьвятлялі прычыны, чаму працэс ліквідацыі прыватных прадпрыемстваў набыў такія маштабы.
«Каб людзям было выгадна, то ніхто ня згортваў бы свой бізнэс»
Пра канкрэтныя выпадкі банкруцтва прыватных прадпрыемстваў на Гарадзеншчыне паведамляе Міхал Карневіч.
Спадарыня Валянціна, якая жыве ў невялікім раённым гарадку Ашмяны, арандавала невялічкую краму і 4 гады прадавала выключна беларускае адзеньне.
Цяпер яна распавядае, што ўжо ня можа заплаціць за арэнду памяшканьня, бо плату патрабуюць у валюце, а валюты папросту няма. І самае галоўнае, што гандаль, як яна сьцьвярджае, практычна прыпыніўся:
«Найперш з-за гэтага я і прасела, бо тавар залежваецца, гандлю няма абсалютна. Я гандлявала выключна беларускім, брала на фабрыцы „Контэ“ калготы, шкарпэткі. Але людзі кажуць, што дорага… Вось і ўсё».
На гарадзенскім цэнтральным рынку амаль палова гандлёвых месцаў пустуе, такая ж сытуацыя і на рынку «Карона». Прадпрымальнік Уладзімер кажа, што існуе дзьве галоўныя прычыны: адсутнасьць стабільнага курсу валюты і нізкая платаздольнасьць насельніцтва. Ён дадае, што і ў горадзе знайсьці працу, каб пракарміць сям’ю, практычна немагчыма:
«Вось, да прыкладу, мая жонка закрыла ІП і пайшла на дзяржаўнае прадпрыемства працаваць. Зараз яны тыдзень прастойваюць, па-другое — адбылася дэвальвацыя, і яе заробак зьменшыўся. У іх і так абяцаных 500 даляраў не атрымлівалі, а цяпер апошні заробак яе склаў 700 тысяч — усяго 100 даляраў».
Спадар Ігар спрабаваў вазіць адзеньне з Польшчы і прадаваць у Беларусі, але прадпрымальніцтва таксама давялося пакінуць. Уладкаваўся працаваць таксістам, каб перажыць гэтыя часы:
«Крызіс у краіне. І адкуль у людзей грошы? Ня ведаю, мне здаецца, у нашай краіне немагчыма ніякім бізнэсам займацца, бо няма ўмоваў».
Спадар Васіль займаўся грузаперавозкамі, меў грузавік. Ён ня вельмі хоча распавядаць, чаму спыніў дзейнасьць. Кажа толькі, што лепш наагул пакуль прадпрымальніцкую дзейнасьць ня весьці:
«Ну нявыгадна гэта, і давайце пакінем без камэнтару. Адзінае вам скажу: каб людзям было выгадна, то ніхто б не закрываўся».
Асноўная прычына банкруцтваў — умяшаньне дзяржаўных чыноўнікаў
Нягледзячы на вялікі досьвед працы — Алег Скібскі 16 гадоў займаўся закупам ды рэалізацыяй касмэтычных і парфумэрных вырабаў — ягоны бізнэс не ўтрываў ні ў форме прыватнай фірмы, ні праз рэарганізацыю ў прыватнае ўнітарнае прадпрыемства:
«Мы займаліся касмэтыкай і парфумай, занімаліся гэтым амаль 16 год — з 1996 году. А цяпер зачыняем і прыватнае прадпрымальніцтва, і прыватнае ўнітарнае прадпрыемства па гэтым профілі. Мне патрэбныя найманыя працаўнікі: сам жа я не магу і гандляваць, і весьці бухгальтэрыю, і прывозіць тавар… І найманых работнікаў — нельга. І ў якасьці ПУП працаваць нявыгадна — нерэнтабэльна!».
Спадар Скібскі кажа, што забарона наймаць працаўнікоў падкасіла шмат каго зь ягоных калегаў. Каб на дзяржаўным узроўні яе адмянілі, то ён бы вярнуўся ў прадпрымальніцтва:
«Калі не казаць пра валюту ды іншыя бягучыя праблемы, то гэта — асноўная! Віцебск жа — памежны горад, сюды і расейцы прыяжджаюць, і валютчыкаў хапае. Толькі б дзяржава не замінала — і ўсё! Каб дазволілі мець найманых работнікаў, я б адразу з радасьцю! І адчыніў бы яшчэ некалькі „кропак“! Як толькі дазволяць — калі ласка! Мы ўсе вернемся!».
Ірына Яскевіч, старшыня арганізацыйнай групы прафсаюзу «Разам», які займаецца праблемамі прадстаўнікоў дробнага бізнэсу, лічыць, што масавая ліквідацыя статусу прадпрымальніка і дробных прыватных прадпрыемстваў зьвязаная з падвышэньнем коштаў на тавары ды паслугі:
«Кошты робяцца такія, што небагатаму чалавеку нічога не прадасі! Каб кошты падвышаліся разам з падвышэньнем заробкаў, каб кампэнсаваўся рост коштаў хаця б на 40%, то прадпрымальнікі б яшчэ неяк існавалі. А пакуль людзей „б’е ліхаманка“: выжывае толькі той, у каго ніжэйшыя кошты. Але гэта не надоўга, бо зь нечага ты мусіш рабіць абавязковыя выплаты».
Прадпрымальнікі мусяць плаціць падаткі і аплочваць арэнду, таму ў выйгрышы можа застацца хіба той, хто вырабляе ці прадае нешта эксклюзіўнае. Але віцебскія прыватныя прадпрымальнікі і прадпрыемствы арыентаваныя на патрэбы шараговага спажыўца, падкрэсьлівае Ірына Яскевіч.
Цяпер, кажа прадпрымальніца, нейкі прыбытак маюць тыя, хто вырабляе сэзоннае адзеньне або прадае тавары для школьнікаў напярэдадні новага навучальнага году. Але ў самым хуткім часе гэта ўжо ня будзе прыбытковым.
Таму былыя прадпрымальнікі Віцебшчыны, вымушаныя ліквідаваць свой бізнэс на радзіме, задумваюцца пра аднаўленьне яго да прыкладу, у суседняй Расеі. Так, праз усходнюю мяжу ўжо масава перабраліся прыватныя прадпрыемствы, якія займаліся грузавымі аўтаперавозкамі ці будаўніцтвам.
Не зачыняюцца, але й не працуюць
Пры гэтым большасьць зь іх вінавацяць у гэтым крызіс і кажуць, што ад вясны гэтага году ўмовы для прыватнага бізнэсу сталі надзвычай складанымі.
Прадпрымальнік Сяргей Барута наймаў памяшканьні і здаваў іх у субарэнду. Бізнэс быў для яго дадатковай крыніцай даходу, бо Сяргей мае і іншую працу. Аднак здача памяшканьняў у арэнду прыносіла грошы, каб гасіць крэдыты.
Цяпер жа Сяргееў бізнэс стаў нявыгадны:
«Цэны растуць, а людзі ўжо ня хочуць плаціць такія вялікія грошы. Самі бачыце, даляр як расьце — людзям нявыгадна браць у субарэнду памяшканьні пад склад або пад гандаль».
У выніку Сяргей вырашыў згарнуць сваю дзейнасьць:
«Тут апошнім часам увогуле ўсе паадмаўляліся. Трымаў да апошняга — паўгода за свае грошы плаціў».
Прадпрымальнік Сяргей Мазур займаўся будаўнічай справай — узводзіў катэджы для прыватных асобаў. Але цяпер ён кінуў гэтую справу, бо попыту на яго паслугі няма. Былы бізнэсмэн тлумачыць:
«У людзей скончыліся грошы, каб будаваць…».
Прадпрымальніца Алена Коўча гандлявала на рынку жаночымі сумачкамі. Але бізнэс давялося зачыніць, бо з-за праблемаў з валютай вазіць з Расеі тавар стала немагчыма. У будучыні Алена мяркуе быць больш асьцярожнай, калі наважыцца займацца бізнэсам:
«Можна будзе паспрабаваць яшчэ раз, але трэба будзе падумаць вельмі добра».
Берасьцейскі прадпрымальнік, намесьнік кіраўніка грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» Віктар Чайкоўскі: «Сытуацыя ў Берасьці такая ж, як і па ўсёй краіне. Зачыняецца велізарная колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў, прыватных прадпрыемстваў. Многія калі не зачыняюцца, то проста не ажыцьцяўляюць дзейнасьць. Тут вельмі глыбокія прычыны, якія палягаюць найперш у эканамічнай палітыцы, якую праводзяць улады».
Паводле дадзеных грамадзкай арганізацыі «Менскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў», у прыватным бізнэсе Беларусі занята 1 млн чалавек. 186 тысяч зь іх — індывідуальныя прадпрымальнікі (у асноўным гандляры на рынках і ў гандлёвых цэнтрах).
Беларускі прыватны бізнэс застаецца пераважна «малым» і фармуе толькі 10 працэнтаў ВУП Беларусі.
Прырост колькасьці малых прыватных прадпрыемстваў у год — 4 працэнты.
74% занятых у прыватным бізнэсе беларусаў маюць вышэйшую адукацыю.
Паводле сацыялягічных апытаньняў, 90 працэнтаў насельніцтва Беларусі лічаць, што разьвіцьцё прадпрымальніцтва ідзе «на карысьць краіне», а прадпрымальнікі — гэта пастаўшчыкі тавараў і паслуг, стваральнікі працоўных месцаў, донары рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, а ня «прагавітыя эгаісты й эксплюататары».

ГАРАДЗЕНШЧЫНА

Мне здаецца, у нашай краіне немагчыма ніякім бізнэсам займацца.
«Крызіс у краіне. І адкуль у людзей грошы? Ня ведаю, мне здаецца, у нашай краіне немагчыма ніякім бізнэсам займацца, бо няма ўмоваў».
Спадар Васіль займаўся грузаперавозкамі, меў грузавік. Ён ня вельмі хоча распавядаць, чаму спыніў дзейнасьць. Кажа толькі, што лепш наагул пакуль прадпрымальніцкую дзейнасьць ня весьці:
«Ну нявыгадна гэта, і давайце пакінем без камэнтару. Адзінае вам скажу: каб людзям было выгадна, то ніхто б не закрываўся».
ВІЦЕБШЧЫНА
Асноўная прычына банкруцтваў — умяшаньне дзяржаўных чыноўнікаў
Нягледзячы на вялікі досьвед працы — Алег Скібскі 16 гадоў займаўся закупам ды рэалізацыяй касмэтычных і парфумэрных вырабаў — ягоны бізнэс не ўтрываў ні ў форме прыватнай фірмы, ні праз рэарганізацыю ў прыватнае ўнітарнае прадпрыемства:
«Мы займаліся касмэтыкай і парфумай, занімаліся гэтым амаль 16 год — з 1996 году. А цяпер зачыняем і прыватнае прадпрымальніцтва, і прыватнае ўнітарнае прадпрыемства па гэтым профілі. Мне патрэбныя найманыя працаўнікі: сам жа я не магу і гандляваць, і весьці бухгальтэрыю, і прывозіць тавар… І найманых работнікаў — нельга. І ў якасьці ПУП працаваць нявыгадна — нерэнтабэльна!».
Як толькі дазволяць, мы ўсе вернемся.
Спадар Скібскі кажа, што забарона наймаць працаўнікоў падкасіла шмат каго зь ягоных калегаў. Каб на дзяржаўным узроўні яе адмянілі, то ён бы вярнуўся ў прадпрымальніцтва:
«Калі не казаць пра валюту ды іншыя бягучыя праблемы, то гэта — асноўная! Віцебск жа — памежны горад, сюды і расейцы прыяжджаюць, і валютчыкаў хапае. Толькі б дзяржава не замінала — і ўсё! Каб дазволілі мець найманых работнікаў, я б адразу з радасьцю! І адчыніў бы яшчэ некалькі „кропак“! Як толькі дазволяць — калі ласка! Мы ўсе вернемся!».
Ірына Яскевіч, старшыня арганізацыйнай групы прафсаюзу «Разам», які займаецца праблемамі прадстаўнікоў дробнага бізнэсу, лічыць, што масавая ліквідацыя статусу прадпрымальніка і дробных прыватных прадпрыемстваў зьвязаная з падвышэньнем коштаў на тавары ды паслугі:
«Кошты робяцца такія, што небагатаму чалавеку нічога не прадасі! Каб кошты падвышаліся разам з падвышэньнем заробкаў, каб кампэнсаваўся рост коштаў хаця б на 40%, то прадпрымальнікі б яшчэ неяк існавалі. А пакуль людзей „б’е ліхаманка“: выжывае толькі той, у каго ніжэйшыя кошты. Але гэта не надоўга, бо зь нечага ты мусіш рабіць абавязковыя выплаты».
Прадпрымальнікі мусяць плаціць падаткі і аплочваць арэнду, таму ў выйгрышы можа застацца хіба той, хто вырабляе ці прадае нешта эксклюзіўнае. Але віцебскія прыватныя прадпрымальнікі і прадпрыемствы арыентаваныя на патрэбы шараговага спажыўца, падкрэсьлівае Ірына Яскевіч.
Цяпер, кажа прадпрымальніца, нейкі прыбытак маюць тыя, хто вырабляе сэзоннае адзеньне або прадае тавары для школьнікаў напярэдадні новага навучальнага году. Але ў самым хуткім часе гэта ўжо ня будзе прыбытковым.
Таму былыя прадпрымальнікі Віцебшчыны, вымушаныя ліквідаваць свой бізнэс на радзіме, задумваюцца пра аднаўленьне яго да прыкладу, у суседняй Расеі. Так, праз усходнюю мяжу ўжо масава перабраліся прыватныя прадпрыемствы, якія займаліся грузавымі аўтаперавозкамі ці будаўніцтвам.
БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА
Не зачыняюцца, але й не працуюць
Пры гэтым большасьць зь іх вінавацяць у гэтым крызіс і кажуць, што ад вясны гэтага году ўмовы для прыватнага бізнэсу сталі надзвычай складанымі.
Прадпрымальнік Сяргей Барута наймаў памяшканьні і здаваў іх у субарэнду. Бізнэс быў для яго дадатковай крыніцай даходу, бо Сяргей мае і іншую працу. Аднак здача памяшканьняў у арэнду прыносіла грошы, каб гасіць крэдыты.
Цэны растуць, а людзі ўжо ня хочуць плаціць такія вялікія грошы.
Цяпер жа Сяргееў бізнэс стаў нявыгадны:
«Цэны растуць, а людзі ўжо ня хочуць плаціць такія вялікія грошы. Самі бачыце, даляр як расьце — людзям нявыгадна браць у субарэнду памяшканьні пад склад або пад гандаль».
У выніку Сяргей вырашыў згарнуць сваю дзейнасьць:
«Тут апошнім часам увогуле ўсе паадмаўляліся. Трымаў да апошняга — паўгода за свае грошы плаціў».
Прадпрымальнік Сяргей Мазур займаўся будаўнічай справай — узводзіў катэджы для прыватных асобаў. Але цяпер ён кінуў гэтую справу, бо попыту на яго паслугі няма. Былы бізнэсмэн тлумачыць:
«У людзей скончыліся грошы, каб будаваць…».
Прадпрымальніца Алена Коўча гандлявала на рынку жаночымі сумачкамі. Але бізнэс давялося зачыніць, бо з-за праблемаў з валютай вазіць з Расеі тавар стала немагчыма. У будучыні Алена мяркуе быць больш асьцярожнай, калі наважыцца займацца бізнэсам:
«Можна будзе паспрабаваць яшчэ раз, але трэба будзе падумаць вельмі добра».
Тут вельмі глыбокія прычыны, якія палягаюць найперш у эканамічнай палітыцы, якую праводзяць улады.