Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Эштан: Памілаваньня 9 вязьняў для нас замала


На просьбу нашага Радыё Майкл Мэн, прэсавы сакратар высокага прадстаўніка Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі Кэтрын Эштан, пракамэнтаваў апошнія падзеі, зьвязаныя зь Беларусьсю – адмову ўезду ў Літву намесьніцы міністра юстыцыі Беларусі Але Бодак, новыя эканамічныя санкцыі Вашынгтону адносна афіцыйнага Менску і памілаваньне Аляксандрам Лукашэнкам дзевяці вязьняў Плошчы.

Максімюк: Спадарыня Ала Бодак знаходзіцца ў сьпісе неўязных у Эўразьвяз, але падаецца, што днямі яна магла спакойна ўехаць у Літву, калі б не беларускія незалежныя СМІ, якія пачалі крычаць на ўвесь голас, што яе нельга ўпускаць у Літву. Раней ёй без праблемаў выдалі літоўскую візу. У сувязі з гэтым маё першае пытаньне: Ці існуе нейкі эфэктыўны мэханізм у Эўразьвязе, які не дазваляў бы на выдачу візаў асобам у сьпісе неўязных? Ці, можа, існуюць нейкія выключэньні для асобаў у такіх сьпісах, і некаторыя краіны Эўразьвязу могуць не выконваць пастановаў, якія былі прынятыя ўсімі міністрамі замежных справаў у Брусэлі?

Мэн: Як вы сказалі, гэтую спадарыню завярнулі зь мяжы, ёй не дазволілі ўехаць у краіну Эўразьвязу, так што ў выніку ніякай праблемы ня ўзьнікла. Усе краіны-сябры Эўразьвязу абавязаныя выконваць візавую забарону у
Усе краіны-сябры Эўразьвязу абавязаныя выконваць візавую забарону у адносінах да ўсіх асобаў у сьпісе неўязных, незалежна ад таго, кім такая асоба зьяўляюцца.

адносінах да ўсіх асобаў у сьпісе неўязных, незалежна ад таго, кім такая асоба зьяўляюцца.

Некаторыя выключэньні магчымыя, калі краіна арганізуе сустрэчу міжнароднай арганізацыі. Тады краіна, дзе адбываецца такая сустрэча, можа зьвярнуцца з просьбай аб вызваленьні некаторых асобаў з-пад візавай забароны, але гэта ня значыць, што яна абавязкова зьвернецца.

У асноўным аднак жа, калі ўсе 27 краінаў-сябраў Эўразьвязу пагаджаюцца ўвесьці візавыя ці іншыя санкцыі, то кожная краіна мусіць такое рашэньне выконваць. Ну і як вы бачылі ў гэтым выпадку, у канчатковым выніку рашэньне аб візавай забароне была ўшанаванае.

Максімюк: А калі нейкая краіна хоча атрымаць вызваленьне нейкай асобы ад візавай забароны, дык што яна павінна зрабіць? Зьвярнуцца з просьбай у Брусэль?

Мэн: Вызваленьні ад візавай забароны як такой не даюцца. Мы тут гаворым пра такое магчымае выключэньне, як, напрыклад, сытуацыя, калі людзі пад візавымі санкцыямі з краінаў, якія здабываюць нафту, хочуць удзельнічаць у сустрэчы краінаў АПЭК. Гэта адзіны прыклад, які мне зараз прыходзіць у галаву. У такім выпадку краіна, якая арганізуе сустрэчу, можа папрасіць аб вызваленьні некаторых асобаў ад візавых санкцый. Але гэта сапраўды выключэньне, а ня правіла.

Максімюк: Ці вы ведаеце аб такіх выпадках у нядаўняй міжнароднай практыцы, калі некага вызвалілі з-пад візавай забароны? Нехта стараўся атрымаць такое выключэньне?

Мэн: Я ня чуў пра такія выпадкі ў апошнім часе, але, каб даць вам прыклад, я скажу, што нядаўна вяліся размовы наконт аднаго спадара з Ірану, які знаходзіцца ў сьпісе неўязных і якога паставілі ў Іране міністрам у пытаньнях нафты і газу. Размовы датычылі таго, што рабіць, калі ён захоча прыехаць на сустрэчу АПЭК.

Максімюк: Міністэрства фінансаў ЗША ўчора ўвяло новыя эканамічныя санкцыі супраць чатырох беларускіх кампаній, каб такім чынам выказаць пратэст супраць далейшага парушэньня правоў чалавека ў Беларусі. Ці нешта паказвае на тое, што Брусэль мог бы пайсьці сьледам Вашынгтону?

Мэн: Апошняе рашэньне Эўразьвязу ў гэтым кірунку было 20 чэрвеня, калі мы ўзмацнілі свае санкцыі супраць беларускага рэжыму: увялі эмбарга
Ключавым для нас застаецца патрабаваньне, каб беларускі рэжым вызваліў і апраўдаў зьняволеных за пратэст пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў.

на экспарт узбраеньня, матэрыялаў і абсталяваньня, якія могуць выкарыстоўвацца рэжымам для ўнутраных рэпрэсій; дадалі чатыры прозьвішчы ў сьпіс неўязных; замарозілі актывы трох кампаній, зьвязаных з рэжымам; і заклікалі нашы банкі не даваць пазыкаў Менску. Ключавым для нас застаецца патрабаваньне, каб беларускі рэжым вызваліў і апраўдаў зьняволеных за пратэст пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў. Толькі пасьля гэтага мы можам пачаць абмеркаваньне магчымага зьмякчэньня санкцый. Але мы таксама сказалі, што мы пастаянна сочым за сытуацыяй у Беларусі і што можам дадаць новыя асобы ў сьпіс неўязных у залежнасьці ад сытуацыі.

Максімюк: Учора стала вядома, што Аляксандар Лукашэнка памілаваў 9 чалавек, зьняволеных за ўдзел у пратэсьце пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. На вашу думку, як Брусэль павінен адказаць на гэты крок беларускага рэжыму?

Мэн: Мы сказалі ясна, што сытуацыя ў Беларусі для нас непрымальная.
Мы хочам бачыць вызваленьне ўсіх несправядліва зьняволеных.

Нельга замыкаць у турме людзей толькі за тое, што яны знаходзяцца ў апазыцыі. Мы верым у дэмакратыю, і калі ў краіне праводзяцца свабодныя і дэмакратычныя выбары, дык ніхто не саджае людзей у турму пасьля выбараў. Вызваленьне некаторых вязьняў у Беларусі – гэта, зразумела, крок у правільным кірунку. Але яго замала. Мы хочам бачыць вызваленьне ўсіх несправядліва зьняволеных. І ня будзе ніякай размовы пра зьмякчэньне санкцый, пакуль гэтага не адбудзецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG