Акадэмік Аляксандар Вайтовіч зазначае, што пасьля тэрактаў у Осла ёсьць пэўная яснасьць, чым яны былі выкліканыя і якія былі матывы тэрарыста. Што ж да менскага тэракту, дык тут такой яснасьці па-ранейшаму няма.
“Калі ж заставацца на пазыцыях агучанага ўладамі ў Осла і ў нас, то агульнымі зьяўляюцца асаблівасьці пэрсонаў выканаўцаў, як у нас, так і там. Гэта людзі, адносна якіх псыхіятрычная экспэртыза, можа, і пакажа, што яны нармальныя, але, на мой погляд, гэта людзі з парушэньнямі. І трэба нейкія захады распрацоўваць, каб такія людзі не маглі ажыцьцявіць свае задумы”.
Што да абароны ад тэрарызму з боку такіх людзей, то спадар Вайтовіч мяркуе: трэба, каб само грамадзтва было шырэй заангажаванае ў захады па ахове самога сябе:
“І трэба, каб грамадзтва супрацоўнічала з уладай, а з другога боку, каб і ўлада супрацоўнічала з грамадзтвам, а ня так, як гэта ў нас робіцца. Тое, што робяць нашыя ўлады, — гэта ўсталяваньне дыктатуры і поўнага кантролю над грамадзтвам. Гэта звычайная дыктатура, якая была ў Гітлера, Сталіна, Мао. Але гэта ня той шлях, па якім будзе разьвівацца сьвет і чалавецтва. Вядома, што гэта скончыцца, толькі пытаньне — зь якімі наступствамі, стратамі і калі гэта будзе”.
У Беларусі праявамі тэрору супраць сваіх грамадзян карыстаецца ўлада, кажа спадар Вайтовіч:
“Бачыце, што робіцца кожную сераду: выходзяць нейкія бандыты, якім, падобна, усё дазволена, яны атрымалі індульгенцыю на ўсё, што будуць рабіць. І яны душаць людзей, валяць іх на зямлю, кідаюць беспрытомных, як у выпадку з тым пэнсіянэрам каля Нацыянальнай бібліятэкі — прыдушылі чалавека і кінулі... Гэта я б назваў дзяржаўным экстрэмізмам і тэрарызмам, калі не выконваюцца законы, пануе беззаконьне. У розных краінах усё па-рознаму, і трэба супраць усяго гэтага змагацца”.