Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасольства Італіі: Бэрлюсконі ў Беларусь ня едзе


Сыльвіё Бэрлюсконі ў час свайго папярэдняга візыту ў Менск
Сыльвіё Бэрлюсконі ў час свайго папярэдняга візыту ў Менск
Пасольства Італіі паведаміла, што інфармацыя пра візыт у Беларусь прэм'ер-міністра гэтай краіныі Сыльвіё Бэрлюсконі “ня мае пад сабой ніякіх падставаў”.

Раней прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных такасама не пацьвердзіў плянаў італьянскага прэм'ера наведаць Менск ў канцы траўня.

Пра магчымы візыт Бэрлюсконі ў Менск ў панядзелак паведаміў адвакат італьянскага прэм'ера Нікалё Гедыні.

У інтэрвію агенцтву ASNA Гедыні сказаў, што Бэрлюсконі ня здолее прысутнічаць 30 і 31 траўня на судовых працэсах супраць яго, бо на гэты тэрмін у яго заплянаваны візыт у Беларусь.

Бэрлюсконі наведваў Беларусь у 2009 годзе, а таксама сустракаўся з Лукашэнкам у Рыме.

30 і 31 траўня суды ў Італіі разгледзяць два не зьвязаныя паміж сабой абвінавачаньні супраць Бэрлюсконі: у сэксуальных зносінах зь непаўналетняй прастытуткай і ва ўхіленьні ад падаткаў. На гэты момант супраць яго ў Італіі вядуцца чатыры судовыя працэсы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG