У Менску нэгатыўна ацанілі выказваньні Ўладзімера Пуціна пра "магчымасьць і пажаданасьць" аб'яднаньня Беларусі і Расеі ў адну дзяржаву на ўзор СССР. Многія апытаныя беларускія палітыкі ўспрымаюць гэтую заяву як некарэктнае перадвыбарчае выказваньне расейскага прэм'ера.
Як успрынялі ў Беларусі заяву Пуціна пра "пажаданасьць" аб'яднаньня Расеі і Беларусі ў адну дзяржаву? Размаўляючы сёньня на гэту тэму зь беларускімі палітыкамі, ахвотных выканаць параду Ўладзімера Пуціна і пачаць "змагацца" за аб'яднаньне выявіць не ўдалося.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных у сувязі з учарашнімі выказваньнямі Уладзімера Пуціна зазначыў, што афіцыйнага камэнтара на гэта конт няма, але нагадаў пазыцыю беларускага кіраўніцтва:
"Працытуйце Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку, які дакладна сказаў, што нацыянальны сувэрэнітэт — гэта сьвятая рэч для беларусаў і не зьяўляецца нейкай каньюнктурай і нават прадметам для перамоваў".
Большасьць беларусаў ня хоча аб'яднаньня з Расеяй, — заявіў "Свабодзе" былы намесьнік дырэктара НІСЭПД Аляксандар Сасноў:
"Магу сказаць адназначна, што тых, хто жадае далучэньня нашай краіны да Расеі, з кожным годам усё менш і менш. Іх значна менш, чым тых, хто хацеў бы аб'яднаньня з Эўразьвязам. А тое, што сказаў Пуцін,-- так думае 98 адсоткаў расейцаў. Яны як акупантамі і імпэрыялістамі былі, так і засталіся ".
У чэрвені 2011 году НІСЭПД правёў у Беларусі нацыянальнае апытаньне, падчас якога сацыёлягі пыталіся: "Калі б сёньня праходзіў рэфэрэндум пра аб'яднаньне Беларусі і Расеі, як бы вы прагаласавалі?" Тады "за" аб'яднаньне выказаўся 31 адсотак апытаных, супраць — 48 адсоткаў. А на пытаньне, ці ўступаць Беларусі ў Эўрапейскі Зьвяз, пазытыўна адказала 45% апытаных, нэгатыўна — 32.
Не знайшла падтрымкі заява Пуціна нават у прадстаўніка славянскага руху. Старшыня Беларускага славянскага камітэту Сяргей Касьцян заявіў:
"Пуцін заблукаў у сваёй уласнай палітыцы, і таму ён шукае нейкага выхаду перад думскімі і прэзыдэнцкімі выбарамі. У Беларусі грамадзяне жадаюць быць у саюзе з Расеяй, але ахвотных "растварыцца" ў расейскай дзяржаве знойдзецца ну ня больш за тысячу чалавек".
Паводле Сяргея Касьцяна, нават беларускія грамадзяне расейскай нацыянальнасьці, якіх каля 10 адсоткаў ад агульнага складу насельніцтва Беларусі, на 99 працэнтаў не жадаюць уваходжаньня ў склад Расеі.
Прадстаўнікі беларускай апазыцыі рыхтуюць пратэст з нагоды заявы Пуціна. На іх думку, яна можа несьці пагрозу беларускай незалежнасьці. Намесьнік старшыні Беларускага народнага фронту, экс-кандыдат на выбарах прэзыдэнта Рыгор Кастусёў кажа, што пра небясьпеку расейскай інкарпарацыі Беларусі ягоная партыя казала заўсёды:
"Пуцін хоча хутчэй ажыцьцявіць сваю мэту — цалкам далучыць Беларусь да Расеі, і ён ужо ў адкрытую заяўляе гэта. Самае шкоднае, што ня ўсе палітыкі ў Беларусі разумеюць гэтую пагрозу, многія глядзяць на гэта скрозь пальцы. Адназначна, тут трэба рабіць нейкую заяву ад беларускіх палітыкаў у адказ на такія выпады расейскага боку і рабіць захады па абароне нашай краіны ад інкарпарацыі ў Расею".
Па словах Кастусёва, Беларусь цяпер аслабленая эканамічным крызісам і дыктатурай, і Пуцін спадзяецца ў гэтых умовах атрымаць Беларусь у рукі, як "перасьпелы плод":
"Эканамічнае аслабленьне Беларусі адбылося не без удзелу Расеі. Гэта робіцца прыхавана, але калі прааналізаваць, то гэта становіцца і заўважна. Расейскі бок увесь час імкнуўся даваць крэдыты рэжыму, не на карысьць беларускаму народу. Ён утрымліваў гэты рэжым, усьведамляючы, што эканоміка краіны падае, і спадзеючыся, што гэта дазволіць лёгка захапіць Беларусь".
Па словах Кастусёва, Беларусь мае права разьлічваць на падтрымку сваёй незалежнасьці з боку Захаду, які даваў гарантыі яе сувэрэнітэту ў часе падпісаньня дамовы пра вывад ядзернай зброі.
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька таксама лічыць заявы Пуціна пачаткам выбарчай кампаніі:
"Гэтае пасланьне накіравана на той сэгмэнт расейцаў, у якога настальгія аб мінулым. Яму вельмі важна паказаць інтэграцыйныя посьпехі на постсавецкай прасторы. Менавіта на гэта накіраваны і праекты Пуціна, зьвязаныя з Мытным саюзам... Што тычыцца зьместу заявы Пуціна, то яна некарэктная, яна закранае інтарэсы многіх людзей у Беларусі. Вярнуць Беларусь ва ўлоньне СССР — проста ўтапічна".
Беларускі адказ Пуціну