Вядомы беларускі блогер Яўген Ліпковіч кажа, што агульнае ў менскім і нарвэскім тэрактах — прыкметы шызафрэніі ў іх выканаўцаў:
“У гэтай сытуацыі дзіўна наступнае: гэтаму нарвэжцу пагражае ўсяго 21 год турмы. Мне гэта незразумела, я не магу казаць, што я прыхільнік сьмяротнага пакараньня ці не... Але ад тэрарызму не застрахаваны ніхто. Гэта здараецца ва ўсім сьвеце. Аднак мне падаецца, што тэрарыстамі не нараджаюцца, імі становяцца. Ён жа не нарадзіўся адразу шызафрэнікам? Дзесьці заразіўся. У тым ліку заразіўся нейкай дзіўнай ідэалёгіяй, заразіўся з асяродку, у якім знаходзіўся”.
Абараняць грамадзян ад тэрактаў — перш за ўсё функцыя дзяржавы, кажа спадар Ліпковіч:
“Мы плацім падаткі, а дзяржава павінна нас абараняць. Гэта адна зь яе функцыяў. Ёсьць шмат прыкладаў, як дзяржава гэта робіць — у тым жа Ізраілі, дзе змагаюцца з тэрарызмам з усіх сіл, робяць прэвэнтыўныя захады”.
У Осла пасьля тэракту на знак салідарнасьці з ахвярамі на дэманстрацыю выйшлі сотні тысяч чалавек. У Беларусі такое немагчыма, кажа Яўген Ліпковіч, бо тут на вуліцах невядомыя ў цывільным хапаюць нават за тое, што людзі маўчаць. Таму беларусы выказваюць свае думкі і спачуваньні пераважна ў інтэрнэце.