Былы вязень Глыбоцкай калёніі № 13 Юрый Лінга, а таксама сваякі іншых вязьняў распавялі пра зьдзекі, зьбіцьцё і неаказаньне мэдычнай дапамогі асуджаным, якіх трымаюць у гэтай установе. Сьведкі таксама кажуць пра факты пратэстнага самапашкоджаньня вязьняў ў калёніі.
Юрый Лінга вызваліўся з Глыбоцкай калёніі на пачатку ліпеня. Былы вязень кажа, што асабіста ведае людзей, якія на знак пратэсту супроць дзеяньняў адміністрацыі зрабілі сабе фізычныя пашкоджаньні:
"Пасьля 12-га ліпеня вязьні, якіх трымалі ў ПКТ, пачалі патрабаваць пракурора, каб паскардзіцца на ўмовы, на тое, што людзей гэтак зьбіваюць. Але яны не жадалі сустракацца з пракурорам зь Віцебску, бо ад яго не чакалі дапамогі, а патрабавалі генэральнага пракуратура. Ім адмовілі, ужылі спэцсродкі, і людзі сталі "ўскрывацца". Мікалай Разуеў парэзаў сабе жывот, Юрый Канцява, якога прызналі інвалідам 2-й групы пасьля зьбіцьця, таксама "парэзаўся". А таксама вязень Чыкін, гэтак яго ўсе звалі. І Ільля, малады чалавек. Ён пасьля зьбіцьця "ўскрыўся" і страціў шмат крыві, быў блізкі нават да сьмерці".
Прэсавая канфэрэнцыя праходзіла ў менскім офісе АГП. Лідэр грамадзкай арганізацыі "Плятформа", сам былы вязень Бабруйскай калёніі Андрэй Бандарэнка прадставіў Сьвятлану Пакунову, маці аднаго з асуджаных, якога трымаюць у Глыбоцкай калёніі № 13. Жанчына пра катаваньні ў гэтай калёніі распавяла са слоў сына, Ільлі Кавернікава, які сказаў ёй на спатканьні: "Зьвяртайся куды заўгодна, бо горш ужо ня будзе".
"Яго заключылі ў карцэр 12 ліпеня за тое, што разам зь іншымі абвясьціў галадоўку пратэсту супроць незаконных дзеяньняў адміністрацыі. За гэта яго зьбілі гэтак, што ў яго апухлі рукі і ён ня мог нічога трымаць у руках. Я сама бачыла сьляды кайданкаў на руках, і ён паказаў вялікі шрам на руцэ — гэта ён мусіў перарэзаць сабе вены, каб спыніць зьбіцьцё, бо трываць было немагчыма. Але больш ён распавесьці нічога ня змог, бо быў запалоханы, а там яшчэ заўсёды прысутнічае некалькі чалавек з адміністрацыі".
Паводле Сьвятланы Пакуновай, зьбітых вязьняў трымаюць у ПКТ (памяшканьні камэрнага тыпу), пакуль ня пройдуць сьляды зьбіцьця. Сын Сьвятланы асуджаны на 2 гады за ўгон старога "Масквіча". У момант злачынства Ільлі было толькі 17 гадоў. Паводле Сьвятланы, яе сын пасьля зьбіцьця "мочыцца крывёю".
Маці Ўсевалада Сяргеева Галіне Сяргеевай убачыцца з сынам не ўдалося. Чалавек, які вызваліўся з Глыбоцкай калёніі, паведаміў ёй праз тэлефон, што яе сына "надзвычай моцна зьбілі". Жанчына зьвярнулася да начальніка калёніі Ўладзімера Раманчука, які паабяцаў ёй кароткае спатканьне з сынам. Але спатканьня маці так і не атрымала. Да былога тэрміну пакараньня Ўсеваладу Сяргееву дадалі яшчэ 9 месяцаў нібыта за злачынства, зьдзейсьненае ўжо ў турме.
Сьведкі казалі, што скаргі на адміністрацыю калёніі ў Глыбокім да адрасатаў не даходзяць, а тых, хто скардзіцца, чакае помста. Таксама ўдзельнікі прэсавай канфэрэнцыі казалі пра вельмі дрэннае мэдычнае абслугоўваньне ў калёніі і пра факты неаказаньня мэдычнай дапамогі тым, каму яна была патрэбная.
Андрэй Бандрэнка паведаміў журналістам, што ідзе збор інфармацыі пра незаконныя дзеяньні адміністрацыі ў беларускіх турмах. Паводле Бандарэнкі, асаблівую занепакоенасьць сярод абаронцаў правоў вязьняў выклікае таксама сытуацыя вакол Зьмітра Дашкевіча, якога трымаюць у калёніі ў Горках.
У МУС сьцьвярджаюць, што масавай спробы суіцыду на знак пратэсту ў калёніі № 13 у сярэдзіне ліпеня не было. У міліцыі таксама паведамілі, што мелі месца асобныя выпадкі ўжываньні сілы супроць вязьняў, якія парушылі турэмную дысцыпліну.