Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлюсконі запрасіў Лукашэнку?


Пра гэта паведаміў сайт Белтэлерадыёкампаніі. Аляксандар Лукашэнка адказаў на запрашэньне: «Беларусь возьме ўдзел ў сусьветнай выставе "ЭКСПА-2015" у Міляне».

Аб гэтым гаворыцца ў пасланьні Аляксандра Лукашэнкі старшыні Савету міністраў Італіі Сыльвія Бэрлюсконі ў адказ на запрашэньне кіраўніка італьянскага ўраду. Кіраўнік РБ канстатаваў істотны прагрэс, дасягнуты ў супрацоўніцтве дзьвюх краін па выніках асабістых сустрэч з Сыльвія Бэрлюсконі ў 2009 годзе. Ён таксама выказаў упэўненасьць, што выстава "ЭКСПА-2015" на тэму «Накарміць плянэту» надасьць дадатковы імпульс гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву паміж дзьвюма краінамі, адкрые новыя ўзаемавыгадныя напрамкі, паведамляе БТ.

Пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году ўезд А.Лукашэнку на тэрыторыю Эўразьвязу забаронены.

Напрыканцы траўня сёлета інфармацыйныя агенцтвы паведамілі пра тое, што "Бэрлюсконі прыедзе ў Беларусь". Аднак пасольства Італіі ў Менску зьняпраўдзіла гэтую інфармацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG