Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёгкі: прозьвішчы памілаваных можна назваць толькі зь іх згоды


Нашыя калегі з казахскай службы Радыё Свабода зьвярнуліся да кіраўніка прэсавай службы беларускага прэзыдэнта Паўла Лёгкага, які цяпер знаходзіцца ў Казахстане на саміце Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы, з просьбай назваць памілаваных па справе аб пасьлявыбарчых пратэстах.

Лёгкі: Паводле практыкі ўжываньня права, людзі, які папрасілі пра памілаваньне і якія былі памілаваныя, афіцыйна не называюцца. Рэч у тым, што гэта пытаньне зьвязанае з правамі асобы, з правамі чалавека, непасрэдна памілаванага прэзыдэнтам. Таму толькі зь яго асабістай згоды можна называць яго прозьвішча. Так што пры усё павазе да Радыё Свабода, я не магу гэтага зрабіць, прабачце.

Карэспандэнт: А калі ўступіць у сілу ўказ?

Лёгкі: Я так разумею, адразу пасьля падпісаньня.

Карэспандэнт: Іх ужо выпусьцілі?

Лёгкі: Ведаеце, я не валодаю гэтымі дэталямі, бо знаходжуся тут, у Казахстане, на саміце. Самае галоўнае, што ўказ падпісаны. Калі неабходна сустрэцца зь некім з тых, хто памілаваны і адпушчаны, вы можаце прыехаць у Менск і зрабіць гэта абсалютна свабодна, акрэдытавацца пры МЗС Рэспублікі Беларусь і знайсьці гэтых людзей. Вам ніхто ў гэтым перашкаджаць ня будзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG